Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
дадаліся фота

28 сакавіка з нагоды 90-годдзя абвяшчэння БНР адбыўся ўрачысты прыём ў прэстыжным лонданскім гатэлі «Марыёт», побач з Брытанскім парламентам. Прыём зладжаны Згуртаваннем Беларусаў у Вялікай Брытаніі.

Ад імя ЗБВБ прысутных вітала старшыня Алена Міхалюк. Прысутнічалі беларусы не толькі з Лондана, але і бліжэйшых гарадоў.

З вітальным словам да прысутных звярнуліся: старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла; былы амбасадар Брытаніі ў Мінску, сябар Беларусі Браян Бэнэт; былы палітвязень Андрэй Клімаў; паэт, сустаршыня Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90-годдзя БНР Генадзь Бураўкін; старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Алена Макоўская; старшыня Англа-беларускага таварыства Джэймс Дынглі. Вёў урачыстую імпрэзу сябра рады ЗБВБ Павел Шаўцоў. Агульным падарункам для ўсіх стала прэзентацыя музычнага альбому «Дзень Волі – 90 год», запісаны Нінай Эванс і Сержуком Вінаградавым.

Як адзначыў прысутны на свяце айцец Сяргей Стасевіч, «для беларусаў дыяспары дзень 25 Сакавіка – вялікае свята, як нацыянальны дзень для іншых народаў, што жывуць у Брытаніі (напрыклад, як дзень Святога Патрыка для ірландцаў). І так было заўсёды. Вельмі шкада, што да сёння ў Беларусі Дзень Волі не свята, а супрацьстаянне. Веру ў тое, што сітуацыя ў хуткім часе зменіцца і на Радзіме».

30 сакавіка беларусы сабраліся на святочнае набажэнства ў Беларускім культурна-рэлігійным цэнтры ў Паўночным Лондане. Набажэнства скончылася малітвай за беларускі народ, прачытанай айцом Аляксандрам Надсанам.

Пасля службы адбылася сустрэча з гасцямі з Беларусі. Мікола Пачкаеў, намеснік старшыні ЗБВБ, прывітаў прысутных, падкрэсліўшы вялікую ролю беларусаў замежжа ў захаванні ідэалаў 25 Сакавіка, а таксама выказаў удзячнасць за працу тым у Беларусі, хто падзяляе гэтыя ідэалы. Генадзь Бураўкін прачытаў новыя вершы, а таксама ўрывак з паэмы, прысвечанай Францішку Багушэвічу. Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская распавялі пра дзейнасць ЗБС «Бацькаўшчына». Захоплены вершамі Генадзя Бураўкіна, беларуска-цыганскі паэт з Лондана Вальдэмар Калінін прачытаў свой твор, прысвечаны Беларусі, на дзвюх мовах – беларускай і цыганскай. Хвалявалі прысутных розныя тэмы – і сітуацыя ў Беларусі, і перспектывы ўзаемаедносінаў Радзімы і беларусаў замежжа, і праблемы мовы, культуры, школьніцтва.

Працягам Дзён БНР у Лондане будзе сустрэча ў Беларускім доме, запланаваная на 1 красавіка.

Прысутны


Першая зьлева: старшыня Ўправы ЗБС "Бацькаўшчына" Алена Макоўская


Першы зьлева: Пасол Брытаніі ў Менску Браян Бэнэт


Выступае Івонка Сурвіла


А. Сяргей Стасевіч і а. Аляксандар Надсан

19:41, 30 сакавiка 2008

16 каментароў

Раман напiсаў(ла)

Сакавiк 30, 2008 у 20:00

Характэрная і вельмі сымбалічная рыса: Усё кіраўніцтва ЗБСБ паехала ў Лёндан, а не на Беларускую Вясну ў Кіеў альбо сьвяткаваньня ў Львове, ці ў Беласток.
Лёндан ці Ню-Ёрк -самыя беларскія мясьціны ў сьвеце!

Belarus Liondana напiсаў(ла)

Сакавiк 30, 2008 у 22:51

Sp. Raman, kirau^nictva ZBSB u Liondanie u piers^y raz. Nares^cie da nas u hosci zavitali - pas\'lia s^matlikich zapros^an\'niau!

Belarus Liondana

рог праваслаўны напiсаў(ла)

Сакавiк 30, 2008 у 22:52

Як адзначыў прысутны на свяце айцец Сяргей Стасевіч, “для беларусаў дыяспары дзень 25 Сакавіка – вялікае свята, як нацыянальны дзень для іншых народаў, што жывуць у Брытаніі (напрыклад, як дзень Святога Патрыка для ірландцаў).

