Грамадства
2 каментары | 10:53, 17 красавiка 2008




Тацяна Кім, маці


18:19 Судовы дзень скончаны. Працяг працэсу заўтра а 10-й.

Раніца пачнецца са знаёмства зь відэаматэрыяламі.

17:56 Зьявіўся сьведка Аляксей Корзюк.

17:12 Ідзе азнаямленне зь пісьмовымі матэрыяламі па справе Кіма.

16:30 Скончаны разгляд фотаматэрыялаў. Адвакат Павал Сапелка выказаў прэтэнзію, што разгляд фотаматэрыялаў зроблены ў парушэньне крымінальна-працэсуальнага заканадаўства. У прыватнасьці, судзьдзя рабіла сама партрэтную ідэнтыфікацыю абвінавачаных на здымках, ня маючы на гэта права. Паўла Сапелку падтрымалі іншыя адвакаты.

Адвакат Андрэя Кіма Сідарэнка заявіла, што судзьдзя таксама рабіла высновы ад дзеяньні Кіма (крычаў, размахваў рукамі) на падставе статычных здымкаў.

15:34 Пачаўся разгляд фотаматэрыялаў справы.

15:26 Абвінавачаньне грунтуецца на інфармацыі сайтаў тут.бай, "Салідарнасці", БелаПАН, naviny.by, Камсамолкі.

15:22 Паводле падлікаў, суб'екты гаспадараньня страцілі 10 студзеня 124 млн рублёў.

15:18 БТ перадавала сва відэматэрыялы ў КДБ, таксама ў справе фігуруе відэа ОНТ

14:54 Допыт сьведкаў скончаны, цяпер зьбіраюцца зь пісьмовымі матэрыяламі справы.

14:45 Дапыталі Андрэя Навумава, цяпер дапытваюць Шарамета (ня Паўла!) -- абодва супрацоўнікі ДАІ.

14:38 Дапыталі сьведку Субача (ДАІ), які сказаў, што ягонага калегу Сычова зьбілі 10 студзеня (Кіма ж судзяць за 21 студзеня).

Майстар настройваў тэлевізар, так што сёньня, напэўна. пачнуць знаёміцца з матэрыяламі справы.

13:00 У працэсе абвешчаны перапынак да 14-й гадзіны.

12:50 Падбярозкін сказаў, што меншыя формы зьбіцьця былі ў многі супрацоўнікаў ДАІ, што яго асабіста ўдарылі ў сьпіну. Саму акцыю назваў бясчынствам і вакханаліяй. Заявіў, што супрацоўнікі ДАІ 40 хвілін угаворвалі прапусьціць машыну хуткай дапамогі, на што дэманстранты казалі, вы не разумееце, мы робім вялікую справу.

Судзьдзя ў ходзе паседжаньня рабіла заўвагі Тацяне Цішкевіч і Міхаілу Пашкевічу за тое, што яны сьмяяліся з паказаньняў сьведкаў, пагражала выдаліць Цішкевіч і Пашкевіча з залі.

12:40 Сьведка Падбярозкін паведаміў, што Тацяна Цішкевіч агрэсіўна кідалася на супрацоўнікаў ДАІ, а таксама была ў авангардзе неўтаймаванай калёны БНФ.

Падбярозкін таксама запэўніваў, што некаторыя мітынгоўцы былі п’яныя, ад іх патыхала алькаголем, казаў, што яго таксама зьбівалі. Падяброзкін — непасрэдны начальнік пацярпелага Сычова.

12:15 Сьведка Радзевіч зь Менсктрансу заявіў, што некаторыя маршруты аўтобусаў змаглі пусьціць альтэрнатыўнымі шляхамі (40, 50), а некаторыя — не (1, 100, 515).

12:00 Сьведка Дзеравяшка запэўніў, што 10 студзеня магчымасьці арганізаваць альтэрнатыўны рух грамадзкага транспарту не было.

11:40 Працягваецца допыт сьведкаў. З боку абвінавачаньня засталося 9 сьведкаў. Сьведка Абрамаў сказаў, што моладзь на акцыі 10 студзеня не прапускала хуткую, а таксама разьбіла шкло аўтобусу сотага маршруту. Нікога з абвінавачаных ён ня бачыў.

Таксама Абрамаў сказаў, што дэманстранты перакрывалі праспэкт Пераможцаў.

11:25 Судзьдзя папярэдзіла, што ў выпадку нясвоечасовага зьяўленьня абвінавачаных на паседжаньні зьменіць меру стрыманьня на знаходжаньне пад вартай

11:16 Працэс яшчэ не пачаўся.

Усе абвінавачаныя знаходзяцца ў залі. Прапусьцілі й іх дзяўчын. Цікава, што найперш у залі занялі каля двух дзясяткаў месцаў сьведкі, у тым ліку тыя, што давалі паказаньні ўчора. Гэта выклікала абурэньне прысутных, бо сьведкі ня могуць прысутнічаць у зале ў часе паседжаньня, і перад пачаткам іх усіх папросяць выйсьці, а з-за гэтага ня іншыя ахвотныя ня змогуць трапіць на працэс.

11:00 У будынак суду прапусьцілі ўсіх ахвотных.

10:55 У будынку суду знаходзіцца каля 30 чалавек. Фігуранты справы прыйшлі са сваімі дзяўчынамі, але дзяўчын адмовіліся пускаць у залю. Падсудныя ў сваю чаргу адмовіліся заходзіць безь дзяўчын. Паседжаньне не пачынаецца.

У суд прыйшлі Аляксандар Мілінкевіч, Ігар Рынкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Валянцін Стэфаонвіч, дыпляматы.

10:40 Ля прахадной каля 30 чалавек, іх не пускаюць у суд, матывуючы тым, што заля суду поўная. Хоць, наколькі можна меркаваць, заля паўпустая.

Доўгі час адмаўляліся пускаць маці аднаго з абвінавачаных.

Глядзі яшчэ:
«Працэс 14-ці». Дзень першы

Падзяліцца навіной:         
2 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
S напiсаў(ла) Красавiк 17, 2008 у 12:37
12:15 Сьведка Радзевіч зь Менсктрансу заявіў, што некаторыя маршруты аўтобусаў змаглі пусьціць альтэрнатыўнымі шляхамі (40, 50), а некаторыя — не (1, 100, 515).

Бач ты іх -- нейкіх сьведкаў-чыноўнікаў апытваюць! Працэс панімаеш, проста дземакрація какая-та!
Дарык напiсаў(ла) Красавiк 17, 2008 у 20:58
Спачуваньне мянтам! Іх, бедных, зьбвала дзеўка на горкі яблык, а й пасадзіць хвулюганаку нельга, адвакахтаў нейкіх панавялі. А нашыя мянты -- героі. У расецаў вунь адзінаццацігадовы мальчак ледзь не раззброіў і зьбіў цэлы нарад, а ў нас ўсё ж дарослая дзеўка біла іх безь літосна. Праўда, пабоі чамусьці ў пцярпелых не прагл\ядваюцца, а ў фулюганаў -- колькі хочаш.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).