Грамадства77

Арыштаваны рэдактар зачыненай «Згоды»

Менскі гарадзкі суд узнавіў крымінальную справу супраць былога намесьніка галоўнага рэдактара газэты «Згода» Аляксандра Зьдзьвіжкова. Яго абвінавачваюць у парушэньні артыкулу 130 ч 1. КК «Распальваньне рэлігійнай варажнечы». Паводле гэтага артыкулу яму можа пагражаць да пяці гадоў зьняволеньня.

Менскі гарадзкі суд узнавіў крымінальную справу супраць былога намесьніка галоўнага рэдактара газэты “Згода” Аляксандра Зьдзьвіжкова. Яго абвінавачваюць у парушэньні артыкулу 130 ч 1. КК “Распальваньне рэлігійнай варажнечы”. Пра гэта “НН” паведаміў тагачасны галоўны рэдактар "Згоды" Аляксей Кароль. 30 сьнежня ён атрымаў пазоў зьявіцца ў Менскі гарадзкі суд 11 студзеня ў якасьці сьведкі па гэтай справе.

Крымінальная справа супраць Зьдзьвіжкова і газэты “Згода” была заведзеная ў 2006 годзе, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, за зьмяшчэньні ў выданьні карыкатураў на прарока Мухамэда, якія раней былі надрукаваныя ў дацкай прэсе. “Згоду” тады зачынілі, а скончыць справу супраць Зьдзьвіжкова не змаглі, бо той на пэўным этапе сьледзтва некуды зьнік. Дзе ён знаходзіўся да гэтай пары, ніхто ня ведае. Суд тады пастанавіў прыпыніць сьледзтва праз адсутнасьць галоўнага абвінавачанага.

Аляксей Кароль кажа, што карыкатуры на Мухамэда ў газэту трапілі з асабістай ініцыятывы Аляксандра Зьдзьвіжкова. Сам Кароль даведаўся пра гэта толькі па выхадзе нумару, пасьля чаго адразу забараніў яго распаўсюджваць.

Аляксей Кароль кажа, што змог датэлефанавацца ў Менскі гарадзкі суд, дзе яму паведамілі, што Зьдзьвіжкоў знаходзіцца пад арыштам, але не ўдакладнілі зь якога часу. Частку сьведкаў выклікалі на 14 студзеня.

Слуханьні па справе пачнуцца 11 студзеня а 11 гадзіне ў зале Менскага гарадзкога суда (вул. Дуніна-Марцінкевіча, д.1, корп. 3). Паводле гэтага артыкулу Аляксандру Зьдзьвіжкову можа пагражаць да пяці гадоў пазбаўленьня волі.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?2

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі Расію

«Засталося ўсяго 6 кватэр у горадзе». На выходныя 9 мая разабралі арэндныя кватэры ў Гродне, Брэсце і Мінску. Цэны ўражваюць4

Трамп вырашыў прыцягнуць Эрдагана для спынення вайны ва Украіне3

Арыштаваны каліновец Васіль Грачыха19

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома12

Сэкс-цацкі і DHL: як Расія з дапамогай блатных разгортвала дыверсійную сетку ў Еўропе1

«Гучыць не так ужо шмат, але гэта вельмі шмат». Трамп выказаўся пра пуцінскае трохдзённае перамір'е2

АПЕК+ рэзка павялічвае здабычу нафты. Гэта ўдарыць па расійскім бюджэце4

У рэчыцкім парку ў гонар лётчыкаў часоў вайны паставілі цывільны самалёт 35-гадовага ўзросту3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?2

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць