Грамадства
дадаліся фоты | 11 каментароў | 11:33, 22 красавiка 2008


Андрэй Кім

Вынесьлі прысуд удзельнікам "працэсу 14-ці": Андрэй Кім пойдзе ў турму на паўтара году, Уладзімер Сяргееў і Антон Койпіш заплацяць 3,5 млн рублёў штрафу, астатнія 7 чалавек атрымалі па 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў калёніі адкрытага тыпу.

Андрэй Кім прысуджаны да 1,5 году калёніі агульнага рэжыму.

Уладзімеру Сяргееву і Антону Койпішу -- 3,5 млн рублёў штрафу (па 100 базавых велічыняў), астатнім сямі абвінавачаным -- Міхаілу Пашкевічу, Тацяне Цішкевіч, Міхаілу Крываву, Алесю Бондару, Арцёму Дубскаму, Алесю Стральцову, Алесю Чарнышову -- па 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў калёніі адкрытага тыпу. Усе яны застаюцца пад падпіскай аб нявыезьдзе. Яны будуць працаваць па сваім асноўным месцы працы, сплочваючы 20 % ад заробку.

Прысуд быў сустрэты крыкамі "Ганьба". За гэта ў залі суду быў арыштаваны Аляксандар Атрошчанкаў.

Калі быў зачытаны прысуд Андрэю Кіму, ягоная маці -- Тацяна Кім -- выкрыкнула: "Андрэй, я табой ганаруся!".

Тэрмін Андрэя Кіма адлічваецца ад 21 студзеня, астатніх пачне адлічвацца ад пастаноўкі на ўлік.

Што тычыць стратаў Мінтрансу і іншых транспартных арганізацый 10 студзеня, то судзьдзя сказала, што пры жаданьні гэтыя суб'екты могуць падаваць пазоў, які будзе разгледжаны асобна.

Прысуд можа быць абскрджаны ў Менскім гарадзкім судзе цягам 10 дзён. Прэтэнзіі ГУМУ, Узвышша і іншых пунктаў гандлю аб панесеных у той дзень стратах прызнаныя неабгрунтаванымі.

* * *

Зараз (14:53) каля 100 чалавек скандуюць "Разам!", "Свабоду!" і "Жыве Беларусь!", трымаючыся за рукі.

* * *

Камэнтары асуджаных

Міхаіл Пашкевіч: "Гэты прысуд фактычна абмяжоўвае нашу дзейнасьць. Да таго ж у любы момант мы можам аказацца на Валадарцы, нават перайшоўшы дарогу ў непаложаным месцы".

Міхаіл Крываў: "Прысудам улады прымянілі новую форму запалохваньня грамадзкіх актывістаў. Гэта фактычна хатні арышт".

Алесь Чарнышоў Прысуд абсалютна прадказальны, але я ўсьцешаны, што ня скончылася турмой.

* * *

14:29 Моладзь працягнула акцыю падтрымкі пад сьценамі суду. Каля дзесяці чалавек сталі з сашчэпленымі рукамі за сьпіной. Да акцыі далучыўся раварыст. Міліцыя пакуль моўчкі і зь інтарэсам назірае.

14:05 Антона Койпіша забралі ў больніцу ў паўпрытомным стане.

13:45 Прыехала хуткая дапамога, выкліканая Антону Койпішу.

13:25 Судзьдзя пачала зачытваць прысуд цалкам. Падчас гэтага спадару Койпішу стала кепска, ён папрасіў дазволіць яму сесьці. Праз гэтую сытуацыю судзьдзя абвесьціла перапынак у вынясеньні прысуду.

Каля суду маладзёвыя паспрабавалі правесьці флэш-акцыю. Яны сталі тварам да муру й заклалі рукі за галовы. На іх сьпінах былі аркушы зь літарамі, зь якіх некалькі разоў складалася «за што?». Міліцыянты, АМАП і агенты ў цывільным адразу пазрывалі іх. Калі ж актывісты паспрабавалі зноў стаць тварам да сьцяны, але ўжо бязь літар, іх разагналі з прымяненьнем сілы. Затрыманьняў не было.

12:30 Сёньня дзень народзінаў фігуранта справы Ўладзімера Сяргеева. Паплечнікі перад будынкам суду падарылі яму плюшавага чабурашку, ад вушэй да ног экіпіраванага разнастайнай маладафронтаўскай сымболікай. Чуваньне пад дзьвярым суду працягваецца.

12:10 Людзі дагэтуль стаяць пад будынкам суду. Працэс не пачынаўся.

11:20 Працэс яшчэ не пачаўся. Людзей не запускаюць нават у будынак суду. Больш за тое, нават у двор перад будынкам дазволілі прайсьці толькі журналістам і Анатолю Лябедзьку. Рэшта прысутных — каля 30 чалавек — засталіся стаяць на вузкім ходніку на вуліцы Кірава. Сярод іх — вядомыя палітыкі: Аляксандар Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, Алесь Міхалевіч, Вячаслаў Сіўчык, Валянцін Стэфановіч.

