 Аляксандар Лукашанец |
Дырэктар Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук прапанаваў устанавіць дадатковае патрабаваньне да прэтэндэнтаў на працу ў органах дзяржкіраваньня. Аляксандар Лукашанец прапанаваў навукоўцам ініцыяваць заканадаўчую норму, згодна зь якой свабоднае валоданьне абедзьвюма мовамі стане абавязковай умовай прыёму спэцыялістаў на дзяржслужбу.
У часе выступу на паседжаньні сэкцыі па гуманітарных навуках і мастацтве дырэктар Інстытуту мовазнаўства падкрэсьліў, што такое патрабаваньне дапаможа беларускім пэдагогам фармаваць дзьвюхмоўную асобу, якая ўсьведамляе каштоўнасьць нацыянальна‑культурных прыярытэтаў краіны.
«Калі вучань і ягоныя бацькі будуць разумець, што для таго, каб у будучыні заняць якую‑небудзь пасаду, трэба па‑сапраўднаму ведаць беларускую мову, то яны ў корані зьменяць сваё стаўленьне да яе вывучэньня», — цытуе БЕЛТА словы Аляксандра Лукашанца.
«Пры гэтым беларускае грамадзтва атрымае чалавека, найбольш падрыхтаванага для пасьпяховай дзейнасьці ў сучаснай шматмоўнай і шматкультурнай сусьветнай супольнасьці», — перакананы дырэктар Інстытуту мовазнаўства.
Telegraf.by
Глядзі яшчэ:
Аляксандар Лукашанец: «Ня ведаю, ці забароняць «тарашкевіцу»...
Лукашанец: Трэба паставіць кропку. Вячорка: Праект недапрацаваны і нясвоечасовы
43 каментароў
падпісацца на каментары
чытаць каментары праз RSS
чыноўнік напiсаў(ла)
Лiстапад 2, 2007 у 9:53
во гэта правільна!
Perkunas напiсаў(ла)
Лiстапад 2, 2007 у 10:01
Так павінна быць. У дадзеных умовах магчыма толькі рэальнае двухмоўе дзяржавы. Усе шыльды, дакументы, бланкі і г.д. павінныя быць на абодвух мовах.
czalex напiсаў(ла)
Лiстапад 2, 2007 у 10:09
слушная прапанова
Алесь Міхалок напiсаў(ла)
Лiстапад 2, 2007 у 10:24
Вось толькі цікава наколькі верагодна, што такі законапраект будзе прыняты?
Актывіст напiсаў(ла)
Лiстапад 2, 2007 у 10:38
Цалкам падтрымліваю. Тым больш у законе напісана, што чыноўнік павінен цудоўна валодаць абедзьвумя мовамі.
wint напiсаў(ла)
Лiстапад 2, 2007 у 10:45
Чалавек ведае, як рабяцца справы. Усе астатняе - толькi сьлезы.
Кастусь напiсаў(ла)
Лiстапад 2, 2007 у 11:00
Сьмелая прапанова. Дзіўна, што яна была сказана ўслых. Цікава было б паглядзець на яе разьвіцьцё. Але нешта мне падказвае, што ніякай афіцыйнай рэакцыі ня будзе.
ўваў напiсаў(ла)
Лiстапад 2, 2007 у 11:04
Ну во яшчэ адна тэма для Дубаўца & Co!
Ліс напiсаў(ла)
Лiстапад 2, 2007 у 11:11
Даўно пара. А то суддзям трэ перакладчыкі, пракурарам таксама, міліцыянты не могуць тлумачэнне па беларуску запісаць. На мытні няма формаў беларускай мытнай дэкларацыі. І г.д...
Старшыні райвыканкамаў -- таму не навучаліся, бо маюць аграрную адукацыю.
Далоў непісьменнасць бюракратаў.....
Паўлюк напiсаў(ла)
Лiстапад 2, 2007 у 11:36
Аляксандар Аляксадравіч, вашыя словы ды Богу б у вушы :)
ЧАЛАВЕК напiсаў(ла)
Лiстапад 2, 2007 у 12:45
Ідэя гэтая лунае даўно. Так павінна быць і так будзе. Пытаньне толькі ў часе. Добра, што ініцыятыва ідзе з дзяржаўных устаноў.Але пакуль, ўсё марна. Лукашэнка ня здолее здаць моўны экзамен, а чаргінцы будуць у гэтым пытаньні адстрэльвацца да апошняга патрона.