не верю..
никто не приехал ведь побегать по Минску

Хто куды, а яны на банкет напiсаў(ла)

Сакавiк 30, 2008 у 23:04

Я прачытаў прозьвішчы банкетоўшчыкаў ў прэстыжным лонданскім гатэлі “Мэрыёт”: усё Старшыні, Сустаршыні,
шырокавядомы ў вузкіх колах \"айцец Сяргей Стасевіч\" з цыганскім баронам ... - ні даць ні ўзяць апазыцыйная намэнклатура ў старарэжымным стылі.
А моладзь у Мінску па турмах сядзіць...

Ivan напiсаў(ла)

Сакавiк 31, 2008 у 5:25

Сапраўды. Ужо даўно складваецца ўражаньне, што некаторыя замежныя беларусы жывуць у паралельным вымярэньні і навогул не ўяуляюць сытуацыю, што існуе ў Беларусі. З сучасным узроўнем камунікацыяў большасьць з сяброў ЗБВБ магла на такое сьвята і ў Беларусь завітаць. Няўжо яны думаюць, што кожны зь іх у нейкім сьпісе, ды яго мусяць вязаць, як толькі ён перасячэ беларускую мяжу. А самыя "небясьпечныя" хай бы хоць на сьвяточны канцэрт у Варшаву прыехалі.

Vagant напiсаў(ла)

Сакавiк 31, 2008 у 10:12

А моладзь у Мінску па турмах сядзіць...

Найперш, у турме (пакуль што) толькі Андрэй КІМ. Сядзіць Казулін, Парсюкевіч. Астатнія на сутках, хаця таксама дасталася нямала. Да іх там перабылі ТЫСЯЧЫ апазыцыянераў. Яшчэ. Моладзь і за акіянам швэндаецца. Так, Браніцкая, Севярынец і Хведарук сустракаліся з прэзідэнтам Бушам і дзяржсакратаром Райс. Як і сталага веку палітыкі (Мілінкевіч, Калякін, Ляўковіч). Яны што, скампраметавалі гэтым сябе? Напярэдадні прыезду Пуціна таго ж Хведарука мянты ледзь не забілі, але пра гэта чамусьці вельмі хутка забылі. Ня трэ папракаць людзей пасадамі ці званьнямі. А тым больш дыяспару. У сьвеце рассыпаліся мільёны выхадцаў з Беларусі. Дзе іх павага да Бацькаўшчыны?. Растварылася...

Dasviedczany напiсаў(ла)

Сакавiк 31, 2008 у 10:26

Не разумею наездаў ні на кіраўніцтва "Бацькаўшчыны", ні на брытанскіх беларусаў. Кіраўніцтва ЗБСБ штогод запрашаюць на розныя імпрэзы беларусы з розных краінаў і гэта нармальна, у іх, прабачце, "праца такая". Можа гэтаму нехта пазайздосьціў? Дык няхай ён тады папрацуе ў такім рэжыне, як Алена з Нінай і зробіць столькі ж...
А наконт сябраў ЗБВБ. А колькі іх зараз, як вы думаеце? дзясяткі з тры недзе. Вялікай часткай людзям добра за 70. І пры гэтым, кіраўніца ЗБВБ Лёля Міхалюк даволі рэгулярна на Беларусь прыяжджае. Можа яе нехта запрашаў на сьвяткаваньне угодкаў БНР у Менск ды яна адмовілася? Сьмешна. Так. у ЗБВБ ёсьць маладыя сябры, якія займаюцца грамадскай дзейнасьцю, нешта робяць на карысьць беларускай справы ў Брытаніі і на Захадзе. З дзеткамі займаюцца, сайты робяць, дыскі выдаюць... Гэтага мала? Лепей, каб езьдзілі ў Беларусь для ўдзелу ў палітычных акцыях? Было б болей плёну?
Спекуляцыі на тэму таго, што кіраўніцтва на сьвяткаваньні, а моладзь у турмах проста непрыстойныя. Трэба, каб усе у турмах сядзелі, па- вашаму? Пры тым, што кіраўніцтва ЗБСБ 25-га насамрэч было ў яшчэу Менску на тым самым сьвяточным шэсьці, якой ператварылася ў немаведама што дзякуючы дзеяньням міліцыі. Макоўская і Шыдлоўская мусяць прасіць прабачэньня, што іх не пасадзілі?
А наконт паралельнага вымярэньня, у якім жывуць замежныя беларусы... А вы ведаеце пра тое, колькі яны выдаткоўваюць на падтрымку выдавецкіх і іншых ініцыятываў тут у Беларусі. І гэта не чыесьці муніцыпальныя грошы, гэта іх уласныя, заробленыя, гэта з сяброўскіх складак і ахвяраваньняў... Можа ўсё ж гэта варта нейкай павагі?