Зьміцер Панкавец, Алесь Кудрыцкі

Фота Алеся Бондара

Глядзі яшчэ:
«Працэс 14-ці». Дзень чацьвёрты.
«Працэс 14-ці». Дзень трэці.
«Працэс 14-ці». Дзень другі.
«Працэс 14-ці». Дзень першы.
«Дзе дух Гасподні, там Свабода»

Падзяліцца навіной:         
11 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Сямён Сямёныч напiсаў(ла) Красавiк 22, 2008 у 13:21
Віншую Ўладзю з Народзінамі!
Ronald McDonald напiсаў(ла) Красавiк 22, 2008 у 15:23
Проста жах!!!
Ната напiсаў(ла) Красавiк 22, 2008 у 15:23
Страшны прысуд. Гэта робяць ворагі беларускага народа. І робіцца гэта спецыяльна, каб іншыя больш ніколі не шлі на майдан.
Jahor напiсаў(ла) Красавiк 22, 2008 у 15:43
"Прэтэнзіі ГУМУ, Узвышша і іншых кропак гандлю аб панесеных у той дзень стратах прызнаныя неабгунтаванымі."
==============================================

Ну хоць гэтыя пачвары абламаліся.

Трымайцеся!
S напiсаў(ла) Красавiк 22, 2008 у 15:44
Прэтэнзіі ГУМУ, Узвышша і іншых кропак гандлю аб панесеных у той дзень стратах прызнаныя неабгунтаванымі.
=================
Навука нашым дырэктарам, зададчыкам, выкладчыкам...якіх улада выкарыстоўвае ў сваіх інтарэсх і пасьля "зьлівае" як туалетную паперу ўсьлед за лайном.
Маланка напiсаў(ла) Красавiк 22, 2008 у 17:17
Паважаная рэдакцыя, а дзе фота?!
Левы нацыяналіст напiсаў(ла) Красавiк 22, 2008 у 18:07
А Эўразьвяз як звычайна скажа: "Перагіны, таварышы, не па-дэмакратычнаму. Але мы не губляем надзею на супрацоўніцтва і эўраінтэграцыю Беларусі ў склад Расеі".
Што да грамадзтва Беларусі, то альбо "Я не цікаўлюся...", альбо "Правільна, мала далі...".
Ну і нарэшце ў кішэню бамжоў пойдзе 7 000 000. Я чамусьці думаў, што кожнаму з 14 палітвязьняў проста дадуць па некалькі мільёнаў. Тады б у кішэню бамжоў пайшло 14 памножыць на некалькі мільёнаў - агулам 50 - 100 млн.Во клясна б пабухалі й да дзявок схадзілі.
Анатоль Сідарэвіч напiсаў(ла) Красавiк 22, 2008 у 18:22
ЧАРГОВАЯ СПРОБА ЗАПАЛОХАЦЬ МОЛАДЗЬ

Заява
Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)

Сёння скончыўся працэс па справе дзесяці маладзёжных актывістаў, якія 10 студзеня выйшлі на Кастрычніцкую плошчу г. Мінска, каб пратэставаць супроць сацыяльнай і эканамічнай палітыкі ўладаў.
Андрэй Кім, актывіст прэзідэнцкай выбарчай кампаніі старшыні нашай партыі Аляксандра Казуліна, пазбаўлены волі на адзін год і шэсць месяцаў. Свабода сямі чалавек абмежавана, і яны вымушаныя будуць адбываць папраўчыя работы з адлічэннем дзяржаве 20 працэнтаў заробку. Яшчэ два чалавекі аштрафаваныя. Сярод тых, чыя свабода воля абмежавана, і сябар Цэнтральнага Камітэта БСДП, старшыня маладзёжнай камісіі партыі Алесь Стральцоў.
Выказваючы салідарнасць з Андрэем Кімам, Алесем Стральцовым, Аляксеем Бондарам, Арцёмам Дубскім, Антонам Койпішам, Міхаілам Крывавым, Міхаілам Пашкевічам, Уладзімірам Сяргеевым, Таццянай Цішкевіч і Алесем Чарнышовым, Прэзідыум БСДП адзначае, што гэты працэс меў адназначна палітычны характар і што пакараныя суддзёй Аленай Ільіной маладыя людзі з’яўляюцца ахвярамі палітычных рэпрэсій. Жорстка караючы маладых людзей, брутальна абыходзячыся з імі, як гэта было 25 сакавіка, улада мела і мае на мэце запалохаць моладзь, аслабіць яе супраціў і імкненне да свабоды і дэмакратыі.
Беларускія сацыял-дэмакраты ўпэўненыя, што ўлада стала на фальшывы шлях. Толькі вяртанне Беларусі на шлях дэмакратычных рэформаў, пабудовы сацыяльнай і прававой дзяржавы адпавядае інтарэсам маладога пакалення, усіх грамадзян Беларусі.
Aljes & Slava напiсаў(ла) Красавiк 22, 2008 у 22:44
Andrej, trymajsia!
Dlja khryscijanau (shto iduc' za starym kaljandarom) hety tydzjen - heta "Strastnaja Sjedmica" Mukau Khrysta.
Jak khryscijanje uzhadvajem Cjabje u hetyja dni u Rymie pry rymskim Kalizieje (miescy muchanictva pjershykh kryscijanau).
Aljes', hreka-katalik
Slava, pravaslauny
лег напiсаў(ла) Красавiк 23, 2008 у 7:50
Я не разумею-а чаго ўсе на фотках такія задаволеныя?!!!
Грамадзянка напiсаў(ла) Красавiк 23, 2008 у 15:32
Жахліва.... трымайцеся сябра.....
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).