Палітыка
Абноўлена, дадаліся фоты | 22 каментары | 20:50, 17 студзеня 2008

Напярэдадні абвешчанага на 21 студзеня мітынгу прадпрымальнікаў улады арганізавалі маштабную акцыю застрашваньня. Сёньня прайшлі суды над моладзевымі актывістамі, якіх масава затрымлівалі ў Менску 16 студзеня. Міліцыя працягвала хапаць людзей каля судоў. Колькасьць затрыманых дасягнула 41 чалавека. Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.


Судзяць Кацярыну Краснову


Судзяць Касю Галіцкую



Антон Каліноўскі


Уладзімер Сяргееў


Юрась Станкевіч


Гэты чалавек зьлева спрабаваў перашкодзіць выкананьню журналісцкіх абавязкаў
фотакарэспандэнту "НН" Юліі Дарашкевіч

Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч

На дадзены момант за кратамі на Акрэсьціна знаходзіцца 38 чалавек.

Спачатку 9 студзеня быў затрыманы і асуджаны да дзесяці сутак арышту Вячаслаў Сіўчык.

Падчас акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня недалёка ад Кастрычніцкай плошчы былі затрыманыя 25 чалавек, 23 зь іх былі асуджаныя на суткі.

Цягам гэтага тыдня арыштавалі амаль усіх прадпрымальніцкіх лідэраў - Алеся Макаева, Сяргея Парсюкевіча, Алеся Таўстыку, на якіх супрацоўнікі міліцыі распачалі ледзь не паляваньне.

Таксама за кратамі апынуліся Карэн Акопаў, які вёў перамовы ад імя прадпрымальнікаў у Адміністрацыі прэзыдэнта, і Юлія Сіўцова, якая брала ўдзел у маніфэстацыі 10 студзеня.

Учора ля Цэнтральнага суду былі затрыманыя трое сяброў Моладзі БНФ, а ля Нямігі шасьцёра "маладафронтаўцаў". Усе яны сёньня атрымалі ад 10 да 20 сутак арышту.

Сёньня ж былі затрыманыя Зьміцер Хведарук і Мікіта Шуцянкоў.

Відавочна, што арыштамі ўлады намагаюцца зьбіць пратэстны настрой перад акцыя 21 студзеня.

Зьміцер Панкавец

***

Міліцыя затрымала моладзевага актывіста Зьмітра Хведарука. Гэта адбылося калі маладзён выходзіў з суду Цэнтральнага раёну, дзе сёньня адбываліся суды над затрыманымі ўчора. Пра гэта «НН» паведаміў Павал Севярынец.

Хведарука запіхалі ў аўтазак, пры гэтым ужыўшы фізычную сілу. Цяпер ён найхутчэй знаходзіца ў спэцпрыёмніку на Акрэсьціна.

Разам зь ім быў затрыманы адвакат Аляксандар Галіеў, але яго адпусьцілі празь некалькі хвілінаў.

Нагадаем, што 12 сьнежня АМОН моцна зьбіў Зьмітра Хведарука. Каля тыдня хлопец праляжаў у больніцы, дактары канстатавалі ў яго страсеньне мазгоў. Пасьля гэтага ў хлопца значна пагоршыўся зрок.

«Зьміцер Хведарук знаходзіцца цяпер у міліцыі Цэнтральнага раёну Менску. Там знаходзіцца і Мікіта Шуцянкоў, якога раней міліцыянты схапілі каля будынку суду. Сябра АГП Мікола Сергіенка патэлефанаваў сваім паплечнікам, што за ім сочаць міліцыянты. Потым яшчэ адзін званок аб тым, што за ім ідуць людзі ў цывільным. Пасьля гэтага яго тэлефон ужо не адказваў», — паведамляе карэспандэнтка радыё «Свабода» Любоў Лунёва.

* * *

Судзьдзя суду Цэнтральнага раёну Менска Тацяна Паўлючук пакарала затрыманага 16 студзеня актывіста Моладзі БНФ Франака Вячорку адміністрацыйным арыштам на 15 сутак. Яго абвінавацілі ў парушэньні арт. 17.1 КаАП нібыта за лаянку пры затрыманьні.

