Трывожная навіна прыйшла з вёскі Кашталянаўшчына , што у васьмі кіламетрах ад Глыбокага. Стары млын, які размешчаны ў былым маёнтку Чарняўскіх, разбіраюць на цэглу. Вядома, што пачалі разбіраць вугал апорнай сцяны. Якасную цэглу, якой больш за 70 год, збіраюцца выкарыстаць у будаўніцтве. Рабочыя, якія працавалі на гэтым месцы, паведамілі, што выконваюць распараджэнне кіраўніцтва Глыбоцкай птушкафабрыкі, якой перададзеныя будынкі сядзібна‑паркавага комплексу. Гэтая навіна трывожная тым, што гэта не першы выпадак на Глыбоччыне, калі архітэктурная спадчына, якую пакінулі нашыя продкі, становіцца непатрэбнай адказным асобам. Юрыдычна прыцягнуць да адказнасці за разбурэнне старога млына ў Кашталянаўшчыне нельга. Комплекс не ўзяты пад ахову як помнік гісторыі і культуры.

Даведка

Сядзібна‑паркавы комплекс у в. Кашталянаўшчына, Узрэцкі с/с — былы маёнтак Чарняўскіх; у 1920‑30‑х гадах належаў С. Буховічу. Сфармаваўся ў ХІХ — пачатку ХХст. Уключаў жылы будынак (не захаваўся), амбар, дом для прыслугі, дзве стайні, паравы млын і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Сядзібу абкружаў пейзажны парк з галоўнай алеяй, абсаджанай клёнамі (часткова захаваўся).

Захаваліся: амбар — аднапавярховы будынак з чырвонай цэглы ў стылі эклектыкі, з цаглянымі калонамі; 2 мураваныя стайні з чырвонай цэглы; двухпавярховы будынак млына ў стылі эклектыкі, упрыгожаны круглымі разеткамі.Належаць ААТ «Глыбоцкая птушкафабрыка».

westki.info

На здымку: млын у Кашталянаўшчыне, фота — Уладзімер Скрабатун, Radzima.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0