Прадпрымальнікі спрабавалі прайсьці да Адміністрацыі прэзыдэнта, а пасьля дэманстравалі на праспэкце і перакрылі рух на плошчы Незалежнасьці. Колькасьць пратэстоўцаў дасягала 5000 чалавек. Прадпрымальніцкія лідэры заклікалі на наступную акцыю а 12-й гадзіне 21 студзеня. Акцыя прадпрымальнікаў на мапе Google'а
.
Акцыя за адмену ўказу Лукашэнкі №760, які забараняе прадпрымальнікам мець наёмных рабочых, пачалася а 12 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы. На пляцы перад незадоўга перад мітынгам быў заліты каток, дзе праходзілі нейкія гуляньні для школьнікаў пад эгідай БРСМ. Коўзанка займала большую частку плошчы, таму мітынгоўцам было цеснавата.
Ні Кастрычніцкая, ні подступы да яе не былі перакрытыя міліцыяй і АМОНам і колькасьць удзельнікаў увесь час расла. Хвілін празь пятнаццаць пад’ехала машына з гукаўзмацняльнай тэхнікай. Людзей пачалі заклікаць разыходзіцца, у адваротным выпадку абяцалі прымяніць фізычную сілу.
Празь нейкі час была агучаная прапанова ўладаў, што чацьвёра-пяцёра прадпрымальнікаў могуць пайсьці ў Адміністрацыю прэзыдэнта на перамовы. Было вырашана, што парлямэнтарамі выступяць Анатоль Шумчанка і яшчэ некалькі прадпрымальнікаў, астатнія ўдзельнікі мітынгу будуць чакаць вынікаў на Плошчы.
Падцягнуліся палітыкі: Аляксандар Мілінкевіч, Мікола Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Алесь Міхалевіч. З мэгафонам выступалі Алесь Таўстыка і Сяргей Парсюкевіч зь Віцебску, які заклікалі прысутных не разыходзіцца. Мілінкевіч заявіў, што ўлады імкнуцца «зьнішчыць прадпрымальнікаў як клас», заклікаў ня верыць абяцаньням уладаў і ня даць сябе раскалоць, захоўваць салідарнасьць.
Прыкладна а 13:40 частка ўдзельнікаў акцыі вырашыла, што перамовы зацягваюцца. Яны прапанавалі таксама пайсьці ў бок Адміністрацыі. Мітынгоўцы пайшлі праз праезную частку праспэкту, на нейкі час паралізаваўшы рух транспарту. Недалёка ад тэатру імя Янкі Купалы дэманстрантаў сустрэлі шэрагі АМОНу, якія перагарадзілі дарогу. Прарываць кардоны міліцыі ніхто не зьбіраўся, таму ў хуткім часе калёна рушыла па праспэкце ўбок плошчы Незалежнасьці. Частка людзей, не зважаючы на папярэджаньні супрацоўнікаў ДПС, рушыла праезнай часткай, зноў часткова перакрыўшы рух. Тым часам міліцыя папярэдзіла Аляксандра Мілінкевіча аб магчымай крымінальнай адказнасьці за правядзеньне акцыі.
Адной з характэрных асаблівасьцяў акцыі 10 студзеня стала амаль поўная адсутнасьць сьцягоў, расьцяжак, транспарантаў. Большасьць удзельнікаў склалі людзі, якія ня ходзяць на мітынгі апазыцыі. Шмат хто далучаўся да калёны, калі яна ішла па праспэкце. Папераменна гукалі: “Работа” і “Свабода”. Некаторыя ўдзельнікі сьмяяліся: «Каму чаго не хапае».
Ужо на плошчы Незалежнасьці зьявілася навіна, што перамовы Анатоля Шумчанкі з загадчыцай галоўнага эканамічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Інай Мядзьведзевай нічым ня скончыліся. Чыноўніца толькі паабяцала перадаць патрабаваньні прадпрымальнікаў кіраўніку Адміністрацыі прэзыдэнта Генадзю Нявыгласу, які ўжо рапартуе Лукашэнку. Разам з тым, дала зразумець, што ніхто ўказ адмяняць не зьбіраецца.
