Зараз, бывае, кажуць, што Праваслаўная царква вярнула шмат сваіх храмаў, дзякуючы Сталіну. Зразумела, ведаюць што храмы адчыняліся і пры нямецкай акупацыі, але, здаецца, гэтаму надаецца недастаткова ўвагі. Гэтаму можа быць некалькі прычынаў. Адным няёмка рабіць акцэнт на тым, што нямецкія захопнікі былі лаяльнымі да царквы, а другім вельмі спадручна падаваць справу так, што Праваслаўная царква "сталінская".

Дык вось нядаўна сустрэліся мне дадзеныя (М. В. Шкароўскага) па 40-х гадах, калі адчыняліся храмы.

За 4 гады акупацыі пры нямецкіх уладах было адчынена 9400 храмаў.

Пры Сталіне ў 1943 - 48 гг., калі рэзка зьмянілася палітыка ў дачыненьні да царквы, у Камітэт па справах РПЦ паступіла 20 689 калектыўных заяваў аб адчыненьні 6000 храмаў. Але адчынена было 1270 (каля 20% ад таго, што прасілі, і ў 7,5 разоў менш, чем пры немцах).

Пры гэтым немцы рабілі гэта без усякіх зацягваньняў, а савецкія ўлады звычайна цягнулі 2-3 гады, а калі палітычныя разьлікі Сталіна не апраўдаліся, то пачалі зноў ціснуць на царкву і зачыняць храмы.

А нядаўна на афіцыйным каталіцкім сайце знайшоў яшчэ адзін цікавы статыстычны факт. У 1939 годзе ў савецкай Беларусі дзейнічала толькі 10 касьцёлаў (праўда, без сьвятароў). А як думаеце колькі дзейнічала праваслаўных храмаў? У гэты час ва ўсёй краіне толькі адзін храм захаваўся ў Воршы на могілках, да і то належыў ён абнаўленцам, тагачасным раскольнікам, якіх ГПУ планавала выкарастаць для таго, каб падарваць царкву знутры. Фактычна ў кананічнай Праваслаўнай царкве не засталося ніводнага храму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?