L. напiсаў(ла)

Сакавiк 31, 2008 у 11:42

nie da pacierau, kali chata haryc...

Iharka напiсаў(ла)

Сакавiк 31, 2008 у 11:56

Вельмі добра, што беларусы замежжа не забываюцца на Беларусь. Колькі тых, хто з’язджае за мяжу і нічога агульнага з нашай краінай мець не хочуць. Нельга забывацца і на тое, што шмат беларусаў да гэтага часу неўяздныя, але працягваюць працаваць на імідж Беларусі. І чым адрозніваецца канцэрт у Варшаве ад святкавання ў Лондане? Хто настолькі кампетэнтны, каб вызначаць, якая з дыяспар больш ці менш значная. І чым кепска, калі прадстаўнік цыганскай нацыянальнасці ведае беларускую мову лепш, чым часам многія беларусы? А адносна кіраўніцтва ЗБСБ, то 25 я іх бачыў у Мінску сярод дэманстрантаў. А ўвогуле беларусы замежжа малайцы – вельмі разумна развялі святочныя мерапрыемствы па датах, каб ахвотныя змаглі пабыць і ў Беларусі на 25-е, і прысутнічаць на іх імпрэзах у замежжы.

to Dasviedczany напiсаў(ла)

Сакавiк 31, 2008 у 13:44

А пра што з гэтымі інтэлектуальнымі ім--тамі можна спрачацца? Яны толькі і здольныя, што сядзець ля манітора і плявузгаць на ўсіх: на Мілінкевіча, на Лябедзьку, цяпер вось на кіраўніцтва Згуртаваньня беларусаў сьвету і беларусаў Брытаніі.

Тыя ж беларусы Брытаніі столькі грошай уласных ахвяравалі на дапамогу дзеткам -- ахвярам Чарнобыльскай бяды, колькі ўсе разам -- , спадары незаволеныя: Іван, Раман, Хто куды ды інш. -- за ўсё жыцьцё не заробіце, ня тое што ахвяруеце.

Так што яны маюць поўнае права, сядзець у Лондане і цешыцца жыцьцём і запрашаць на свае святы, каго захочуць. Ну ня вас жа, уніжаных і абяздоленых і незадаволеных усім, туды запрашаць, а людзей, якія хоць нешта робяць.

Natasha Krapiva напiсаў(ла)

Сакавiк 31, 2008 у 13:49

Salidarna z ysimi,xto pakinyi svae dymki,banket y Mariette i dzeci na Akrescina,kab geta zrazymec treba jic na Belarusi...najal da Angeljini tolki exa i dalyataya...

Лялька.tut.by напiсаў(ла)

Сакавiк 31, 2008 у 14:28

Цешацца, тлушч пад скурай нагульваюць..
Мышачнай тканіны ў іх ужо няма, не ваяры. Адзін тлушч.
Ды й глузды ў тлушчы.

Marksist-Leninist напiсаў(ла)

Сакавiк 31, 2008 у 20:05

Kha-kha, belorusskij "rukh" raskololsia po klasovomu priznaku.

Proletariat Belorussii protiv anglo-belorusskikh "burgerov" - prosto klasika...

Marksist-Leninist

Змагар напiсаў(ла)

Сакавiк 31, 2008 у 20:49

Хто ў гатэлі,хто на акрэсьціна.

From NY напiсаў(ла)

Сакавiк 31, 2008 у 21:38

Like I always said London is a province. Marriot is the best hotel in the city? Poor city…

Чытaч напiсаў(ла)

Сакавiк 31, 2008 у 22:51

Гэты гaтэль не нaйлепшы ÿ Лёндaне, aле ж дaстaтковa дaрaгі, бо ÿ цэнтры. Вечaр можнa было б прaвесьці больш сьціплa й з большым густaм, ня кaжучы ужо прa нудную прaгрaму зь бясконцымі неaрыгінaльнымі выступaмі. Чaсaм дзіву дaесься з-зa нaрцысізму белaрусaÿ.

З‑за «14 лютага» і «8 Сакавіка» галандская ружа вырасце ў цане на 5—7 тысяч У 2009 годзе пасольства Славакіі выдала беларусам 1200 бясплатных віз Ва Узбекістане судзяць фатографа за ачарненне народа краіны + крамольныя фоты журналіста У Расіі леснікам дазволілі прымяняць гумовыя палкі, кайданкі і газ Новая Зеландыя адзначыла Дзень Вайтангі + фота У Берліне адчыніцца свая Алея Зорак: першая зорка—для Марлен Дытрых Прэзідэнт Польшчы запрасіў на сустрэчу Анжаліку Борыс Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43