АМОН перакрыў падыходы да Дому ўраду. Тады акцыя і дасягнула найбольшай колькасьці ўдзельнікаў. Прыкладна шэсьць тысяч чалавек занялі плошчу Незалежнасьці. Алесь Таўстыка выступіў перад людзьмі зь імправізаванай сцэны — ліхтарні. Таўстыка сказаў, што гатовы зараз ісьці на перамовы да Сідорскага. Людзі пачалі дружна гукаць: «Сідорскі! Сідорскі!» Але празь нейкі час стала зразумела, што ніхто з ураду да прадпрымальнікаў ня спусьціцца.
Але людзі не былі настроеныя на тое, каб разыходзіцца. Як сказала адна жанчына з Бабруйску: “Колькі можна езьдзіць у Менск на мітынгі? Нешта трэба вырашаць ужо сёньня”. Тады і пачуліся прапановы перакрываць праспэкт, да той пары пакуль на перамовы ня выйдзе хто-небудзь з ураду.
Міліцыя ня стала замінаць людзям выйсьці на праспэкт. У выніку перакрываньня ўтварыўся досыць вялікі затор з машын і аўтобуса. Калі адна з «сотак» спрабавала праехаць, яе абкружылі з усіх бакоў людзі. Нехта самы адчайны нават залез на дах аўтобусу зь бел-чырвона-белым сьцягам. Шмат хто тады ўзгадаў пра падзеі на Плошчы.
Прыкладна а 17-й гадзіне байцы АМОНу выціснулі мітынгоўцаў з праспэкту, але нікога не затрымлівалі. Нават пасьля гэтага частка людзей не накіравалася дадому, а рушыла ўбок Кастрычніцкай плошчы. Там і адбыліся затрыманьні. Вядома, што сярод двух дзясяткаў затрыманых і лідэр РГА «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка. Яшчэ раней затрымалі Ўладзімера Шылу з Салігорску, Анатоля Лябедзьку. Па дарозе на акцыю затрымалі пад рознымі прэтэкстамі дзясятак прадпрымальнікаў у рэгіёнах.
Пагражаючы ўжыць сілу, намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму Аляксандар Найдзенка паведаміў, што па факце несанкцыянаваных вулічных маніфэстацыяў распачатая крымінальная справа.
Да моманту разгону пікету лідэры прадпрымальніцкага руху пасьпелі вырашыць, што наступная акцыя пройдзе 21 студзеня а 12.00. Амаль ніхто не чакаў, што акцыя 10 студзеня будзе настолькі масавай і рашучай і што да прадпрымальнікаў, якія складалі толькі частку ўдзельнікаў акцыі далучыцца столькі актывістаў апазыцыі і проста людзей на вуліцах.
* * *
Хроніка падзеяў
17.59 Затрыманы Анатоль Шумчанка.
17.40 Пачаліся масавыя затрыманьні найбольш актыўных удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта адбываецца на скрыжаваньні праспэкту і вуліцы Энгельса. Сюды людзі дайшлі сюды з плошчы Незалежнасьці. У раёне Кастрычніцкай плошчы цяпер знаходзіцца вялікая колькасьць аўтобусаў і аўтамашын зь міліцыянтамі. У той жа час некалькі соцень чалавек застаюцца на Кастрычніцкай, іх пакуль не чапаюць.
16.48 АМАП выцясьніў усіх з праезжай часткі, рух транспарту адноўлены.
16.45 Па факце "масавых беспарадкаў" 10 студзеня у Менску распачата крымінальная справа. Пра гэта ўдзельнікам стыхійнага мітынгу прадпрымальнікаў на плошчы Незалежнасьці паведамляў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама Аляксандр Найдзенка, паведамляе БелаПАН. Спасылаючыся на гэта, ён патрабаваў, каб яны разышліся.
16.40 Прадпрымальніцкія лідэры заклікалі правесьці наступную акцыю пратэсту а 12-й гадзіне 21 студзеня.
16.35 Прадпрымальнікі прынялі рашэньне стаяць на плошчы да 17 гадзінаў. Яны абмяркоўваюць новыя акцыі пратэсту.
16.30 Нейкі хлопец ускараскаўся на аўтобус № 100 і махае бел-чырвона-белым і менскім сьцягамі.
