Аляксандар Радзькоў у палаце: «Гэты закон стане дзейсным сродкам спыненьня практыкі непрадуманага і па сутнасьці супрацьзаконнага ўжываньня ў пэрыёдыцы так званай «тарашкевіцы».

Сёньня палата прадстаўнікоў у першым чытаньні прыняла законапраект «Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі».
Прадстаўляючы дэпутатам законапраект, міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў заявіў:
«У некаторых выпадках праблемы адзінства беларускай мовы набываюць палітычнае адценьне, нават імкненьне да вяртаньня дарэформеннага правапісу. Гэты закон стане дзейсным сродкам спыненьня практыкі непрадуманага і па сутнасьці супрацьзаконнага ўжываньня ў пэрыёдыцы так званай «тарашкевіцы». На думку Радзькова, законапраект «забясьпечыць адзінства друкаваных беларускамоўных выданьняў».
Закон шмат крытыкаваўся прадстаўнікамі незалежнага грамадзтва і мовазнаўцамі, які не маглі паўплываць на ягоную распрацоўку.
Новы закон уступіць у дзеяньне ад 1 верасьня 2010 году.
Каментары