Грамадства
30 каментароў ЗП, АК | 11:46, 18 студзеня 2008


Менскі гарадзкі суд вынес прысуд па справе былога намесьніка рэдактара газэты «Згода» Аляксандра Зьдзьвіжкова. Ён атрымаў тры гады зьняволеньня ў калёніі узмоцненага рэжыму за перадрук дацкіх карыкатураў на прарока Мухамэда. Тыя карыкатуры былі перадрукаваныя ў 143 выданьнях 56 краінаў, у тым ліку ісламскіх, і нідзе журналісты ня трапілі за тое ў турму.

Менскі гарадзкі суд вынес прысуд па справае былога намесьніка галоўнага рэдактара газэты «Згода» Аляксандра Зьдзьвіжкова. Ён прызнаны вінаватым у парушэньні артыкулу 130 ч 2. КК «Распальваньне рэлігійнай варажнечы» за перадрук карыкатур на прарока Мухамэда і асуджаны да трох гадоў зьняволеньня з адбываньнем пакараньня ў калёніі узмоцненага рэжыму.

Крымінальная справа супраць Зьдзьвіжкова і газэты «Згода» была заведзеная ў 2006 годзе, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, за зьмяшчэньні ў выданьні карыкатураў на прарока Мухамэда, якія раней былі надрукаваныя ў дацкай газэце Jyllands‑Posten. «Згоду» тады зачынілі, а скончыць справу супраць Зьдзьвіжкова не змаглі, бо той на пэўным этапе сьледзтва некуды зьнік. Суд тады пастанавіў прыпыніць сьледзтва праз адсутнасьць галоўнага абвінавачанага.

Арыштавалі А. Зьдзьвіжкова 18 лістапада 2007 г., калі ён прыехаў у Барысаў, каб наведаць магілу бацькі. З таго часу журналіст знаходзіўся пад вартай у сьледчым ізалятары КДБ, дзе яму не дазвалялі сустрэцца з адвакаткай Марыяй Аляксандравай. Паводле інфармацыі сваякоў Зьдзьвіжкова, ён хаваўся ў манастыры ці то ў Расеі, ці ва Ўкраіне.

Судовы працэс праходзіў пры зачыненых дзьвярах. Толькі выніковую частку прысуду судзьдзя Руслан Аніскевіч агучваў публічна. Пракурор Аляксей Вярэнчыкаў патрабаваў пакараць А. Зьдзьвіжкова чатырма гадамі зьняволеньня.

Прысуд можа быць абскарджаны цягам 10 дзён і спадар Зьдзьвіжкоў, які сваёй віны не прызнае, заявіў, што гэтай магчымасьцю скарыстаецца.

Колькасьць палітычных вязьняў у Беларусі імкліва ўзрастае.

* * *

Ад часу свайго зьяўленьня восеньню 2005 году ў малавядомай дацкай газэце Jyllands‑Posten на працягу наступных месяцаў карыкатуры на прарока Мухамэда былі перадрукаваныя ў 143 выданьнях у 56 краінах сьвету. У рэдкіх выпадках справа дайшла да суду. Аднак прысуд, вынесены беларускім судом, беспрэцэдэнтна жорсткі нават у параўнаньні з мусульманскімі краінамі.

Малайзія, люты 2006: Часова прыпынены выхад трох газэт, якія перадрукавалі карыкатуры.

Данія, сакавік 2006: Пракуратура адмовілася заводзіць справу супраць газэты Jyllands‑Posten, якая першай апублікавала карыкатуры на прарока Мухамэда з той прычыны, што артыкул «Твар Мухамэда», праілюстраваны сатырычным коміксам з 12 малюнкаў, не парушыў дацкіх законаў.