16.20 На плошчы засталіся каля 1000 чалавек, але ўсё роўна блякуюць рух транспарту. Некалькі аўтобусаў маршруту №100 паспрабавалі прарвацца цераз плошчу, але іх не пусьцілі. Міліцыя ёсьць, але супрацоўнікаў ДАІ амаль няма.
15:42 Людзі працягваюць стаяць на Плошчы Незалежнасьці. Тым часам затрыманы салігорскі прадпрымальнік Уладзімер Шыла. Яго затрымалі ў той момант, калі ён кіраваўся ў бок Чыгуначнага вакзалу. Цяпер яго вязуць у Маскоўскі РУУС: "Стопрацэнтна дадуць суткі", — сказаў ён на разьвітаньне журналістам.
Машыны сталі аб'яжджаць Плошчу Незалежнасьці, але на ёй шмат аўтобусаў: № 100, № 1.
15:25 Праспэкт па-ранейшаму перакрыты, людзі разыходзіцца не зьбіраюцца. Міліцыя нарэшце стала настойліва раіць разыходзіцца. Што характэрна для гэтай акцыі, сьцягоў ня шмат. Ёсьць бел-чырвона-белыя, АГП, эўразьвязаўскія і Менску
15:17 Прадпрымальнікі зноў перакрылі праспэкт недалёк ад уваходу ў станцыі мэтро "Плошча Незалежнасьці". Рух заблякаваны. Зьбіраюцца стаяць, пакуль хто-небудзь да іх ня выйдзе.
15:11 Людзі працягваюць стаяць пад Домам ураду. Ніхто да іх ня выйшаў. Пакуль няма адназначнага рашэньня, што рабіць. Частка прадпрымальнікаў разыходзіцца, іншыя прапануюць зноў перакрыць праспэкт да таго часу, пакуль да іх выйдзе кіраўніцтва ўраду.
15.01 Таўстыку да Сідорскага не пусьцілі. Сказалі: чакайце, нехта да Вас выйдзе. Тым часам перамовы Шумчанкі ў Адміністрацыі прэзыдэнта праваліліся. Загадчыца галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзыдэнта Іна Мядзьведзева сказала, што патрабаваньні прадпрымальнікаў будуць перададзеныя кіраўніку Адміністрацыі, а Г. Нявыглас праінфармуе пра гэта прэзыдэнта. Таксама яна заявіла, што адмяняць указ № 760 ніхто не зьбіраецца.
14.54 Перад прысутнымі выступіў Алесь Таўстыка, ён прамаўляў з імправізаванай сцэны (ліхтарня з прыступкамі), ён сказаў, што зараз пойдзе да Сідорскага, дзе будзе патрабаваць адмены ня толькі указу №760, але і будзе ўзьнімаць палітычныя патрабаваньні: 12 патрабаваньняў Эўрасаюзу.
14.42 Плошча цалкам запоўнена людзьмі. Гукаюць: «Работа», «Сідорскі, выходзь!»
14:38 Прадпрымальнікі ўжо на Плошчы Незалежнасьці, падыходзяць на галоўнага корпусу БДУ. Людзі кіруюцца да Дому Ўраду. АМАПаўцы бягуць да прыступак Дому ўраду. Праспэкт па ранейшаму перакрыты людзьмі, якія настроеныя рашуча.
14.25. Калёна ля КДБ. Частка людзей ідзе па праезнай частцы. Колькасьць удзельнікаў істотна павялічылася і дасягнула цяпер 4-5 тысяч чалавек. Рух па правым баку праспэкта адкрыты для машын.
14.18 Маніфэстанты ідуць да плошчы Незалежнасьці
. Пераважна ходнікамі. Міліцыя папярэдзіла пра крымінальную адказнасьць за арганізацыю мітынгу Аляксандра Мілінкевіча.
14.15 Удзельнікі акцыі рушылі ў бок плошчы Незалежнасьці.
14.14 Людзі стаяць на праспэкце, на праезнай частцы. Іх папярэджваюць з дынамікаў пра магчымасьць ужыцьця сілы, калі тыя за 10 хвілін не рызыдуцца. Шмат АМАПу. Зьявіліся аўтазакі.