***

Павал Кур'яновіч асуджаны на 20 сутак арышту, а Маўлюда Атакулава на 15 сутак.

***

Уладзімер Сяргееў, Юрась Станкевіч, Кася Галіцкая атрымалі па 15 сутак, Антон Каліноўскі - 10 сутак.

Міліцыя з дапамогай фізічнай сілы спрабавала перашкодзіць выкананьню сваіх абавязкаў фотажурналістцы «Нашай нівы» Юлі Дарашкевіч, якая знаходзілася ў памяшканьні суду Цэнтральнага раёну Менска. Тут зараз адбываюцца суды над затрыманымі ўчора моладзевымі актывістамі.

Гэты момант паспеў зьняць на мабільны тэлефон адзін з наведвальнікаў суда. Міліцыя гвалтам схапіла маладога чалавека, аднак тэлефона пры ім не аказалася. Тады супрацоўнікі міліцыі звярнуліся да праваабаронцы Валянціна Стэфановіча па дапамогу адшукаць мабільны тэлефон. Праваабаронца адмовіўся, патлумачыўшы, што ён не супрацоўнік МУСа і не мае такіх паўнамоцтваў. Сітуацыя у калідорах суду зараз досыць напружаная.

* * *

Актывістку незарэгістраванага «Маладога Фронту» Кацярыну Краснову абвінавацілі ў парушэньні артыкула 23.34 КаАП РБ за ўдзел ў несанкцыянаванай акцыі салідарнасці ўчора на Кастрычніцкай плошчы і пакаралі 15 суткамі арытшу

Суддзя Аляксей Бычко адмовіўся выклікаць сьведак з боку Красновай, якія маглі б паведаміць суду аб’ектыўную інфармацыю. Апроч таго, у матэрыялах судовай справы адсутнічае пратакол выняцьця партрэтаў палітзняволеных і іншай забароненай прадукцыі, у чым яе таксама абвінавачваюць.

***

У судзе Цэнтральнага раёну Менска пачалося слуханьне адміністрацыйнай справы актывіста «Джынс — за Свабоду» Максіма Вінярскага. Ён быў затрыманы ўчора міліцыянтамі нібыта за лаянку на ганку Цэнтральнага РУУС разам з Паўлам Кур’яновічам. Суд адбываецца з парушэньнем працэсуальнага заканадаўства: Вінярскага не азнаёмілі з пратаколам і не выдалі нават яго копію.

Між тым, у судзе быў абвешчаны перапынак, пасьля якога ў залу суда больш не дапусьцілі сяброў, блізкіх, журналістаў і праваабаронцаў. Фактычна, судовыя справы слухаюцца ў зачыненым рэжыме.

spring96.org

Падзяліцца навіной:         
22 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
37-ы напiсаў(ла) Студзень 17, 2008 у 15:25
Скора гэта ўсё будзе рабіцца, як у сталінскія часы, у спрошчаным пазасудовым парадку. Сучонак прагне крыві, і бацьку свайго ён пераплюне шматкроць.
byllion напiсаў(ла) Студзень 17, 2008 у 15:38
Суд Цэнтральнага раёну Менска - .017 - 2881715. Тэлефануйце і выказвайце абурэньне. хай хоць сормна будзе
Ніка напiсаў(ла) Студзень 17, 2008 у 20:17
Ці можна пісаць лісты арыштаваным на Акрэсціна?? Калі так, то якая дакладная адрэса гэтай установы?
Nasta напiсаў(ла) Студзень 17, 2008 у 20:31
+Ludvisia Atakulava - 15 sutak
Кнехт напiсаў(ла) Студзень 17, 2008 у 21:43
У судзе Цэнтральнага раёну Менска пачалося слуханьне адміністрацыйнай справы актывіста «Джынс — за Свабоду» Максіма Вінярскага. Ён быў затрыманы ўчора міліцыянтамі нібыта за лаянку на ганку Цэнтральнага РУУС разам з Паўлам Кур’яновічам.
============================

Джынс - За Свабоду

У Цэнтральным РУУС, на ганку,
Хлопцы зладзілі гулянку:
Калі ўбачаць каго ў форме -
Матам абкладуць па планку.