Беларусь, сакавік 2006: Аляксандар Лукашэнка ў часе выступу на Ўсебеларускім народным сходзе: «Газэта [«Згода»] будзе зачыненая, крымінальная справа ўсчатая, а калі будуць падставы, то ўсе датычныя да гэтага будуць сядзець у турме, таму што гэта правакацыя супраць дзяржавы»

сакавік 2006: карыкатуры былі перадрукаваныя ў 143 выданьнях 56 краін, у тым ліку ў Алжыры, Босьніі й Герцагавіне, Эгіпце, Інданэзіі, Ярданіі, Малайзіі, Марока і Саудаўскай Арабіі — краінах зь пераважна мусульманскім насельніцтвам.

Расея, травень 2006: У Волагдзе апраўданая галоўная рэдактарка гарадзкой газэты «Наш рэгіён» Ганна Сьмірнова, якая перадрукавала карыкатуры.

Ярданія, травень 2006: Ярданскія журналісты атрымалі па два месяцы турмы за карыкатуры на Мухамэда. У залі суду яны былі вызваленыя пад заклад.

Емэн, лістапад 2006: Галоўны рэдактар мясцовай газэты Al‑Rai Al‑Aam («Грамадзкая думка») Камаля аль‑Ольфі (Kamal al‑Olfi) быў асуджаны на год турэмнага зьняволеньня, аднак генэральны пракурор адмяніў рашэньне суду, заявіўшы, што турэмнае зьняволеньне будзе занадта сур’ёзным пакараньнем за перадрукоўку карыкатур.

Францыя, сакавік 2007: Парыскі суд зьняў абвінавачаньні з галоўнага рэдактара часопісу «Шарлі Эбдо» Філіпа Валя. У падтрымку выданьня выступіў сярод іншых кіраўнік МУС Францыі і тады яшчэ кандыдат у прэзыдэнты Нікаля Сарказі, які адправіў у адраз журналістаў ліст з ухваленьнем.

Ірак, ліпень, 2007: Кіраўніцтва «Аль‑Каіды» аб’явіла ўзнагароду 100 тысяч даляраў за забойства швэдзкага карыкатурыста Ларса Вілкса (Lars Vilks), які намаляваў карыкатуры на прарока Мухамэда.

Падзяліцца навіной:         
30 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Актывіст напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 11:59
Усё ж такі цікава, з якой мэтай былі змешчаны гэтыя карыкатуры?
сымпатызую мусульманам напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 12:34
Здвіжкоў не меў рацыі, усё роўна -- гэта жорстка.
omu напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 12:41
З мэтай салідарнасьці з цывілізаваным сьветам!
На табе за гэта!!!
чытач напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 13:33
толькі МухамАда, а не МухамЭда.

а Зьдзьвіжкоў вінаваты і паводзіўся на судзе таксама дзіўным чынам, заняўшы пазыцыю такога сабе перакананага праваслаўнага. то бок перадрукаваў ён карыкатуры намерана, што называецца "со злым умыслом". а не дзеля свабоды слова. а гэта акурат і адпавядае абвінавачаньню "распальваньне"!
вядома, нельга было садзіць, бо выйдзе адтуль яшчэ больш злым. далі б лепш штрафу ці ўмоўна, ну а газэту ўжо зачынілі раней.

Рэд. Каб Вас пасадзілі ў турму і вывелі на закрыты працэс, Вы б мелі шанец павесьці сябе іначай. Калі чалавек паводзіцца "дзіўным чынам", гэта не падстава каб садзіць яго ў турму на 3 гады.
восб як напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 13:35
Маразм! Што робіцца ў краіне!
Як казаў галоўнакамандуючы, "я сваю краіну за цывілізаваным светам не павяду"
Выдатны артыкул. Дарэчы, дзе дзелася выдатная назва артыкула З.П.?
нацыяналіст напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 14:52
Зараз Лука можа з поўным правам назваць сябе "мусульманскім атэістам".
Іван (тэханмінгук) напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 15:33
Даааааа, гэта ўжо поўны трындец.
Гэта ні суд, а судзілішча.
Хрун Маржоў напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 15:37
Ну і колькі крэдытаў з арабскага сьвету зараз атрымаем? Здвіжкоў - фігура сліская, я яго памятую як апалагета антыбеларушчыны, але адно лепш маскаль, чым талібанец
чытач напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 15:55
Рэдакцыі
\"Каб Вас пасадзілі ў турму і вывелі на закрыты працэс, Вы б мелі шанец павесьці сябе іначай. Калі чалавек паводзіцца \"дзіўным чынам\", гэта не падстава каб садзіць яго ў турму на 3 гады\"