14.05 На праспэкце і вуліцы Энгельса перакрыты машынны рух. АМАП перагарадзіў праход на вуліцу Энгельса.
14.02 Лякальныя сутычкі з даішнікамі і амонаўцамі. Пад'яжджаюць міліцэйскія машыны. Па той бок праспэкту людзі спыніліся й не ідуць далей за Купалаўскі тэатар.
13.57 Людзі выйшлі на праспэкт. Перакрылі праспэкт. Галава калёны ля Купалаўскага тэатру.
13.50 Прадпрымальнікі вырашылі ісьці да Адміністрацыі прэзыдэнта й кіруюцца да вуліцы Энгельса.
13.30 Анатоль Шумчанка і прадпрымальнік са Слуцку, імя якога з прысутных ніхто ня здолеў назваць, пайшлі ў Адміністрацыі прэзыдэнта на перамовы да спн. Мядзьведзевай. Перамоўшчыкі сказалі, што калі праз 15 хвілін ня выйдуць, удзельнікі акцыі будуць самі вырашаць, што рабіць далей.
Стала вядома, што па дарозе да акцыі затрыманы Аляксандар Макаеў разам з сынам.
13.20 Людзі патроху разыходзяцца. Той, хто застаўся — каля тысячы чалавек — ратуюцца хто ад сьнегу на прыступках Палацу рэспублікі, хто ад холаду на коўзанцы ды з каваю-гарбатаю ў руках. Чакаюць выніку перамоў.
13.15 Распачаўся імправізаваны мітынг. Сярод іншых выступіў А. Мілінкевіч. Ён заявіў, што ўлады імкнуцца «зьнішчыць прадпрымальнікаў як клас», заклікаў ня верыць абяцаньням уладаў і ня даць сябе раскалоць, захоўваць салідарнасьць.
12.55 Радыё «Свабода» перадае з Магілёва: каля 500 чалавек сабраліся там на цэнтральнай плошчы гораду. Charter97.org ацэньвае, што колькасьць пратэстоўцаў у цэнтры сталіцы дасягнула 2500 чалавек. Група перамоўшчыкаў дайшла да Дому афіцэраў. Да прадпрымальнікаў выйшаў прадстаўнік службы аховы Адміністрацыі прэзыдэнта і паабяцаў, што хутка выйдзе супрацоўнік аддзелу па прыёму грамадзянаў. У сквэры знаходзяцца некалькі аўтазакаў, каля будынку адміністрацыі – узмоцненая ахова.
12.50 На плошчы прыблізна паўтары тысячы чалавек. Зьявілася інфармацыя, што дарогай затрымалі прадпрымальніцкіх лідэраў Аляксандра Цацуру і Віктара Гарбочова. Удзельнікі акцыі трымаюць лёзунгі з даволі калючым зьместам, як напрыклад: «Хочам жыць па законах, а не па ўказах!», «Бацька, ты сынкоў сваіх працаўладкаваў, а мы сваіх прадаўцоў выгналі, як сабак на вуліцу!»
12.30 У адміністрацыю ідуць Анатоль Шумчанка, Карэн Акопаў, Мікалай Рамашын. Мяркуецца, што перамовы зоймуць каля 20 хвілін. Алесь Таўстыка заклікаў у выпадку, калі перамовы не дадуць выніку, ісьці на плошчу Незалежнасьці.
12.25 Раптам усю увагу сабраных пераключыў на сябе аўтамабіль з гукаўзмацняльнай апаратурай: Адтуль данеслася: «Шэсьце да адміністрацыі прэзыдэнта забароненае. Просім вызначыць 4‑5 чалавек, якія будуць адпраўленыя ў Адміністрацыю прэзыдэнта на перамовы»
12.20 На плошчы сабралося каля 1000 чалавек. Вельмі цесна. Пад’ехала машына з гукаўзмацняльнікам, папярэджвае пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Прыйшлі Сяргей Калякін, Аляксандар Мілінкевіч, Алесь Міхалевіч, Мікола Статкевіч, Алесь Таўстыка. Вельмі цесна. Узьнятыя сьцягі АГП, Маладых дэмакратаў, вялікі бел-чырвона-белы.