X2 напiсаў(ла)
Лiстапад 2, 2007 у 12:54
А я, напрыклад, за двумоўе! Трэба каб усе шыльды пісаліся цырцліцай ды лацінкай!!
Scooter напiсаў(ла)
Лiстапад 2, 2007 у 12:56
Калі наш народны рэжым і ажыцьцявіць гэтую прапанову, дык толькі для таго, каб... :
"я білоруССкій бы выучыл толька за то, што нада дапрашываць пленных"
А наконт самога Лукашанца ня ведаю, з чаго б гэта ён (толькі) зараз зрабіў такую заяву...
Radykal напiсаў(ла)
Лiстапад 2, 2007 у 13:13
Z kanca vaśmidziesiatych my ŭžo majem Zakon ab movach u BSSR. Jon, da prykładu, praduhledžvaŭ dla pravaachoŭčych vorhanaŭ ci to 8, ci to 10 hadoŭ (!) na vyvučeńnie biełaruskaj movy.
Navat tyja nieprychavana sabotažnickija terminy daŭno minuli, ale za nievykanańnie Zakonu nichto j nikoli nia byŭ paciahnuty da adkaznaści.
Perkunas напiсаў(ла)
Лiстапад 2, 2007 у 13:16
хіба зандуюць глебу..Уяві - чыноўнік ведае беларускую мову і чытае НН. Сёньня зайшоў у краму у правінцыйным горадзе і пабачыў плакат Кока-Колы па-беларуску.
Я напiсаў(ла)
Лiстапад 2, 2007 у 13:22
+1
vel'mi urazila prapanova!! ale zh ci njapozna na 16-m godze isnavannja dzjarzhavi?
jak vi sabe ujauljaece kag vusati dazvoliu takoe zrabic', kali sam movu njavedae?!
alezh - prahuchala prapanova, i to uzho lepsh
Несьвядомы Беларус напiсаў(ла)
Лiстапад 2, 2007 у 13:35
Пачынаем з АРЛ?
Cьвядомы грамадзянiн РБ напiсаў(ла)
Лiстапад 2, 2007 у 16:00
Цiкава, што такую прапанову высоувае дырэктар БЕЛАРУСКАГА iнстытута мовазнауства, нiбыта справа адбываецца не у незалежнай дзяржаве пад шыльдай Рэспублiка Беларусь, а недзе на ускрайку расейскай iмпэрыi i прыкладна за Уралам цi у Сiбiры. Ну дзякуй Вам, спадару Лукашанец, што урэшце Вы сасьпелi да такой прапановы. Дауна пара было пра тое думаць, асаблiва калi у дзяржаве прымауся закон аб двюхмоуi. А як цiкава паставяцца да Вашае iдэi сучасныя беларускiя дэпутаты?
KM напiсаў(ла)
Лiстапад 2, 2007 у 16:58
Як усе радуюцца прапанове, як цешацца. То й новы правапіс дараваць можна, анягож.
žeŭžyk напiсаў(ла)
Лiстапад 2, 2007 у 17:54
Вось, спадарове, ня варта заломваць рукі перад мапай. Што Беларусь беларуская толькі па назьве, ні для каго не сакрэт. Што ўладоўцы могуць тую Беларусь скарыстаць як ім заманецца, таксама відавочна. Як відавочна і тое, што беларускамоўным варта як мага далікатней рэагаваць на слушныя, хай і выпадковыя рухі гэтых уладоўцаў, а ня плішчыцца з камарыным піскам. Бо ж прыхлопнуць і не заўважаць. І вас, і беларушчыну гэтую нехазрашчотную.
ambers напiсаў(ла)
Лiстапад 2, 2007 у 18:51
прапанова,зразумела, неабходная, але на сёння цалкам нерэальная
omu напiсаў(ла)
Лiстапад 2, 2007 у 20:38
...ня мінула й чвэрці стагодьдзя, як мовазнаўцы расьплюшчылі вочы! Але здаецца мне, што гэта хутчэй нейкія мярзотныя гульні, імітацыя. Ну зробяць яны самі для сабе камісыі, самі сабе надрукуюць даведкі, да яшчэ й рукі пагрэюць на мове.