Не разумею закіду. Проста паводзінамі сваімі (якія падкрэсьлівалі праваслаўныя фундамэнталісцкія погляды і пэўны тып стаўленьня да ісламу) Зьдзьвіжкоў даводзіў, што наўмысна тое зрабіў. Таму не разумею пра якую свабоду слова ідзецца. Ён калі так ўчыніў, дык учыніў тое з прычыны сваёй рэлігійнай перадузятасьці. а не дзеля пашаны да свабоды слова.
то бок дзеяньні адпавядаюць абвінавачаньню. Калі ён так дзейнічаў, дык гэта былі дзеяньні не журналіста, а ледзь не ідэоляга.

І дзе я казаў, што дзіўныя паводзіны З. даюць падставы садзіць яго на тры гады? Я акурат і казаў пра недарэчнасьць пасадкі чалавека ў турму.
Коратка і ясна, З. вінаваты, але пакараньне абсалютна неадпаведнае.
Кагановіч напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 16:03
Сапраўднае распальваньне міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасьці можна найперш убачыць на старонках "Саўбелкі", якая рэгулярна піша пра мусульман, якія “бросаются бутылками и камнями, прикрывая свои лица хиджабами” (http://www.sb.by/article.php?articleID=61560).
Лёнік_з-пад_Дабучына напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 16:06
У мяне пытаньне да старшыні рэлігійнага аб’яднання "Духоўнае ўпраўленне мусульман у Рэспубліцы Беларусь" муфція Ісмаіла Варановіча.

"Ці Вы задаволены 3 гадовым прысудам ? "
stary напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 16:19
А вось жа Зьдзвіжкову ўдаліся, прынамсі, тры рэчы: а) прыцягнуць неадэкватную увагу да сваёй нязначнай пэрсоны, пра якую ніхто раней нат ня чуў; в) зачыніць газэту "Згода"; с) распаліць жарсьці на роўным месцы, СЬВЕДАМА пад'южваючы людзей да варажнечы (гл. камэнтары вышэй).
To Хрун Маржоў "лепш маскаль, чым талібанец"
... Я ня ўпэўнены. Асабліва, калі гляджу на 1/7 частку сьвету зафарбаваную ў аморфны чырвона-карычневы колер. Дзе яны, тыя талібы? А маскалёў -- хоць гаць гаці!
Хоць прысуд суда ня мае нічога агульнага з гуманнасьцю, справядлівасьцю й дбаньнем пра кансалідаванасьць нацыі, асоба правакатара Зьдзьвіжкова ня выклікае сымпатыі.
andreicap напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 19:08
Свабода свабодай, а адказнасць за сказанае слова трэба несці. Толькі вось 3 гады мусіць занадта жорсткае пакаранне. Няўжо беларускае права аж так \"кульгае\" на справядлівасць? А можа судздзя напартачыў?
Анатоль Сідарэвіч напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 19:23
чытач напiсаў(ла)

Студзень 18, 2008 у 12:33

толькі МухамАда, а не МухамЭда.