12.05 Людзі падыходзяць. Сабралося ўжо ля паўтысячы чалавек, але й такой колькасьці цеснавата на свабодным ад коўзанкі месцы. Прысутнічаюць Анатоль Шумчанка, Анатоль Лябедзька.
11.55 Перад пачаткам сустрэчы прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы сабралася каля 200 чалавек.
Плошча адкрытая, працуе коўзанка, праходзіць нейкае забаўляльнае мерапрыемства з удзелам маладзёнаў з бээрэсэмаўскімі значкамі. Міліцыі няшмат.




гл: http://www.minsk.gov.by/webcam/
п.с. вось ужо і Livejournal, на якім таксама пісалі навіны ня вельмі та й працуе.
МАЛАЙЧЫНА!!!!!!
яшчэ шмат чаго ўмеем. чаго і вам жадаем.
число 100000 взято с потолка, никакого "принципа эмпатии" не будет, народ будет хавать то, что есть (гипермаркеты, отечественный текстиль, будет ездить на Украину). а на рынке останутся только сильнейшие - меньше будет мелочи, торгующей некачественным де###ом..
митинг.. почему же на фотографиях в первых рядах неадекватная молодежь?
пока общество не избавится от быдла, готовое идти куда угодно по отмашке группки людей, ни о каких правах народа не может быть и речи
ці то знайшлі супрацьяддзе да шлушылак, ці то НН зусім не цэняць :)
Вы не рабіце высноваў па фотаздымкам, бо ў зімовай вопратцы, паліто, тоўстых куртках, шапках ня бачна хто там: ці то маладзён, ці то дарослы чалавек.
Даю Вам гарантыю, што на гэтым мітынгу пераважаюць людзі 30-40-гадовага ўзросту. Сам там быў!
Студзень 10, 2008 у 15:40
А чаму сцягоў мала? Няўжо прадпрымальнікі думаюць, што так будзе лягчэй весьці дыалог з уладай, маўляў, ніякай палітыкі?
Актывіст, у Вас дзьве рукі, і яшчэ адзін сьцяг можна на плечы накінуць -- вось Вам і на 3 сьцягі болей!
===============================
Гэтае можна сказаць i пра БРСМ.
Цэны ўжо завышаныя -- няма куды. Далей папросту ня будуць купляць. Мо хоць тады IП падумаюць, каб зьмянiць каналы паставак. Вядома, з Масквы стокi прасьцей прыцягнуць, але нашы спажыўцы гэта ўсё меней разумеюць.
Для многiх IП гэты ўказ сапраўды азначае канец бiзнэсу.
2. Што на акцыі прадпрымальнікаў будуць рабіць студэнты? прадпрымальнікі (гэтыя шкурныя падшыванцы, дакладней) спрабуюць загрэбсьці жар чужымі рукамі?
3. Ізноў псэўда-Бнф, ізноў калякіны камуністы, ізноў рахманы мілінкевіч...
Можа прадпрымальнікам хопіць удаваць з сябе цялушак? Бо ІНДЫВІДУАЛЬНЫМ мусіць звацца толькі 1 (адна) асоба! А цэлая кантора працоўных - гэта ужо ніякі не ІП. Зразумела, што акцыя (хоць і прысьвечана нібы абароне правоў бізнэсоўцаў - смех, канешне) носіць палітычны характар, і мае сваёй мэтай нагадаць нам пра апазіцыю (гэтых маскоўскіх грантасосаў). Пачаўся новы год, там ужо і 25 сакавіка не за гарамі. Трэба пачынаць піярыцца. Вось і прыдумалі. малайцы.
Гэта ў вас, баценька, белая гарачка пачалася!
Сёлета -- першы. Прыйсьцi хацелася, бо гэта акцыя годных людзей, рабацягаў. ........................
Студзень 10, 2008 у 15:30
Не думаю, што нешта каардынальна зменіца пасля гэтай акцыі. Але трэба падзякваць усім тым, хто не пабаяўся і выйшаў на вуліцу.
=====================
А за што ім дзякваць? За тое, што яны адстаіваюць СВАЕ эканамічныя інтарэсы?
Дзякваць трэба маладафронтаўцам, якія змагаюцца за ідэю - для ўсіх і бескарысна
Оставляйте в посте свои комментарии.
Пока не закрыли ЖЖ нужно поднять пост в топы.
