Мілінкевіч абраны кіраўніком аргкамітэту па падрыхтоўцы «Чарнобыльскага шляху — 2008»
Рашэньне прынята па паседжаньні прэзыдыюму Палітсавету аб'яднаных дэмакратычных сіл.

Першае пасяджэнне аргкамітэта пройдзе 31 сакавіка.
З ініцыятывай стварэння аргкамітэта А.Мілінкевіч выступіў 17 сакавіка.
«Сёння беларусаў хвалююць змяненні ў заканадаўстве, скіраваныя на адмену сацыяльных гарантый для перасяленцаў, інвалідаў і ліквідатараў катастрофы на ЧАЭС», — гаварылася ў адозве палітыка.
На яго думку, удзельнікі акцыі жадаюць «даць ацэнку палітыцы дзяржавы па мінімізацыі наступстваў катастрофы на забруджаных тэрыторыях».
«Чарнобыльскі шлях — 2008» паслужыць далейшаму разгортванню кампаніі па недапушчэнні будаўніцтва атамнай станцыі ў аўтарытарнай постчарнобыльскай Беларусі», — лічыць аўтар адозвы.
Каментары