Дзясяткі тысяч чалавек наведалі Замкавы пляц у Варшаве, каб выказаць сваю салідарнасьць зь Беларусьсю.

Людзей на Замкавы пляц у Варшаве прыйшло даволі шмат. Выступалі польскія гурты і звыклая абойма беларускіх выканаўцаў: Вольскі, Вайцюшкевіч, Руся, Кулінковіч, IQ 48 і Памідораў.
Лявон таксама цешыў публіку, выдаючы зь сябе прыхільніка рэжыму падчас прамоў між выступамі музыкаў.
Прамаўлялі Кшыштаф Зануссі, кіраўнік гуманітарнага ліцэю спадар Колас і спадарыня Завадская. Шмат згадвалася пра ліцэй і падзеі на Беларусі 25-га і 27-га сакавіка.
Песьні кожны сьпяваў свае. Беларусы — беларускія, палякі — польскія. Цікава гучалі пераклады «Паветранага шара» і «Трох чарапах» на польскую мову, выкананыя сумесна з польскімі музыкамі.
Напрыканцы імпрэзы на сцэну запрасілі прадстаўнікоў Тыбэту і выказалі ім супольную польска‑беларускую салідарнасьць. Таксама гучала меркаваньне, што канцэрт гэты будзе апошнім, а наступны пройдзе ў Менску на плошчы Якуба Коласа.

![]() Кшыштаф Занусі |
![]() Лявон Вольскі выдаваў зь сябе прыхільніка рэжыму |


![]() Напрыканцы імпрэзы на сцэну запрасілі прадстаўнікоў Тыбэту |


Цяпер чытаюць
«Я сказаў на відэа, што мяне не катуюць — на той момант гэта было праўдай. А пасля мяне білі дзве гадзіны». Украінскі журналіст два гады правёў у расійскім палоне — вось што ён перажыў

Каментары