Удзельнікі акцыі трымаюць расьцяжкі: "Свабоду Казуліну" і "Россия, дай отдохнуть от АГЛ". Ёсьць бел-чырвона-белыя сьцягі з ружай (сымболіка БСДП) і расейскія дзяржаўныя.
Грае музыка. Гучаць песьні з рэпэртуара Віктара Цоя і "Акіяна Эльзы". Традыцыйнае пытаньне журналістаў: "А чаму не даюць цукерак?", застаецца пакуль без адказу :)
На акцыі прысутнічае таксама паўтара дзясятка журналістаў.
Настрой ва ўсіх бадзёры, пазытыўны.
Нагадаем, што пасьля мітынгу павінен пачацца канцэрт у знак салідарнасьці з палітвязьнямі.
***
18:35 Падышоў міліцыянт і папрасіў згарнуць расьцяжкі і схаваць сьцягі, паколькі яны не перадаюць сутнасьці заяўленага мерапрыемства -- яднаньня з Расеяй. Што праўда, расьцяжкі схавалі.
Зьявіўся Сяргей Скрабец са сьцягам Тыбэту.
18:38 Пачаўся мітынг. Людзей паболела. За выняткам журналістаў, у Парку Дружбы народаў -- 50 чалавек. Але сярод іх хапае мінакоў, якія зь цікавасьцю назіраюць за сюжэтам акцыі.
18:44 Першым выступіў Сяргей Скрабец. Ён працытаваў спачатку словы БТ, якое колісь сказала, што ў Беларусі няма разумных палітыкаў, якія выступаюць за інтэграцыю з Расеяй.
«Няпраўда, — сказаў Скрабец, — яны тут, на гэтым мітынгу».
Таксама ён прапанаваў Лукашэнку і ўраду выбачыцца перад народам Расеі, перад Пуціным і Мядзьведзевым за той, бруд, які ліецца на Расею з прапагандысцкіх каналаў.
Генэрал Валер Фралоў у сваім выступе згадаў, як добра жылося беларусам пры СССР, што БССР была тады ў прывілеяваным становішчы. А незалежнасьць звалілася ў 1991 г. нечакана і дзякуючы Расеі, — сказаў генэрал. Ён таксама заўважыў, што летась на аналягічным мітынгу было толькі 12 чалавек. "Цяпер нас у некалькі разоў болей, а пра год будзе яшчэ болей".
18:51 Генэрал Бокаў, што выступаў наступным, адразу заявіў, што яму сорамна выступаць пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, што лунаюць ля сцэны.
"Гэта сьцягі паліцаяў і здраднікаў", — заявіў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ён заклікаў маладых людзей пакінуць сцэну з нацыянальнымі штандарамі. Моладзь у адказ гукае: "Ганьба" і "Жыве Беларусь", але сыходзіць.
Генэрал Бокаў таксама назваў сёньняшню нацыянальную апазыцыю эсэсаўскімі недабіткамі і заявіў, што Партыя камуністаў беларуская выступае за інтэграцыю з Расеяй.
Генэрал Фралоў паспрабаваў выбачыцца перад моладзьдзю за зьнявагу нацыянальных сымбаляў.
Журналісты паціху пачынаюць пакідаць "мерапрыемства".
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |









Але ўсё-такі. Ну чаму ім так хочацца на людзях каросту сваю разьдзіраць, блюзьнерыць і лажацца?
Ну, а з савецкімі генераламі даўно ўсё зразумела.
- Кім бы я быў, калі б не Савецкая ўлада? - дурань-дурнем! А зараз я - генерал!
(З выступу генерала (?) перад студэнтамі БДУ)
даже букву Я правильно написать не смогли. Клоунаду устроили...
Выснова: Чалавек такая йстота,што ня стане задумвацца над фактамі,ацяжарваючы свой глузд аналізаваньнем падзеяў,каб зразумець сутнасьць. І так аж да тае пары,пакуль "сутнасьць" ня плюне яму ў самую пысу й зарагоча ў самыя вочы,ашчэрыўшы пашчу так,што аж самыя схаваныя ейныя вантробы бачнымі зробяцца. Пасьля гэтага што-нішто пачынае рабіцца яму зразумелым. А да тае пары,таму,хто паспрабуе адчыніць яму "сутнасьць",прыйдзецца атрымаць на свой адрас самае вытанчанае цкаваньне...
Скрабцы-Фраловы "распрануліся",але ж працягваюць шчэ "латаць камуфляж" Лябедзька,Калякін,Казулін. Больш хітрэйшыя АДээСаўцы пакуль у зьнешнім лоску,але ж "сутнасьць" іхную ён ні зьмяніць,ні схаваць ня ў стане.
Красавiк 2, 2008 у 20:56
А да тае пары,таму,хто паспрабуе адчыніць яму "сутнасьць",прыйдзецца атрымаць на свой адрас самае вытанчанае цкаваньне...