:)
Chesster напiсаў(ла) Студзень 17, 2008 у 21:53
слева на последней фото - зам. начальника центрального рувд, если не ошибаюсь, Грищенко
Печкін напiсаў(ла) Студзень 17, 2008 у 22:43
Для Нікі адрэса:

Мінск
1-ы завулак Акрэьціна, д. 36

Спецпрыймальнік-разьмеркавальнік УУС Мінгарвыканкама

Тэл 270 91 42(дзяжурны), 270 91 43(начальнік)
darashkevich to Chesster: напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 0:06
дзякуй
klv напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 0:15
Злева на апошней- нейкі " приказчик Иван Поцелуев".
chiefoldsun напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 0:45
Не разумею,няужо такі яны пачалі зноў сурёзна баяцца?такога хапуна не было з часу выбарау.Відаць,гарачай будзе вясна.
pan Brudas напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 2:00
Вось уроды!
Але калі хапаюць столькі народу - значыць сапраўды БАЯЦЦА!
Якая ж тут стабільнасьць...
Sh_Holmes напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 2:35
1 фота - каралева на троне... Каліноўскі, Станкевіч - сябры... Божа, пачалася вайна...
Jahor напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 2:45
Вось чаго баяцца ўлады - духоўнай і палітычнай кансалідацыі прадпрымальнікаў і актывістаў. Наколькі я памятаю, такіх сыстэмных рэпрэсій не было падчас асобных акцый апазыцыі і прадпрымальнікаў.
omu напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 10:04
"Суд, сьведкі" і абсалютнае. цынічные беззаконьне ў адным флаконе...
Фантасмагорыя...
"А краіна квітнее".
назіральнік напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 11:20
УСЕ НА СУД ХВЕДАРУКА!

Судовы працэс над жорстка зьбітым і затрыманым учора актывістам Маладога Фронту распачнецца у 11:00 на Кірава, 21 - суд цэнтральнага раён, былы коласаўскі ліцэй. Падтрымайма хлопца!
маладафронтавец напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 11:40
Падьрымайма Зьмітра Хведарука! Суд цэнтральнага раёну, Кірава 21!
PALIASHUK напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 11:45
nepakidajce bez nakazannymi ich - nedajce im spakojna zasnuc, koznaga ganbice kalia doma pry susedziach, kab vedau, shto takoje czalaveczaje zycio!!!
Ales' Polacki напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 15:28
21-ga studzenia Luka ne budze wychodzic' z prybiral'ni,25.03.2008 ion budze na swaioy radzime-Sklouski raion,w.Ryzkawicy,tam ios'c' turma.
Анатоль Сідарэвіч напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 19:39
Чалавек на апошнім здымку, які першакаджаў Ю. Д., служыць у Цэнтральным РУУС. Сёньня я бачыў яго у судзе, а потым у РУУС. Ягонае прозьвішча, мабыць, ведае Алена Мядзведзева з Бабруйску, якую сёння аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (1 050 000 руб.). Яе тэл. 30 99 417
Анатоль Сідарэвіч напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 19:55
Чалавек, пра якога я пісаў, спецыялізуецца на мітынгах і шэсцях. Сустрэнеце яго на дэманстрацыі ці мітынгу ў цывільным, рабіце высновы.
culja напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 20:41
СВАБОДУ МАЛАДАФРОНТАЎЦАМ!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
МАЛАДЫ ФРОНТ НЕ СПЫНІЦЬ!!!!!!!!!
Ці застаўся хто вольны з кім можна звязацца? Ёсць ідэі.
Печкин-2 напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 23:08
Людзi, не маучыце, пiшыце пра свае абурэнне суддзям, хай яны ведаюць ,што за iх чорнымi справамi сочыць грамадства ,(толькi без пагрозау.) 220030. вул. Кирава, 21 Суд Цэнтральнага раёна.Аляксею Бычкову,Таццяне Паулiчук.
Пiшыце скаргi на Акрэсцiна, што халодна нашым сябрам i ежу не даюць перадаваць.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).