ЧЕЛЯДИНСКИЙ Артем, СБ
Вчера в Минске состоялся митинг. Тысяча индивидуальных предпринимателей протестовала против некоторых положений Указа № 760, в соответствии с которым предприниматели могут нанимать на работу только своих близких родственников.
В теории, т.е. на бумаге, этот пассаж звучит уязвимо. «Как это так? — распаляются некоторые бизнесмены. — А если у меня нет близких родственников? И почему, вообще, кто–то диктует мне, кого я могу нанимать, а кого нет...»
Иные бизнесмены считают это простой деталью, отнюдь не главной.
Но не зря говорят, что соль кроется в деталях.
Никто из разработчиков Указа — а это компетентные и знающие эксперты — отнюдь не ставил задачу механически обязывать мужей ставить за прилавок своих жен.
Дело в ином.
И гораздо более существенном.
Дело в налогах и в экономике.
Основах государственных основ.
Надо честно признать, что на заре предпринимательской деятельности государством была сделана большая ошибка. Немудрено — после семидесятилетней госмонополии частенько действовали методом проб и ошибок.
К чему привел этот метод?
Тогда, в кабинетах, придумали особую категорию бизнесменов — индивидуальных предпринимателей. Хотели как лучше — получилось плохо. Тем бизнесменам, которые пожелали зарегистрироваться в удивительном качестве «индивидуальных предпринимателей», исходя из благородных представлений об инициативе и наполнении рынка предоставили, по существу, льготы и преференции.
В ряды ИП ринулись десятки тысяч.
На первых порах такой стимул со стороны государства радовал всех. Появилось множество рабочих мест, пустые до того городские рынки и рыночки стали предлагать все — от чая «Липтон» до сложных телевизоров «Самсунг». Это было время, когда простецкие китайские пуховики из предмета невероятной роскоши становились доступным товаром для всех.
Но шло время, а вместе с ним появлялись более серьезные оценки.
В частности. Почему обычная фирма с 5 или 155 сотрудниками имеет одну налоговую базу, а «индивидуальные предприниматели» совсем другую?
Куда как более льготную.
Где же социальная справедливость?
При всем уважении к индивидуалам серьезные юристы и экономисты со временем признали, что рынок не может считаться цивилизованным, если на нем существуют налоговые баловни и налоговые парии. Государственный бюджет и искусственный, прямо скажем, порочный метод налогообложения в таком соотношении существовать не могут. Тем более что изрядное количество ИП отнюдь не индивидуальны, а имеют немалый штат наемных работников. Но, в отличие от т.н. «юридических лиц», этих работников держат в секрете от налоговых инспекторов, проводя их по второй бухгалтерии и выплачивая им зарплату в конвертах. На это нельзя зажмуривать глаза.
Возникает коллизия.
Раз люди трудятся нелегально, то к пенсионному возрасту они закономерно придут без трудового стажа. Но жить на что–то им будет надо и после 55 — 60 лет! Значит, государству придется «поднатуживаться», другими словами, изыскивать бывшим нелегалам деньги на существование. За счет кого? Вопрос сложный, ответ простой. Все понимают, что деньги с неба не просыплются и раскошеливаться придется тем, кто всю трудовую жизнь исправно платил налоги. Получается, что и за себя, и «за того парня»...
Несправедливо!
И вообще, уважаемые читатели, открою страшную тайну — ИП в природе не существует.
Пока мне не докажут обратное, я не понимаю, как может владелец, например, автомобиля, лично занимающийся извозом, быть еще и самоснабженцем, бухгалтером и автомехаником? Для всего этого, а также для реализации многих других ответственных мелочей уважаемый таксист–частник, работающий в сутки существенно больше чем 8 часов, обязательно держит человека, который оформляет его бумаги. А если он имеет две машины — таких большинство! — он что, тоже обходится своими силами?
Но чем же он тогда отличается от «юридического лица», имеющего штат?
Ничем не отличается, кроме того, что платит меньшую сумму налогов.
Ему–то хорошо, а бюджету, т.е. обществу?
Еще раз повторюсь.
Да, в свое время в начале 90–х, исходя из хороших побуждений, создав особую, поощрительную категорию бизнесменов (ИП), государство не просчитало последствий своего эксперимента. Но рано или поздно ошибку следовало исправить. Указ № 760 это сделал.
С учетом экономических, нравственных и юридических обстоятельств ИП не снимаются с рыночной доски.
Но им ставится честное, прямое и ясное условие: хотите работать в том же качестве — пожалуйста, работайте.
Но привлекая наемных рабочих, вы теряете право «налоговой индивидуальности» и платите наравне со всеми остальными коллегами по большому, малому и среднему бизнесу.
Не хотите — что ж, продолжайте свою деятельность, но в таком случае ваш бизнес должен быть сугубо семейным.
Это даст вам право находиться в благоприятном налоговом поле.
Выбирайте!
А для того чтобы все это не стало сюрпризом, все, без исключения, ИП получили год на раздумья и возможность соблюдения соответствующих юридических процедур.
Некоторые бизнесмены правильно сориентировались и сегодня продолжают успешно работать, жить–поживать и добро наживать.
Водить такси, клеить стулья, торговать ширпотребом.
Другие сохранили верность дедовским принципам: пока гром не грянет, мужик не перекрестится.
А вдруг государство пошутило? Авось пронесет.
Но с 1 января новое правило вступило в силу.
Закон суров, но он Закон.
Конечно, при желании в возникшей ситуации можно увидеть все, что захочешь.
Достаточно подойти на Ждановичский рынок и «поговорить за жизнь».
Там вам охотно расскажут, что все делается правильно. Привозится товар, наличествует документация, продавцы–реализаторы получают заработную плату, их не интересуют ни бухгалтерия, ни таможня, ни налоги — все это заботы хозяев. Они же старательно работают и с этого неплохо живут.
Поэтому не думают ни о забастовках, ни о протестах.
Найдутся и такие, кто округлит глаза и поделится точными сведениями от знакомой его свекрови, что Правительство решило искоренить предпринимателей. Как класс. Начали, мол, с ИП, а закончат ОАО.
Так что определенное брожение умов, безусловно, имеется.
Но это вполне нормально. Раз есть проблема, о ней говорят вслух.
Но разговорами дело не ограничивается.
Индивидуальных предпринимателей зычно зовут на площади. Им льстиво подсказывают: вы — сила, надо давить на власть! Кто подсказывает? Да все те же — Лебедько, Милинкевич и другие профессиональные революционеры.
Некоторые наивные люди всерьез внимают прельстительным голосам и действительно выходят на площадь.
Но понимают ли, что с той минуты, когда они оставили свой бизнес и втянулись в политику, они превратились в пехоту Милинкевича? Понимают ли, что бизнес и налоги существуют в государстве только по тем правилам, которые диктуют объективные экономические интересы государства, общества, а не градус речей самых горячих ораторов?
Вряд ли пришедшие на площадь бизнесмены понимают эти абсолютно несложные вещи.
Они, в большинстве своем простые и хорошие люди, не искушены в том, что у нас понимается под тонким словом «политика». Потому они искренне полагают, что никогда в жизни не вырастившие и тем более не продавшие ведра картошки Михалевич — Милинкевич реально помогут им в специфических предпринимательских проблемах. Они, в большинстве своем грамотные люди, живут тем не менее сказочными инстинктами своих прабабушек:
— Вот приедет барин, он нас и рассудит...
Но в данном случае даже сочувствующий любой минской заварушке зарубежный барин лишь пожмет плечами:
— Вы хотите платить налоги меньше, чем ваши коллеги? Сорри... Не знаю, не знаю. У нас так не принято...
Безусловно, люди, годами жившие в одном ритме, столкнувшись с новыми базовыми условиями, нервничают.
Понять их можно...
Им надо честно сказать: никакой политики здесь нет и в помине.
Есть объективные законы экономики.
Никто, разумеется, не имеет права считать предпринимателей некими паразитами, наживающимися на других. Да и в обществе, похоже, непопулярны эти некогда расхожие суждения.
Всякий труд достоин уважения.
Да и не назовешь легкой копейкой будни тех, кто еженедельно мотается в Москву или Стамбул, старательно скупает товар, перевозит его всеми видами транспорта, порой и недосыпает, и мерзнет, и истекает потом.
Но это, как говорится, личный выбор. Закон жизни.
Однако есть и юридические законы.
Очень важно, чтобы они становились все более гармоничными.
...Вчера представители индивидуальных предпринимателей встретились с ответственными работниками Администрации Президента. Не обошлось без требований и ультиматумов, ярких по форме, но, как это бывает в аналогичных случаях, довольно бессодержательных. Были и серьезные, объективные претензии. В частности, о забюрокраченности актуальных процедур, на которые так резва местная власть. Вроде уже и «одно окно» имеется, но как теряли занятые люди время, так оно и продолжается. Да и в солидных организациях вроде министерств продолжают работать по старинке, рассматривая посетителей как назойливых мух. Приходят, скажем, предприимчивые люди в серьезное ведомство и предлагают взять на реализацию товар. Но осоловелый чиновник, сидя под прибитым к стене лозунгом «Купляйце беларускае», тупо предлагает индивидуальному предпринимателю чохом взять все, что скопилось на складах его ведомства. «Мне бы небольшую партию, — ужасается бизнесмен, — ее–то я с успехом реализую». Но важный чиновник не хочет понимать государственной пользы, у него нет времени. Следующий!..
Подобных нелепостей много. И, конечно, по–государственному мыслящие чиновники должны протянуть руку малому бизнесу, прежде всего небольшим частным компаниям. Они того заслуживают.
Это выгодно и государству, и обществу.
Ну а те, кто по доброте белорусской души сегодня надеется, что Шумский, Горбачев, Лебедько и прочие «активисты» помогут им решить личные проблемы, — сильно заблуждаются. Они не понимают пока смысла речей самозваного «лидера» Толстыки, который кричал на площади, что он «пойдет к Сидорскому и будет требовать выполнения 12 условий Евросоюза»... Это куда же втягивают бизнесменов, в какие дебри?
Жаль, что предприниматели, слушая «активистов», забывают очень простую истину: время — деньги! Пока они, разинув рот, внимают имеющим свой интерес ораторам, их кассовые аппараты с грустью бездействуют.
У час апошняй маніфэстацыі (10 студзеня) мы пабачылі колькі "дубін" ( маюцца на ўвазе лукашэнаўскія міліцыянты) перашкоджвалі працэсіі, перакрывалася станцыя мэтро "Пл.Леніна" і людзі не маглі па сродкам падземкі прыехаць на маніфэстацыю. А задумайцеся, як бы ўсё складвалася, каліб міліцыянты выступілі на нашым баку і здрадзілі Лукашэнку. А што? Я такія ж людзі як і мы ды наўрадці гвалтоўна ўсе падтрымліваюць "цара", у іх адабралі ільготы і прынізілі сацыяльны статус. Чаму б не правесьці працу па "пераарыентацыі міліцыянтаў". Можа нехта будзе жартаваць зь маіх словаў, але гэта вельмі магчымая справа ў нашых цяперашніх умовах.
Жыве Беларусь!..
А гэты эсбэшны так званы "журналіст" спачатку вывучыў бы правільна прозьвішчы "актывістаў", а то ліха так Шумчанку за Шумского нам выдаў.
І ўвогуле, калі ўжо ў саўбелцы такі вялікі артыкул напісалі, значыцца рэжым сапраўды асьцерагаецца "непрадказальнасьці" ІПшнікаў...
паводле зьвестак вясны, ён быў у цэнтральным РУУС, так што яго хутчэй за ўсё судзілі сёння ў судзе Цэнтральнага раёна....
http://spring96.org/be/news/19728/ - спіс затрыманых
І на самой справе, куды ж цягнуць, у Еўрасаюз! Бацюхны! Жахі! Што твараць гэныя актывісты!
Напалохаліся ўлады, незнарок с плошчы ў Еўрасаюз увайдзём, а Луке і ягоных ж..лізам туды ўезд забаронены.
Як добра, што ня чытаю нічога, акрамя НН! Аўтар ня можа ня разумець, што піша мярзотную хлусьню, нешта кшталту таго, за што раней страляліся, але робіць гэта.
на следующий раз приедут из районов , просто там никто не руководит ,а народ согласен ехать и поддерживать,уже поступили указания не проплачивать за февраль.