Кіраўнік Цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук заявіў, што да яго ў рукі трапіў тэкст дакладу, у якім уплывовыя чыноўнікі прадказваюць нарастаньне крызісных зьяваў у эканоміцы ў наступныя два гады. Паводле словаў эканаміста, чыноўнікі не зьбіраюцца праводзіць рэформы і разьлічваюць на «савецкія мэтады».

Кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук заявіў, што да яго ў рукі трапіў тэкст дакладу, у якім уплывовыя беларускія чыноўнікі прадказваюць нарастаньне крызысных зьяў у эканоміцы ў наступныя два гады. Паводле слоў эканаміста, чыноўнікі не зьбіраюцца праводзіць рэформы і разьлічваюць на «савецкія мэтады».
«Чыноўнікі лічаць небясьпечнымі праблемы гандлёвага й плацёжнага балянсу… Нягледзячы на аб’ектыўны аналіз сытуацыі, урадавыя экспэрты не прапануюць правядзеньня структурных пераўтварэньняў і лічаць, што праблемы можна вырашыць савецкімі мэтадамі», — перадае словы Яраслава Раманчука расейскае выданьне «Время новостей».
Пры гэтым кіраўнік цэнтру Мізэса адзначыў, што «расейскія крэдыты наўрад ці будуць укладзены ў праекты, якія б дазволілі зарабіць дасаткова стродкаў для пагашэньня пазыкі й адсоткаў па ёй».
«Найхутчэй, грошы будуць патрачаны на праяданьне», — лічыць эканаміст.
Каментары