Грамадства
2 каментары | 20:06, 14 красавiка 2008


Андрэа Рыгоні

«Я заклікаю вас стаць першапраходцамі на шляху ўвядзення мараторыя на пакаранне смерцю ў Беларусі як прамежкавага кроку ў кірунку поўнага яго адмены», — гаворыцца ў адкрытым лісце дакладчыка Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Андрэа Рыгоні на імя старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзіма Папова і старшыні Савета Рэспублікі Генадзя Навіцкага, паведамляе прэс‑служба ПАСЕ.

А.Рыгоні падкрэсліў, што Беларусь зьяўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе дагэтуль захоўваецца пакаранне смерцю.

«Кожнае пакаранне смерцю — гэта ўжо само па сабе занадта шмат, — зазначаецца ў лісце. — Якім жудасным ні было б учыненае злачынства, якімі бясспрэчнымі ні былі б доказы віны, нішто не можа апраўдаць забойства чалавека дзяржавай».

Дэпутат заявіў: ён ганарыцца тым фактам, што ў італьянскай вобласці Таскана, адкуль ён родам, пакаранне смерцю было адменена яшчэ ў 1786 годзе.

«Гэтае рашэнне тлумачыцца тым, што вышэйшая мера пакарання амаральная, яна не прадугледжвае магчымасці перавыхавання правапарушальніка ў грамадстве, не ўтрымлівае людзей ад учынення такіх злачынстваў. Акрамя таго, прывядзенне ў выкананне вышэйшай меры незваротнае і не падлягае выпраўленню ў выпадку судовай памылкі», — падкрэсліў А. Рыгоні.

Ён зазначыў, што на рэферэндуме 1996 года грамадзяне Беларусі выказаліся за вышэйшую меру пакарання. Аднак, падкрэслівае А. Рыгоні, у 2004 годзе Канстытуцыйны суд краіны правёў працу па ацэнцы адпаведнасці Канстытуцыі палажэнняў аб пакаранні смерцю, якія ўтрымліваюцца ў Крымінальным кодэксе. «Суд прыйшоў да заключэння, што шэраг палажэнняў Крымінальнага кодэкса не адпавядаюць Канстытуцыі, і прапанаваў або адмяніць пакаранне смерцю, або ўвесці мараторый на яго выкананне», — нагадаў А. Рыгоні.

«Народным павінна быць у аснове сваёй любое рашэнне, але існуюць пэўныя пытанні, па якіх кіраўніцтву краіны трэба ўзяць на сябе адказнасць першапраходцаў, якія вядуць за сабой людзей і паказваюць ім шлях, — падкрэсліваецца ў лісце. — Пакаранне смерцю зьяўляецца апошняй формай адмаўлення правоў чалавека, якая парушае нормы і каштоўнасці Рады Еўропы. Я прашу вас і Нацыянальны сход Беларусі ўзяць на сябе палітычнае абавязацельства, якое гарантуе, што ніхто больш не будзе пакараны смерцю ў Беларусі».

БелаПАН

Падзяліцца навіной:         
2 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
citizen напiсаў(ла) Красавiк 15, 2008 у 16:35
нажаль наша краіна ў шмат чым адзіная ў Еўропе, але Еўропа так блізка ...
Юлия В напiсаў(ла) Красавiк 16, 2008 у 2:39
вышэйшая мэра пакарання i "Беларусы - мiрныя людзi..." ??? Рыгонi праў, як i Далай Лама.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).