Прыхільнікі й праціўнікі Лукашэнкі сышліся ля сьцен беларускага пасольства ў Маскве
Расейскае моладзевае аб’яднаньне «Абарона» правяло каля пасольства Беларусі ў Маскве акцыю салідарнасьці зь беларускай апазыцыяй. Тут жа пракрамлёўскі рух «Расея маладая» правёў уласную контраакцыю.

Расейскае моладзевае аб’яднаньне «Абарона» правяло каля пасольства Беларусі ў Маскве акцыю салідарнасьці зь беларускай апазыцыяй. Як паведамляе карэспандэнт Ленты.Ру зь месца падзей, у ёй узялі ўдзел дзесяць чалавек, яны асьвісталі пасольства й выгуквалі лёзунгі: «Жыве Беларусь!» і «Беларусь — у Эўропу, Лукашэнку — у …».
Пракрамлёўскі рух «Расея маладая» правёў уласную контраакцыю: ягоныя актывісты раскідалі каля пасольства ўлёткі зь лёзунгам «Аранжавы дурман, валі за акіян». Як паведамілі Ленце.Ру ў прэсавай службе «Расеі маладой», у гэтай контраакцыі ўзялі ўдзел 15 чалавек, пяцёра зь іх былі затрыманыя. У той жа час карэспандэнт Ленты.Ру ўдакладняе, што «румолаўцаў» было ня больш за дзесяцёра, а затрымалі траіх зь іх.
«Румолаўцы» сваёй контраакцыяй выразілі пратэст супраць «нагнятаньня гістэрыі вакол Беларусі», — распавялі ў прэсавай службе руху.
«Абарона» прымеркавала сваю акцыю да дня салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсій у Беларусі, які апазыцыянэры адзначаюць 16‑га дня кожнага месяца.
-
З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі
-
«Лепш быць застрэленай у спіну, чым гадамі так сядзець». Беларуска расказала пра ўмовы ў ізалятары пасля затрымання на мяжы
-
«За такія грошы хай самі носяць». Беларусы абураюцца цэнамі на вышыванкі ў барысаўскім універмагу
Каментары