Ён праходзіць у рамках распачатай у дачыненьні да дзяўчыны крымінальнай справы па артыкуле 193 ч.1 «Удзел у незарэгістраванай арганізацыі».

Ператрус праходзіць у рамках распачатай супраць яе крымінальнай справы па артыкуле 193 ч.1 «Удзел у незарэгістраванай арганізацыі».
Як адзначыла Кацярына Салаўёва ў тэлефоннай размове Радыё Рацыі, такія дзеянні супрацоўнікаў КДБ звязаныя з працягам ціску на «Малады Фронт», нягледзячы на тое, што нядаўна на волю выйшаў Зміцер Дашкевіч.
‑ Але крымінальныя справы, якія былі распачатыя ў рэгіёнаў застаюцца, — адзначыла дзяўчына.
Нагадаем, што нядаўна моладзевую актывістку Кацярыну Салаўёву паўторна адлічылі з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту. Дзяўчына навучалася на другім курсе гістарычна‑філалагічнага факультэту.
Каментары