Паважаны Уладзімір Сігізмундавіч, зьвяртаюся да Вас як да генэральнага дырэктара СТАА «Мабільныя ТэлеСыстэмы» зь вельмі важным для беларусаў пытаньнем і прапановаю.

Ваша кампанія працуе на беларускім рынку ўжо шмат гадоў і зарэкамэндавала сябе, як вельмі адказны і прафэсійны прартнэр. Тым ня менш мяне, як беларускамоўнага карыстальніка паслуг Вашай сеткі, вельмі хвалюе адсутнасьць магчымасьці паўнавартасна атрымліваць паслугі Вашай кампаніі на сваёй роднай мове.

Гэты тэкст дасланы непасрэдна праз сайт
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма!

Паводле артыкула 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь беларуская мова зьяўляецца дзяржаўнаю моваю ў краіне, аднак да гэтуль паслугі вашае кампаніі прадстаўляюцца толькі па расейску ды на ангельскай мове. Вельмі прыемна, што існуе беларускамоўная вэрсія афіцыйнай старонкі Вашай кампаніі ў Інтэрнэце (хоць й ня ўсе яе функцыі даступны ў беларускамоўным варыянце). Аднак большасьць карыстальнікаў Вашай сеткі зьяўляюцца ўсё ж такі не наведвальнікамі сайту, а карыстальнікамі галасавых паслуг. Абанэнтская база Вашае кампаніі налічвае больш за тры мільёны карыстальнікаў. Натуральна, што вялізарная колькасьць зь іх зьяўляюцца носьбітамі беларускае мовы. Пад час апошняга перапісу каля 85% насельніцтва роднай мовай назвалі беларускую. Думаю, што сярод карыстальнікаў паслуг Вашае кампаніі гэтыя лічбы будуць падобнымі. Упэўнены, што пачуўшы ў слухаўцы родную мову павага да Вашае кампаніі і жаданьне карыстацца яе паслугамі ў ніх толькі ўзрасьце.

Ужо даўно ні для каго не зьяўляецца сакрэтам, што беларуская мова ёсьць знакам элітарнасьці. Буйнейшыя кампаніі сьвету пры прасоўваньні сваіх прадуктаў на беларускім рынку абіраюць беларускую. Сацыялягічныя апытаньні і апытаньні на старонках буйнейшых інтрэнэт‑сайтаў сьведчаць на карысьць беларускай мовы. Да таго ж некаторые мабільныя апэратары сотавай сувязі ў Беларусі ўжо выкарыстоўваюць у сваёй працы з кліентамі беларускую мову.

Таму я заклікаю Вас зрабіць узаемавыгадны крок насустрач вашым кліентам і пашырыць выкарыстаньне беларускае мовы ў нашых з Вамі стасунках. Вельмі спадзяюся, што ўжо ў найбліжэйшы час галасавая інфармацыйная сыстэма МТС будзе мець магчымасьць задаволіць патрэбы беларускамоўных карыстальнікаў. Мне і многім маім сябрам, як і мільёнам іншых беларусаў, што часам ня могуць датэлефанавацца да сваіх родных ці знаёмых, у дадатак да звыклых «Абонент временно не доступен, перезвоните позже» і «The subscriber is not available now, please, call back later» будзе вельмі зручна і прыемна пачуць хоць і несуцяшальнае, але ж роднае «Абанент часова не даступны, ператэлефануйце пазьней».

Аляксей Валабуеў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0