Звычайны хлапец напiсаў(ла)
Лiстапад 3, 2007 у 1:27
Гэта далёка не навіна - гэта яшчэ Пазьняк, здаецца, прапанаваў.
Мо справа й пойдзе, калі толькі зьверху так мовіць "чароўны пендзель" дадуць.
booxter напiсаў(ла)
Лiстапад 3, 2007 у 1:29
Ну і здадуць яны той экзамен, і забудуць назаўтра пра гэтую непатрэбную мову.
Уроддд напiсаў(ла)
Лiстапад 3, 2007 у 1:55
А вы можаце неяк збоку,збоку на вашы ўласныя каменты паглядзець? І як?Як там ,"печальней образа не відел я на свете...
Slawomir напiсаў(ла)
Лiстапад 3, 2007 у 5:12
Пакуль алигафрэны трымаюць зубами уладу - ничога не атрымаеца. Але перамены непазбезжны-гэта видавочна и напэуна скора.
А наогул двумоуье-гэта кали 2 этнаса-носьбита - Канада - англы и франки - хоть и франкау меншасць - паспрабуй не адказаць па французку у дзяржаунай установе! Такую капейку стратиш!
Toyota напiсаў(ла)
Лiстапад 3, 2007 у 13:09
Людзі, якія нас зьдзівілі -- Дубавец (калісьці) і Лукашанец. А ўсе астатнія зусім прадказальныя.
Jank Punk! напiсаў(ла)
Лiстапад 3, 2007 у 17:00
Га! Бачылі хто на сьцяне?! Усё Лукашэнец табе гамон! "Нацыяналістаў" ён уздумаў вешаць!
Kažemaks напiсаў(ла)
Лiстапад 3, 2007 у 17:31
Надрукуюць чыноўнікі самі сабе даведкі, а як нехта прыйдзе да іх беларускай мовай казаць, дастануць яе, пакажуць, павядуць плячыма, скрывяць вусны свае ды й засунуць беларуса куды ў кутузку. Бо будзе той беларус казаць на мове НН, а чыноўнікі нашы - на адзінай дзяржаўнай мове, за скрыўленьне якой будзе прызначана адміністрацйнае пакараньне. :))
"Лагодны" хлопчык напiсаў(ла)
Лiстапад 3, 2007 у 17:46
Прапанова-гэта канешне добра...
Але якога смаку вы чакаеце ад рыбы, калі галава гнілая?
За Беларусь! напiсаў(ла)
Лiстапад 3, 2007 у 18:06
Але якога смаку вы чакаеце ад рыбы, калі галава гнілая?
=================
Я таксама лічу, што ўсё кіраўніцтва так званага ''Адраджэння'' наскрозь гнілое: ўсе гэтыя пазнякі, вячоркі, саўкі, маладыя і старыя франты - клініка адным словам.
Пятрусь напiсаў(ла)
Лiстапад 3, 2007 у 18:47
"Выхоўваць" трэба аднамоўнага беларуса, які будзе размаўляць толькі на адной - беларускай мове.
Дзьвюхмоўе ўжо маем зараз ды яно характарызуецца поўным зьнішчэньнем мовы беларускай. Практычнага дзьвюхмоўя на Беларусі не можа існаваць у прынцыпе - яно скончыцца татальнай русіфікацыяй.
Карацей зноў стрэл у паветра ад лукашэнкаўскага чыноўніка.
ФГ напiсаў(ла)
Лiстапад 3, 2007 у 20:40
А чыноўнік гэты лепшы за усіх нас, што гнеўна яго дратуюць тут пад нікамі схаваўшыся. А ен сваім прозвішчам падпісаўся, не пабаяўся наклікаць на сябе рэпрэсіі. А т о ваяры. у сеціве ананімна змагацца за беларускасць. Я і пра сябе кажу. Бо мы. кожны з нас вінаваты, не дапрацоўвае, прамаўчыць, баіцца выйсці з транспарантамі: "Патрабуем БЕЛАРУСКАМОЎНЫХ -- ТЭЛЕБАЧАННЯ, САДКОЎ, ШКОЛ, ВНУ, МУЛЬТФІЛЬМАЎ І ФІЛЬМАЎ, ПЕСЕНЬ І Г,Д," Давайце выйдзем з такімі лозунгамі на САЦЫЯЛЬНЫ МАРШ.! ПАТРАБУЕМ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ УСЕЙ КРАІНЫ,
Звычайны хлапец 2 За Беларусь! напiсаў(ла)
Лiстапад 4, 2007 у 0:39
Усенародны форум "Узе казлы" кожны дзень праводзіцца на лаўцы ля першага пад'езду дома 85 па Партызанскім. Прыходзь!
