Свет
11 каментароў | 12:11, 3 снежня 2007


Большасьць грамадзян Вэнэсуэлы прагаласавалі супраць канстытуцыйнай рэформы прэзыдэнта краіны Уга Чавэса, што мусіла значна пашырыць прэзыдэнцкія паўнамоцтвы. Паводле зьвестак Нацыянальнай выбарчай рады Вэнэсуэлы пасьля падліку 90 % бюлетэняў, 50,7 % вэнэсуэльцаў не падтрымалі адпаведныя папраўкі ў канстытуцыю Вэнэсуэлы.

У нядзелю, 2 сьнежня, у Вэнэсуэле адбыўся рэфэрэндум, падчас якога грамадзяне краіны выразілі сваё стаўленьне да зьменаў канстытуцыі, прапаноўваных прэзыдэнтам Чавэсам. У прыватнасьці, прапанову адмяніць абмежаваньне на колькасьць тэрмінаў аднаго чалавека на пасадзе прэзыдэнта, падтрымалі 49,29 % удзельнікаў. Наагул прэзыдэнт прапанаваў унесьці ў канстытуцыю краіны 33 зьмены.

Сярод іншага, меркавалася аддаць пад кантроль прэзыдэнта цэнтральны банк, стварыць новыя правінцыі, якія мусілі падначальвацца цэнтру, і зьменшыць правы мясцовага самакіраваньня.

Чавэс таксама прапанаваў скараціць працоўны дзень да шасьці гадзін і абвесьціць 16 гадоў узростам, які дае права на ўдзел у выбарах.

Падзяліцца навіной:         
11 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Кастро напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2007 у 12:15
Этот до 2014 года еще проведет референдум. Лука его научит

[web@nn.by: 2.3.2]
dryhavicz напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2007 у 12:18
Гэты Чавэс зусім абарзеў! Захацеў усё і адразу.
Чавэсіо напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2007 у 12:20
Лукашэнка і Зянон перавярнуліся ва сне.
Scooter напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2007 у 12:36
Hugo - няўдачнік! Відаць дарма прайшлі ягоны сустрэчы з самымусенароднаізбранным. У наступны раз хай тэлефануе ярмошынай - і будзе яму 99% яўка і 95% вынік!
Aleś Jurkaviec напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2007 у 12:40
Нешта тут ня тое. Няўжо ж Вэнэсуэла аж настолькі дэмакратычная краіна, што ў ёй нават адсотак сфальсіфікаваць на сваю карысьць на выбарах немагчыма? І ўвогуле - Чавэс ужо пакорліва прызнаў вынікі рэфэрэндуму, а хіба ж такое ў ягоным характары? Ня ведаю ўсёй спэцыфікі вэнэсуэльскага жыцьця, але падазраю, што Чавэс прадуўся дашчэнту і насамрэч за яго прапановы выказаўся зусім нязначны адсотак, апазыцыя ж Чавэсу там вельмі моцная і ўвогуле атмасфэра ў краіне сьведчыла, што Чавэсу ня выйграць. Таму ў фальсіфікацыях вырашылі не перагінаць палку, каб ня выклікаць непазьбежнага выбуху абурэньня зь непрадказальнымі вынікамі, дык і сфальсіфікавалі вынікі адно толькі настолькі, каб Чавэсу пакуль адступіць, але больш-менш захаваць твар.
Зразу адзначаю - ніякіх доказаў на гэта ў мяне няма, тут проста спробы тлумачэньня парадаксальнай сытуацыі шляхам лягічных разважаньняў.
Ліс напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2007 у 12:48
Цікава, як гэта 33 змены умяшчаліся у бюлетэнь... Поўная дэмакратыя. Не тое, што у Лу.. -два пытанні у адным..
Але яшчэ адзін рэферэндум правядзе...
Ня быў бы ён шызафрэнікам..
Я напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2007 у 14:36
при всём прочем - хотябы сщсчитали нормально, так что венесуэльцам можно ещё и завидовать (пока-что)
Іван (тэханмінгук) напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2007 у 15:56
Малайцы венесуэльцы!!!
Так трымаць і надалей !!!
liusterka напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2007 у 16:35
Цікава, што па Эўраньюс казалася пра 69 зьменаў у канстытуцыю - нават паказвалі іхнія дзяржаўныя ўлёткі з гэтай лічбай. Узьнікае заканамернае пытаньне, хто што падтасаваў?
Вясёлы Уга напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2007 у 0:58
I'll be back!
Кагановіч напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2007 у 20:41
Гэты рэферэндум - дыягназ тым, хто называў Чавеса "лацінаамерыканскім Лукашэнкам", "дыктатарам" і г.д.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).