Грамадства
даслана ў Народныя навіны | 4 каментары Яраслаў Крывой, Вашынгтон | 12:25, 5 лютага 2008

4 лютага, у дзень нараджэньня Тадэвуша Касьцьюшкі, прадстаўнікі беларускай дыяспары ўсклалі кветкі да яго помніка ў цэнтры Вашынгтону.

Большасьць беларусаў ведаюць Касьцюшку як арганізатара паўстаньня году за аднаўленьне незалежнасьці Рэчы Паспалітай. Але акіянам ён болей вядомы як герой вайны за незалежнасьць ЗША. У 1776 годзе Касьцьюшка далучыўся да арміі ЗША як добраахвотнік, а ўжо праз некалькі гадоў даслужыўся да званьня брыгаднага генерала інжынерыі.

Існуе гісторыя, што пасьля таго, як Касьцюшка прачытаў Дэкларацыю пра незалежнасьць ЗША ён быў настолькі ўзрушаны тымі правамі і свабодамі, што ў ёй гарантаваліся, што вырашыў сустрэцца з яе асноўным аўтарам - Томасам Джэферсанам. Пасьля сустрэчы з Джэферсанам яны сталі блізкімі сябрамі. А пазьней Джэферсан, трэці прэзідэнт ЗША, назваў Касьцюшку “самым сапраўдным сынам свабоды, якога ён калісьці ведаў”.

Пасьля некалькіх гадоў службы ў ЗША Касьцьюшка атрымаў грамадзянства, зямлю, а таксама буйную суму грошай ад амерыканскага ўрада. Але нягледзячы на пашану і выгоды, што ён меў у Амерыцы, Касьцьюшка вырашыў у 1784 годзе вярнуцца ў Эўропу. Праз дзесяць гадоў па вяртаньні з Амерыкі ён падняў паўстаньне за свабоду і незалежнасьць сваёй Бацькаўшчыны.

Аднак Амерыка памятае нашага земляка і свайго героя і сёньня. Шматлікія масты, вуліцы, і нават выспы ў ЗША названыя ў гонар Тадэвуша Касьцюшкі. Помнік Касьцюшку стаіць і ў Ляфает-парку насупраць Белага Дома ў Вашынгтоне. 4 лютага каля гэтага помніка зьявіліся белыя і чырвоныя цюльпаны.

Падзяліцца навіной:         
4 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Стары напiсаў(ла) Люты 5, 2008 у 13:13
Помнікі таксама стаяць у Чыкага, Рычмандзе і Дэтройце.
Як напiсаў(ла) Люты 5, 2008 у 20:45
А найвышэйшая кропка Аўстраліі называецца пік Касьцюшкі.
Міколка з Уручча напiсаў(ла) Люты 8, 2008 у 14:49
Ярык, дзе фоты ? Ці беларусы ў ЗША настолькі бедныя, што няма грошай на фоцік ? 8-))
Ярык напiсаў(ла) Люты 9, 2008 у 3:57
Фоты ў надзейным месцы ;)
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).