Звычайны хлапец 2 ФГ напiсаў(ла)
Лiстапад 4, 2007 у 0:43
Дарэчы, слушная ідэя! Гэй, Забеларус, далучайся!
Лепей на 90-годдзе БНР, гэта будзе ў тэму!
Незвычайны хлапец 2 Звычайны хлапец напiсаў(ла)
Лiстапад 4, 2007 у 11:56
З вашай рэплікі выглядае, нібыта "За Беларусь!" нешта напісаў пра нейкі "ўсенародны форум"... Нічога падобнага ў "за Беларусь!" я не знайшоў. Не магу паспець за палётам вашай "глыбокай" думкі...
Звычайны хлапец напiсаў(ла)
Лiстапад 5, 2007 у 1:51
Я ж усе гіпербалізую! Што вы так у лоб успрымаеце! Гэта ж жарт!
Я хацеў сказаць, што на той лаўцы ля дома сядзяць усім незадаволеныя алкашы ды піюць гарэлку. Спадар За Беларусь таксама усім незадаволены, дык хай далучаецца:)
Усё, цяпер апасьля кожнага жарту будзе смайлік, а то ж не зразумеюць.
За Беларусь! напiсаў(ла)
Лiстапад 5, 2007 у 15:38
усім незадаволены...........
==========
Адраджэнцы гэта яшчэ не ''ўсім'', на іх свет клінам не сышоўся, як бы каму гэта ні хацелася;-)
Сваім жыццём задаволены, да Лукашанца асаблівых прэтэнзій не маю;-) І чым такому ''звычайнаму хлапцу'' алканаўты не дагадзілі? Нармальным пацанам алканаўты не перашкода!
KM напiсаў(ла)
Лiстапад 5, 2007 у 16:00
Проста цікава: зь якіх часоў і чаму “адраджэнцы” зрабілася лаянкавым словам?
тьлюмачэньне напiсаў(ла)
Лiстапад 5, 2007 у 20:35
Проста цікава: зь якіх часоў і чаму “адраджэнцы” зрабілася лаянкавым словам?
================
Адраджэнцы ў сэнсе '' ідэалістычныя, нерацыянальныя, пафасна-галіма-пантовыя, ціпа-самаахвярныя асобы''
Звычайны хлапец 2 За Беларусь напiсаў(ла)
Лiстапад 5, 2007 у 23:38
У нас з вамі розныя сьветапогляды.
За! напiсаў(ла)
Лiстапад 6, 2007 у 11:12
Ужо даведаўся, хто такі ''патрыярх-генералісімус'', ці сп. Класкоўскі дарма час губляў? :-)І чым жа яны так прынцыпова розняцца, светапогляды тыя?
Звычайны хлапец 2 За Беларусь напiсаў(ла)
Лiстапад 7, 2007 у 0:54
Справа ў тым, што мне гэтыя сінякі каля пад'езду перашкаджаюць сваім існаваньнем. Пачнем з гэтага.
Менавіта п'янства, лянота, раздалбайства ды сьвінства і ёсьць падмуркі ўсіх нашых праблемаў. Я таксама да Лукашэнкі прэтэнзіяў не маю, ён звычайны вынік, праява той сацыяльнай хваробы.
Вось зь імі варта змагацца. З тымі, хто прапівае грошы, піе піва на вуліцы, хрумкае "сэмачкі" і г.д.
Мне брыдка наведваць дзяржаўныя сьвяты - там спрэс п'яныя, мне брыдка быць разам зь імі!!!
Калі ты звыкся з масавым п'янствам, ты мяне не зразумееш.
падпісацца на каментары
чытаць каментары праз RSS