Грамадства
5 каментароў | 13:00, 10 студзеня 2008


Ад раніцы ўскладнены доступ беларускім чытачам да папулярных мэдыйных сайтаў «Хартыя-97», «Радыё Свабода» і «Белорусский партизан». Канал доступу да гэтых рэсурсаў моцна завужаны, таму, хоць выглядае, што сайт даступны й загружаецца, аднак загрузка або спыняецца, або ідзе надзвычай доўга, што робіць атрыманьне інфармацыі цяжкім або немагчымым заняткам.

Атрымаць доступ да закрытых доступаў можна праз ананімайзэры, або з дапамогай праграм, якія зьмяняюць IP-адрас (падрабязьней пра гэта — у артыкуле Як захаваць ананімнасьць у Сеціве). Пры гэтым, аднак, трэба мець на ўвазе, што падобныя дзеяньні забароненыя некаторымі беларускімі правайдэрамі.

У такім выпадку можна скарыстацца «кітайскім» досьведам — чытаць стужкі навінаў з дапамогай онлайнавых зьбіральнікаў стужак, як, напрыклад, Google Reader. Застаецца спадзявацца, што на час блякады рэдакцыі «заглушаных» сайтаў будуць трансьляваць поўныя вэрсіі навін.

Стужка Радыё Свабода: http://rss.svaboda.org/

Стужка Хартыі-97: http://www.charter97.org/rss.php

Стужка Белпартызана: http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=1040

Наша стужка: http://nn.by/rss.php

Падзяліцца навіной:         
5 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Monk напiсаў(ла) Студзень 10, 2008 у 13:49
Застаецца спадзявацца, што сайты (УКЛЮЧНА з НН!) могуць усё ж такі павярнуцца да чытачоў тварам і трансьляваць поўныя вэрсіі навін у РСС заўсёды.

Дарэчы, спадзевы спадзевамі, а НН нават "на час блякады" поўныя вэрсіі трансьляваць ня стала.
[web@nn.by] напiсаў(ла) Студзень 10, 2008 у 14:11
Рэдакцыя не атрымала сьведчаньняў блякады сайту.

У звычайным рэжыме трансьляцыя мае стандартную службовую функцыю: паведамляць падпісчыкам пра абнаўленьні (назва, анатацыя, час, аўтар). Ці чытаць поўны тэкст, ці выдаткоўваць на яго свой час і трафік — права выбару мусіць заставацца за падпісчыкам.
cyrylek напiсаў(ла) Студзень 10, 2008 у 15:31
Таксама лічу, што сайт павінен трансляваць поўныя вэрсыі навін у RSS. І зрабіць урэшце рэшт даступнымі pdf-ы.
Ігар напiсаў(ла) Студзень 10, 2008 у 16:16
Дарэчы, на сайт "Свабоды" можна лёгка выйсьці з мабільнага тэлефона. Калі хто тут тэхнар, скажыце, чаму так атрымліваецца, што менавіта блякуецца?
І яшчэ назіраньне - калі сайт "НН" не заблякаваны, значыць, улады ня лічаць маю любімую газэту за крыніцу інфармацыі для прадпрымальнікаў і тых, хто ім спачувае? :-)
Monk напiсаў(ла) Студзень 10, 2008 у 17:59
цэнзура яўная, мой камэнт дзьвюхгадзінавай даўніны так і не зьявіўся.

паўтараю: зрабіце дзьве вэрсіі рсс-стужкі - поўную і кароткую, і хай права выбару застанецца за падпісчыкам.!
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).