Пане чытач, я вучыцель і раю Вам разгарнуць старую, прысавецкую, "Гісторыю сярэдніх вякоў" Данскога для 6-га класа. Там адмыслова ў імені прарока пастаўлены націск. Ні Вы, ні Ваш апанент рацыі не маеце.
Здзвіжкоў (а яго добра ведаю) хаваўся ўвесь гэты час, але не вытрымала славянская душа: настальгія, панімаеце лі... Няўжо ён не ведаў, што добраахвотныя супрацоўнікі органаў сачылі за ягонаю хацінаю? Начытаны чалавек, павінен быў бы здагадвацца, што на стукачах і сексотах улада як трымалася так і трымаецца.
Ліс напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 19:38
Мараз ёсць маразм. Правам тут не патыхае. Суд па паняццях. Як у сям'і... "Згода" ж падтрымлівала Казуліна -- вось і убіваюць двух зайцаў --- прагібаюцца пад ісламам і пакасцяць с/дэмакратам
Рэд. напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 20:04
Камэнтары да гэтае інфармацыі паказваюць, што ў Беларусі ступень разуменьня свабоды слова і свабоды выказваньня як неад'емнага права чалавека ніжэйшая, чым нават у ісламскіх манархіях.
За Беларусь! напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 21:24
Камэнтары да гэтае інфармацыі паказваюць, што ў Беларусі ступень разуменьня свабоды слова і свабоды выказваньня як неад'емнага права чалавека ніжэйшая, чым нават у ісламскіх манархіях.
--------------------------
Менш 10 каментароў не самага папулярнага сайтy байнэту дастаткова, каб зрабіць такую глабальна-тэктанічную выснову? Такое паняцце, як статыстычная выбарка, вам занёма? Пачытаўшы каментары на НН можна зрабіць выснову, што на наступных выбарах Пазняк набярэ як мінімум 50%, палова насельніцтба РБ - рупліва-гарлівыя каталікі, размаўляючыя на матчынай мове, ды шмат яшчэ якіх высноваў можа зрабіць... A Можна зрабіць такую выснову: пафасу Рэд. не займаць, Хантынгтан адпачывае. Крытычнага погляду на жыццё не стае, здаецца.
З найлепшымі пажаданнямі
Brudny напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 22:05
Ізноў мы упірадзі плянэты ўсёй....сумна,але прадказальна
c-богдан напiсаў(ла) Студзень 18, 2008 у 23:34
Анатолю Сідарэвічу

як чалавек, што крыху ўмее па-арабску, прапаную зьвярнуцца да першакрыніцы. усё-ткі зь ісламам беларусы пазнаёміліся не праз пасярэдніцтва расейцаў, а амаль беспасярэдне.
таму падтрымліваю вэрсію Мухамад. калі Вас цікавіць маё абгрунтаваньне такога варыянту, магу патлумачыць пры сустрэчы на Ніве.

Данской тут не аўтарытэт, ды і які зь яго арабіст. калі хацелі нейкую расейскую крыніцу, дык вазьмеце любы падручнік арабшчыны, таго ж Шчарбатава і паглядзеце.
Юрась Зянковіч напiсаў(ла) Студзень 19, 2008 у 1:58
Актывісту:

Каб было сьмешна -- іх зьмясьцілі, бо трэба было месца чымсьці заняць. А карыкатуры апынуліся пад рукою. Ведаю, бо сам доўгі час працаваў у "Згодзе", а жонка мая вычытвала той няшчасны нумар.
Юрась Зянковіч напiсаў(ла) Студзень 19, 2008 у 2:04
Чытачу:

Сдзьвіжкоў -- пазёр. Гэта ён постфактум устаў у позу такога сабе барацьбіта за праваслаўныя каштоўнасьці. А тады -- я памятаю, як жонка прыйшла з працы і казала, што ў наступным нумары будуць карыкатуры -- ён банальна месца забіваў.
kastus напiсаў(ла) Студзень 19, 2008 у 2:09
проста жах як сорамна, што нацыя стала настольки подлай и лизаблюдскай. імкнучыся дагадзіць нейкай купцы калхозных дэбілаў, нашыя людзі згубілі цалкам чалавечы воблік: суддзі, мянты, чыноўнікі, дырэктары школ, лідэры прафкамаў, настаўнікі, пракуроры і г.д.-большая частка з іх проста першабытныя рабы, без душ, пачуцця элементарнай справядлівасці і чалавечнасці. куды яны імкнуцца з такім багажом? да прафесійнага росту? атрымаць чарговыя 30 срэбнікаў да сваіх акладаў? альбо стаць патрэбнымі ўладам? ТАК НАС ШКАДА, ТАК ШКАДА, ШТО БЕЛАРУСЫ ПЕРАЖЫВАЮЦЬ САМЫ АГІДНЫ І ПАЗОРНЫ ПЕРЫЯД СВАЁЙ ГІСТОРЫІ І ШТО ТЫ ЎДЗЕЛЬНІК ГЭТАЙ НЕПРЫСТОЙНАСЦІ НЕ ПА СВАЁЙ ВОЛІ....БОЖА ДАРУЙ НАМ!!!
Шура напiсаў(ла) Студзень 20, 2008 у 0:17
Народ, тут все проще пареной репы. Луке надо срочно в Иран толкнуть беушные комплексы С-300. Цена вопроса - 180 лимонов у.е. А еще он расчитывает получить в аренду пару иранских месторождений. Не забудьте и про Сирию, Судан и т.д., куда Лукой перепродаются российские вооружения. Ну так почему муслимам не сделать приятное, не принести в ритуальную жертву журналиста, тем более что есть повод? Теперь у Луки лишний козырь в руках появился - мол, я за вашего Мухамеда любого порву, как Тузик грелку. Это такая хитрая колхозанская политика.
Яня напiсаў(ла) Студзень 20, 2008 у 11:02
Герой наш па натуры--разбуральнік. Калі б хто ведаў, якія высілкі былі прыкладзены зь яго боку па разбурэньні Барысаўскай гарадзкой арганізацыі "Народнай Грамады", сябрам якой ён некалі зьяўляўся.Праўда, складкі плаціў заўсёды. Толькі пратэставаў, калі прозьвішча яго пісала ў сьпісах зь літары "З", заўсёды папраўляў на "С". Чаму ж так мала падтрымкі з боку казулінцаў, для якіх ён дужа стараўся? Толькі сп. Сідарэвіч не маўчць. Відаць таму,што добры хрысьціянін.
Павал напiсаў(ла) Студзень 20, 2008 у 15:19
А высылка з Беларусi каталцiкiх ксяндзоу - а цi гэта не абражэнне веры каталiцкай з боку улады, альбо мусульманства блiжэй для Беларусi i самога Лукашэнкi?
Праваслаўны поп напiсаў(ла) Студзень 20, 2008 у 19:14
А высылка з Беларусi каталцiкiх ксяндзоу
--------------
Не проста каталіцкіх ксяндзоў, а польскіх каталіцкіх ксяндзоў.
нямчук напiсаў(ла) Студзень 20, 2008 у 19:27
Якая розніца маскаль Зьдзьвіжкоў ці не? Гэта наш грамадзянін, якога засудзілі за ўласныя погляды. Ён становіцца палітычным вязьнем і мы павінны патрабаваць вызвалення гэтага чалавека. Вымушаны пагадзіцца з рэдакцыяй наконт ступені разумення свабоды слова ў нашай краіне. Многія лічаць сябе нацыянальна-свядомымі дэмакратамі, але дапускаюць думкі, што, маўляў рускі, ваяўнічы праваслаўны, то нічога страшнага ў гэтым прысудзе няма. Дарэчы, думкі, падобныя на пост Кастуся, наведваюць мянеі з 1995 г.
Patriot напiсаў(ла) Студзень 20, 2008 у 19:50
Да не надо нам педофилов. У себя, что ли, в стране работы уже нет или посадить обещают?
Пылыпок напiсаў(ла) Студзень 20, 2008 у 21:33
Странна, чиму фсе тут так сильна удивляюцца. Назвали газету "3 года", вот этат паринь и палучил 3 года.
Пылыпок напiсаў(ла) Студзень 20, 2008 у 21:35
Странна, чиму фсе тут так сильна удивляюцца. Назвали газету "3 года", вот этат паринь и палучил 3 года.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).