Улада66

У Горадні студэнтку адлічылі з унівэрсытэту за ўдзел у кампаніі «Выратуем Горадню!»

З фармулёўкай «за парушэньне правілаў унутранага распарадку». Грамадзкасьць лічыць выключэньне «палітычна матываваным».

23 кастрычніка студэнтка другога курса юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы Кацярына Бычак была азнаёмлена з загадам рэктара аб яе адлічэнні з ВНУ «за парушэнне правілаў унутранага распарадку».

У інтэрв’ю БелаПАН К.Бычак паведаміла, што за ўдзел у грамадскай кампаніі «Выратуем Горадню!» у маі гэтага года яна была затрымана міліцыяй. Тады разам з іншымі маладымі людзьмі яна выйшла на абарону будынка млына другой паловы XIX стагоддзя па вуліцы Васілька, 3, а потым на яе было накладзена адміністрацыйнае спагнанне паводле рашэння суда Ленінскага раёна Гродна.

«За свой удзел у акцыі ў той час мяне ніяк не пакаралі ў ВНУ. Потым мяне дома наведвалі супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі, якія спрабавалі высветліць розныя дэталі, звязаныя з правядзеннем кампаніі «Выратуем Горадню!». У дэканаце не прынялі да ўвагі паважлівыя прычыны, з‑за якіх я прапусціла восем дзён заняткаў у верасні, і на гэтай падставе адлічылі мяне з універсітэта», — зазначыла К.Бычак.

Паводле яе слоў, у неафіцыйнай размове ў дэканаце ёй паведамілі, што сапраўднай прычынай адлічэння з’яўляецца яе ўдзел у акцыях пратэсту супраць разбурэння гістарычнага цэнтра Гродна.

Паводле слоў дзяўчыны, калі ёй не ўдасца аднавіцца ў ВНУ, яна вымушана будзе працягваць вучобу за межамі Беларусі.

У інтэрв’ю БелаПАН гродзенскі грамадскі актывіст Павел Мажэйка назваў адлічэнне К.Бычак з ВНУ «палітычна матываваным, тым больш што дзяўчына не з’яўляецца членам ніякіх палітычных партый або арганізацый, а па сваім унутраным перакананні ўзяла ўдзел у кампаніі». Паводле яго слоў, грамадскасць акажа Кацярыне адпаведную дапамогу, у тым ліку прававую, для яе аднаўлення ва універсітэце або для працягу вучобы за мяжой.

БелаПАН

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі58

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто будзе хэдлайнерам канцэрта ў Мінску 9 Мая4

Як цяпер праходзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС і каго на іх выклікаюць4

Польшча абвінаваціла Расію ў беспрэцэдэнтным ўмяшанні ў прэзідэнцкія выбары3

Ва Украіне загінуў камандзір Пскоўскай дывізіі, прызначаны Пуціным менш чым два месяцы таму6

Новы кіраўнік фонду Мельнікавай можа атрымаць доступ да рахункаў цягам некалькіх тыдняў1

«Добры дзень для Германіі». Рэакцыі нямецкіх партый на правал Фрыдрыха Мерца на выбарах канцлера1

Вайсковы парад 9 мая ў Мінску пройдзе позна вечарам11

Сталі вядомыя новыя прозвішчы затрыманых топ-менеджараў Мазырскага НПЗ

Тур не будзе насіць георгіеўскую стужку, але прычына не тая, што вы падумалі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі58

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць