Грамадства
4 каментары | 19:38, 10 студзеня 2008

Супрацоўніца групы па інфармацыі і камунікацыі РУП "Белтэлекам"паведаміла, што кампанія ня мае дачыненьня да блякаваньня некаторых беларускіх сайтаў. "Мы ня маем дачыненьня да праблемаў з праглядам некаторых незалежных сайтаў", — заявіла Марыя Сталярова. Яна мяркуе, што ў гэтых сайтаў могуць быць праблемы з хостынгам, паведамляе telegraf.by

"Мы ня можам "сьціскаць" канал доступу для сайтаў, якія ня маюць у нас хостынгу”, — заявіла Марыя Сталярова і парэкамнэдавала адміністратарам сайтаў зьвяртацца да правайдэраў наконт узьніклых праблем. Пры гэтым яна дадала, што тэхнічна немагчыма перапыніць доступ да сайтаў.

Нагадаем, што ад раніцы ўскладнены доступ беларускім чытачам да папулярных сайтаў «Хартыя-97», «Радыё Свабода» і «Белорусский партизан» і LJ.

Канал доступу да гэтых рэсурсаў моцна завужаны, таму, хоць выглядае, што сайт даступны й загружаецца, аднак загрузка або спыняецца, або ідзе надзвычай доўга, што робіць атрыманьне інфармацыі цяжкім або немагчымым заняткам.

telegraf.by

Падзяліцца навіной:         
4 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Актывіст напiсаў(ла) Студзень 10, 2008 у 20:50
Цікава, а НН увесь час працавала.
2 разы напiсаў(ла) Студзень 10, 2008 у 20:57
адно і тое
Танкіст напiсаў(ла) Студзень 11, 2008 у 0:10
Для тых,хто у танку.
Хто у нас у краіне мадэратар зоны .BY ?
Правільны адказ дапаможа знайсці таго,хто падставіў Белтэлекам.
RangeR напiсаў(ла) Студзень 11, 2008 у 12:02
Фільтрацыя трафіка ідзе пастаянна. Напрыклад у мяне ў Мінску ТУТБАЙ грузіцца добра. Але у адным з суседніх з Мінскам раёнах практычна ня грузіцца. Праверана праз беспарольны і байфлай. Але варта там зайсьці на ТУТБАЙ праз ананімайзер, як усё грузіцца цудоўна. А беспарольны і байфлай прадастаўляе якраз Белтэлекам. Так што ня трэба з хворай галавы на здаровую...
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).