Грамадства
онлайн | 4 каментары | 16:19, 1 красавiка 2008

Сёньня а 14-й гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся разгляд крымінальнай справы моладзевага актывіста Андрэя Кіма.

Улады, як прадчувалі, што хлопца прыйдзе падтрымаць багата народу і выдзелілі самую вялікую залю суду: на 70 чалавек. Нягледзячы на гэта, усе ахвотныя не зьмясьціліся. Рэшта сочыць за падзеямі на вуліцы. У залі -- Аляксандар Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, Лявон Баршчэўскі, Мікола Статкевіч.

Справу разглядае судзьдзя Алена Ільіна.

Праўда, забаранілі фота і відэаздымку ў судзе, але пішучым журналістам перашкодам ня чыняць. Ахову нясуць каля дзесяці амапаўцаў. Андрэй сядзіць у судовай клетцы, пастрыжаны, не выглядае поўнасьцю здаровым чалавекам. На ім апранута майка Маладога Фронту: «Дзе дух Гасподні там свабода». На пытаньні адказвае па-расейску.

Зьявіўся пацярпелы -- Ігар Сычоў.

14:35 Адкакат Андрэя Кіма сп-ня Сідарэнка заявіла хадайніцтва аб зьмяненьні меры стрыманьня падабароннага: з утрыманьня пад вартай пад вызваленьне пад залог. Паручальнікамі выступаюць маці Андрэя -- Тацяна Кім і прадпрымальнік Ігар Леднік.

Ігар Сычоў сказаў, што ня супраць.

Дзяржаўны абвінаваўца Лук'янаў заявіў хадайніцтва аб злучэньні двух крымінальных спраў, заведзеных у дачыненьні да Андрэя Кіма, у тым ліку і справы па выніках мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня. Адвакатка супраць гэтага, Ігар Сычоў ня супраць.

14:42 Судзьдзя выйшла з залі суду для вынясеньня рашэньня наконт аб'яднаньня спраў у адну.

Між іншым, трое з заяўленых сьведкаў не зьявіліся: Карзюк (начальнік менскага ДАІ?) і Блішчоў, прыйшоў сьведка Сырэц.

14:44 Тым часам людзі, што стаяць пад вокнамі суду (усяго каля 20 чалавек), расьцягнулі расьцяжку "Свабоду Андрэю Кіму" і таксама ў голас патрабуюць адпусьціць хлопца. Да пратэстуючых на вуліцы спусьціліся амапаўцы.

14:50 Спэцназаўцы паспрабавалі адабраць расьцяжку, але нічога не атрымалася. Тады яны запатрабавалі згарнуць яе, інакш усіх павінцяць. Моладзь адышлася не некалькі метраў ад будынку суду ў бок стадыёна "Дынама" і стаіць, трымаючы над галавой партрэты А. Кіма, каб гэта было бачна з залі суду. Моладзь скандуе: "Свабоду Андрэю Кіму", "Жыве Беларусь!", "Моладзі свабоду"

Спэцназаўцы ў справу не ўмешваюцца.

З тых, хто стаіць унізе: Анатоль Лябедзька, Зьміцер Хведарук, Ігар Рынкевіч.

14:53 Людзей выцясьняюць з боку прыступак суду ў раён вуліцы Леніна. Сутычка адбылася пасьля таго, як сівы чалавек у цывільным аддаў загад.

Тым часам у залі суду чуваць усё, што адбываецца на вуліцы.

15:05 Дзьве крымінальныя справы ў дачыненьні да Андрэя Кіма аб'ядналі, але меру стрыманьня не зьмянілі.

У сувязі з гэтым разгляд судовай справы прыпыняецца. Як патлумачыла судзьдзя, неабходна выпісаць павесткі ў суд, абвінавачаным па справе 10 студзеня. Таму працяг судовай справы ў дачыненьні да Андрэя Кіма адбудзецца не раней, чым праз пяць дзён.

***

Андрэя Кіма затрымалі 21 студзеня падчас мітынгу прадпрымальнікаў. Спачатку яго арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, а пасьля зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар на Валадарскага.

Андрэя абвінавацілі ў парушэньні арт. 364 КК РБ («гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі»). Паводле гэтага артыкулу хлопцу пагражае да шасьці гадоў турмы.

За кратамі Кіму споўнілася 22 гады. Варта нагадаць, што супраць Андрэя падчас ягонага знаходжаньня ў турме заведзеная другая крымінальная справа за вулічную акцыю падчас мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.

Зьміцер Панкавец, Яраслаў Сьцешык

Фота Юліі Дарашкевіч

Падзяліцца навіной:         
4 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
L.Barsceuski напiсаў(ла) Красавiк 1, 2008 у 8:35
Трэба прыйсьці й падтрымаць Андрэя, якога судзяць у тым будынку, дзе ён колісь вучыўся (гуманітарны ліцэй).
Я напiсаў(ла) Красавiк 1, 2008 у 18:25
>14:35 Адкакат Андрэя Кіма сп-ня Сідарэнка
Кто-кто, простите?
Спачуваючая напiсаў(ла) Красавiк 1, 2008 у 22:54
Прыгожы хлопец. З такой знешнасцю можна стаць лідэрам моладзі ў любой краіне.
Ja напiсаў(ла) Красавiк 2, 2008 у 17:31
Мала таго, што "адкакат", да яшчэ і сп-ня Сідарэнка (каму трэба - зрузумее ) =))))))
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).