Пошта Рэдакцыі
З пошты рэдакцыі | 8 каментароў | 21:52, 6 лютага 2008

Пра Вас яшчэ ня ведаюць як пра выбітнага творцу? Вашых вершаў яшчэ не сьпявалі? Не друкавалі? Не дэклямавалі па радыё?

Час выпраўляць такую сытуацыю. Дасылайце пяць вершаў на конкурс, прысьвечаны 90‑й гадавіне БНР, «Заклён на Волю» на bnr90viersy@gmail.com да 1 сакавіка і атрымайце прыз за 1, 2 ці 3 месца!

Дасылайце вершы на тэму свабоды і незалежнасьці (свабода і яе сымбалі, шляхі яе здабыцьця, незалежнасьць Беларусі, барацьба за незалежнасьць у мінулым стагодзьдзі і цяпер, Беларуская Народная Рэспубліка і яе выбітныя грамадзяне, ідэі БНР і г. д.).

Нават калі Вы не атрымаеце прызавога месца, Вашая творчасьць будзе шырока прэзэнтавацца праз мэдыі.

Бо Вашыя вершы будуць выхоўваць імпэт да Свабоды праз чыньнікі псыхікі і падсьвядомасьці, але не кандовымі лёзунгамі ды навязьлівымі маралітэ ці марнымі енкамі за «доляй няшчаснай» ды неактуальнымі апісаньнямі «хараства роднае зямелькі».

Бо Вашыя вершы, як чароўныя заклінаньні, выклічуць да жыцьця здані мінулага і, даўшы ім моцы, чарадзейнымі словамі скіруюць іх да змаганьня за Волю і Незалежнасьць цяпер.

Бо Вашая творчасьць дасьціпна пераадолее імпэрыятворчыя міты акупанцкай ідэалёгіі.

Бо ў Вашых творах Вы, спалучыўшы навуку з мастацтвам, перакладзяце знойдзеныя навукаю нацыятворчыя пастуляты на мову эмоцыяў і пачуцьцяў — зразумелую паспалітаму люду.

Бо дасьцё паспалітаму люду міты і сыстэмы маральных каштоўнасьцяў, якія выхаваюць веру ў Свабоду.

Пераможцаў будуць вызначаць да 25 Сакавіка Волаты Адраджэньня — філёзаф Валянцін Акудовіч, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, культуроляг Максім Жбанкоў, літаратар Андрэй Хадановіч, паэтка Джэці, паэтка Віка Трэнас, паэтка Юлія Шастак, літаратарка і псыхоляг Эльза Волат, пясьняр і ўсяго патроху пан Скіргайла Палянэцкі‑Мацкевіч.

Падзяліцца навіной:         
8 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Кнехт напiсаў(ла) Люты 7, 2008 у 13:18
Бо Вашыя вершы, як чароўныя заклінаньні, выклічуць да жыцьця здані мінулага...
=====================


У пагоні за зданямі мінулага

Не сьплю я днём і ў ночы -
За зданямі імчу:
Быць пераможцам хочу,
А, можа быць, хачу?

:)
Кнехт напiсаў(ла) Люты 7, 2008 у 13:33
Пераможцаў будуць вызначаць да 25 Сакавіка Волаты Адраджэньня....літаратарка і псыхоляг Эльза Волат,...
=========================

Каб папасьці ў "лапы" Валатоў,
Я, бадай што, на усё гатоў!
Каб падправіць стыль і вокаём,
Мне б да Эльзы Волат... на прыём.

:)
настасься напiсаў(ла) Люты 8, 2008 у 16:22
а патрэбна менавіта 5 вершаў ці можна дасылаць і болей?
against напiсаў(ла) Люты 8, 2008 у 19:44
а меней ці нельга?
Драник Майсюк напiсаў(ла) Люты 9, 2008 у 9:25
Слабаватыя волаты. Падрабнели мы, кали такия волаты
daroha напiсаў(ла) Люты 9, 2008 у 15:07
драник, ы (8
Кнехт напiсаў(ла) Люты 9, 2008 у 20:21

На конкурс
Волатам да графамана

Верш па-беларуску

Я сабе паставiў мэту –
Толькi так я здзейсню мару:
Калi стаць хачу паэтам,
Дык у дзень хоць рыфмаў пару

На сваёй, на роднай мове,
Мушу я складаць упарта.
İ тады, абавязкова,
Час настане – стану вартым

Звацца я грамадзянiнам
Сваёй роднай Беларусi
İ, як гэты свет пакiну,
Яе сынам застануся.

А мае, дасць Бог, унукi,
Прачытаўшы гэты вершык,
Возьмуць том Купалы ў рукi –
Гэтым вось сябе i цешу.

Ёсць прычына й хвалявацца –
Невядома ж, кiм я стану:
Можа гэтак атрымацца,
Што звычайным графаманам.

Ды сябе i вас суцешу:
Мне даўно не васемнаццаць
İ Пегас мой ходзiць пешшу –
Нам няма чаго баяцца.

:)
паўлюк сяды напiсаў(ла) Сакавiк 17, 2008 у 1:10
першы артыкуль СТАТУТА БЕЛАРУСІ
Я-Народ, і маю права:
Мець і мову, й дзяржаву.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).