Скрабцы-Фраловы "распрануліся",але ж працягваюць шчэ "латаць камуфляж" Лябедзька,Калякін,Казулін. Больш хітрэйшыя АДээСаўцы пакуль у зьнешнім лоску,але ж "сутнасьць" іхную ён ні зьмяніць,ні схаваць ня ў стане.
====================
Самы хітры з іх - Казулін: спецыяльна ў турму напрасіўся, каб мы яго за свайго прынялі. :)
Затым ідзе, вядома, Лябедзька. А вось Калякін тут сапраўды з другой калоны.
Саянаў, калі Вы лічыце сваім дасягненнем "выкрыццё" Скрабца з Фраловым, дык прыніжаеце свае аналітычныя здольнасці. Бо гэтыя "палітычныя клоуны" самі сябе перыядычна выкрываюць.
=============================
Не,ён ня "самы хітры". Перасаліў з піярам пад назвай "Захоп Бастыліі",што быў нікому не патрэбнай(захоп) і загадзя бязвыніковай,пустой (толькі піяр) справай. Аднак "сутнасьць" сваю ён пасьпеў прадэманстраваць раней. Хто яе "ўхапіў" - той зразумеў дастаткова.Астатняе ня мае ніякага значэньня,акрамя як "тэхнічнага",для прыхільнікаў статыстыкі.
Пра Лябедзьку няма чаго казаць. Ён адчыніў сваю "сутнасьць" з таго часу,як браў удзел у складзе ВР-12. "Камуфляжык" яму Вік спрацаваў,на які й купіліся некаторыя мастадонты рэліктавай апазыцыі. Лічы злавілі "вірус" і цяперака павыміраюць,як маманты.
Скрабец жа з Фраловым распачалі "клаўнаду" ("распрануліся") зусім нядаўна.Я ж згадваю на рэакцыю палітычнай "тарсіды" пачатака іхнага шляху,а не цяпершчыны,у якой нават вошы на іхных галовах уцямілі ўжо каго ядуць...
есть еще один.. жыве беларусть, радзима альбо сьмерць!
Прычым Сюру больш, чым рэалізму...
а триколор - флаг Власовцев =))) и ничего - парады победы в Москве проходят под такими флагами )))
=======================================================
Не будзьце смешным! Гэтую акцыю праводзяць яго аднапартыйцы, няўжо іх дзеянні не ўзгоднены?
Правільна. Свабоду Тыбэту! Няволю Беларусі
А чым вам Народная Грамада не падабаецца? Левалiберальная праэўрапейская партыя. У адрозьненьне ад казулiнскiх авантурыстаў.
А вам, господа западники якобы демократы, должно быть стыдно. Белорусы имеют полное право иметь различные взгляды и политические предпочтения. Особенно удивил "демократ" Барщевский. Лявон, посмотри на ваши сборища, когда после 14 лет якобы борьбы вы в Минске едва выводите 3-5 тыс. чел. И что значит сентенция. что коли Козулин туда придет. так он кончится как политик? В смысле, кто не с нами, тот обречен, тот против нас? Вот и видно, что Барщевский, националист-западник, мыслит так же узкопартийно, как некогда большевики.
==================
Ну што вы бухціцЁ? Яны ж (Баршчэўскі й БСДП(Г) ) у адной АДэЭсіі,поруч змагаюцца. Ці я памыляюся?
Красавiк 4, 2008 у 19:36
Поддерживаю Фролова и тех, кто за союз с Россией.
=================================
Монро, языком падтрымліваць ты ўмееш, а вось на мітынгу "тех, кто за союз" цябе не відаць.
Красавiк 4, 2008 у 20:23
В смысле, кто не с нами, тот обречен, тот против нас? Барщевский, националист-западник, мыслит так же узкопартийно, как некогда большевики.
==================
Ну што вы бухціцЁ? Яны ж (Баршчэўскі й БСДП(Г) ) у адной АДэЭсіі,поруч змагаюцца. Ці я памыляюся?
Я не "бухчу", а высказываю свою точку зрения. Имею право. А как они там в ОДС заседают, змагаюцца или гарэлку пьют, мне неведомо на самом деле. Посему высказываться не могу.:))) Я просто вижу, что наши западники в лице Барщевского и прочих априори не приемлют наличие альтернативных им политических взглядов. Чем тогда Барщевский в принципе отличается от Лукашенко? Я давно сомневаюсь в демократизме наших западников. И как видно на примере с высказываниями Барщевского на то есть основания.
____________________
Усё ж такі не сорак, як у "Фролова и тех, кто за союз с Россией" пад сцягам Тыбету. Так што каму яшчэ павінна быць сорамна - вялікае пытанне.
=================================
Ну,калі вам гэта ня ведама,дык зноў да вас пытаньне,чаго вы бухціцЁ,як стары й нецьвярозы пярдун?
Я давно сомневаюсь в демократизме наших западников.
=======================================
На сумневах не будуюцца меркаваньні. Таму вашая кропка гледжаньня - толькі бухценьне.