вул. К.Маркса

Людзі, якія ўсё жыцьцё жылі на вуліцы Маркса, ня хочуць пераяжджаць у новабудоўлі. Пры пераезьдзе яны страцяць боль за сотню тысяч даляраў.

Пад адсяленьне пойдзе больш за 80 кватэр. Не пашанцавала дамам № 7, 9, 19, 21 па Карла Маркса і дому № 17 па Валадарскага .

— Я тут жыву з 1954 году, — плача 85‑гадовая Аляксандра Фядосаўна з 17‑га дому. — У мяне тут дзеці нарадзіліся й вырасьлі, а цяпер нас немаведама куды перасяляюць…

Паводле архітэктурнага пляну вуліца Маркса мусіць стаць пешаходнай, а ў гэтых дамаз разьмесьціцца трохзорная гасьцініца, казіно, гандлёвы цэнтар. Дом № 21а зьнясуць, на ягоным месцы зробяць стаянку.

— Нас ніхто не спытаў, ці хочам мы пераяжджаць! — абураецца Віктар Міхайлавіч. — Няўжо ж мы пагадзіліся б ехаць у голыя сьцены на ўскрайку гораду?!

Абурэньне жыхароў падмацоўваецца лічбамі: кожны зь іх на пераезьдзе страціць больш за 100 тысяч даляраў. Напрыклад, у Аляксандры Фядосаўны трохпакаёвая кватэры агульнай плошчай 110 мэтраў. Рынкавая цана квадратнага мэтра ў дамах па вуліцы Карла Маркса каля 3700 даляраў. У Лошыцы (гэты спальны раён згадвалі перад жыхарамі чыноўнікі) бабульцы дадуць тыя самыя 110 мэтраў. Але тут мэтар каштуе 1700 даляраў. У выніку толькі Аляксандра Фядосаўна страціць 220 тысяч даляраў!

АФІЦЫЙНА

— Што гэта за пешаходная вуліца з жыхарамі? Нідзе ў сьвеце такога няма, каб у пешаходнай зоне хадзілі людзі й разглядалі бялізну на гаўбцах! Перасяляць людзей будзем у новабудоўлі, у які раён, пакуль невядома. Гэта будзе не адразу, кагосьці сёлета, кагосьці налета, — патлумачыў «Камсамолцы» дырэктар УКБ Ленінскага раёну Леанід Казакоўскі. — Калі Менгарвыканкам зацьвердзіць праект, пачнецца паступовы працэс адсяленьня.

— Новыя кватэры жыхарам будуць выдаваць такога ж мэтражу, як і старыя.

— Так, гэтак закладзена ў Жыльлёвым кодэксе. Альбо кватэра ня меншай плошчы, альбо грашовая кампэнсацыя. Па якіх цэнах, пакуль не скажу. Ацэнку кватэр на гэтай вуліцы мы яшчэ ніколі не замаўлялі.

— А калі жыхары ўсё ж такі адмовяцца пераяжджаць?

— Ёсьць працэс адсяленьня праз суд. У Менску штомесяц адсяляюцца дзясяткі кватэраў. Гэта ня першыя і не апошнія дамы.

Паводле: «Комсомольская правда» в Белоруссии»

Глядзі яшчэ:
Карла Маркса зашкляць
Пехам па Падгорнай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0