Палітыка
7 каментароў | 16:08, 26 сакавiка 2008

Суд праходзіў у Маскоўскім судзе сталіцы, судзіла Тамара Ўнукевіч.

Сьведкамі, па "дзіўным" зьбегу абставін, выступілі міліцыянты, прозьвішчы якіх пачынаюцца на адну літару. У дадзеным выпадку на літару "З": Зароўскі і Запечанка. Міліцыянты засьведчылі, што падчас затрыманьня Сямён Печанко крычаў "Ганьба" і "Жыве Беларусь". Адзін зь міліцыянтаў таксама сказаў, што ў журналіста з сабой быў сьцяг.

Рэдакцыя запэўнівае і сьведкі пацьвярджаюць, што ў журналіста быў на грудзях выяўны бэдж, ён ня меў з сабой сьцяга і выконваў прафэсійныя абавязкі. Адпаведная даведка была пададзена ў суд. Расцэньваем мэтаскіраванае затрыманьне двух журналістаў nn.by як прадуманае папярэджаньне «НН» і ўсім журналістам Беларусі.

ЗП

* * *

Сямён Печанко. Нарадзіўся ў 1980 г. у Карэліцкім раёне. Скончыў Гарадзенскі аграрны ўнівэрсытэт, факультэта агранаміі.

Журналіст «Нашай Нівы» ад 2005 году. Асьвятляе пытаньні грамадзкага жыцьця, піша на сацыяльную тэматыку.

Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў «Вольнае слова» за 2007 год за свой нарыс «Дзікар і Джулія».

Аўтар кнігі «Ў Беларускім войску», што выйшла ў 2007 годзе.

Быў затрыманы на праспэкце Незалежнасьці ў часе правядзеньня онлайн-рэпартажу. Пры сабе меў дыктафон і журналісцкае пасьведчаньне.

Siamion Piecanko. > Born in 1980 in Karelicy district. Correspondent of «Nasha Niva» / NN.BY since 2005. He covers society issues.

He was awarded the Belarusian Association of Journalists prize «Free Word» in 2007 for his essay “The Savage and Giulia”.

He is the author of the book «In the Belarusian army», published in 2007.

When detained he was making a live report for NN.BY online. He had a journalist badge and dyctafone.

***

Сямёна Печанка будзе судзіць судзьдзя Унукевіч Тамара Васілеўна, намесьніца старшыні суду Маскоўскага раёну.

Падзяліцца навіной:         
7 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Ліс напiсаў(ла) Сакавiк 26, 2008 у 14:32
Малайчына, што крычаў Ганьба і Жыве Беларусь. Я таксама гэта рабіў, бо ганьба не пушчаць грамадзян ускласці кветкі, а тупа нацкаваць чорных манкуртаў.
І менскі міліцыянт павінен таксама сесці на лаву падсудных.
Хрун Маржоў напiсаў(ла) Сакавiк 26, 2008 у 14:40
... А Беларусь жыве і будзе жыць вечна
eolonir напiсаў(ла) Сакавiк 26, 2008 у 17:16
Жыве й будзе жыць вечна!
Трымайся, Сямён! Гэтыя "сьведкі" калісьці сядуць.
Змагар напiсаў(ла) Сакавiк 26, 2008 у 18:05
Можа прозьвiшчы у сьведкау Забойца ды Здраднiк?А чаму не садзяць гэтых чорнасоценцау якiя крычаць с...,б.....,ды ходзяць пад чырвона-зялёнай шматай???
Брат Казюліна напiсаў(ла) Сакавiк 26, 2008 у 18:17
Цікава, скуль той Зароўскі? Ці не з Барысава? Як ён выглядае? Барысаўскі - гэткі агромністы лысы тлусты вяпрук прыкладна гадоў 28-29. Таксама адзначыўся ў сьведчаньні
daroha напiсаў(ла) Сакавiк 26, 2008 у 21:56
во гэты мент! паводле прозьвішча, здэцца, павінен быў ЗА печанко сьведчыць, а ня СУПРАЦЬ

трымайся, сямён!
Сiмвалiст напiсаў(ла) Сакавiк 26, 2008 у 23:17
Браткi-беларусы сыйшлiся, атрымалася сiмвалiчная гульня слоў: Печанку "здаў" Запечанка. Успамiнаецца гiсторыя: брат дзекабрыста Карнiловiча назваўся Без-Карнiловiч.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).