У Дражне зламалі крыж, усталяваны ў памяць ахвяр партызанскай акцыі 1943 г.
Крыж прастаяў чатыры дні.
Невядомыя зламалі крыж, усталяваны 19 красавіка каля вёскі Дражна Старадарожскага раёна ў памяць пра дзесяткі забітых савецкімі партызанамі вяскоўцаў.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.
Нагадаем, сёння раніцай у Мінску быў затрыманы палітык Вячаслаў Сіўчык, які ўдзельнічаў ва ўсталяванні крыжа.
Міліцыянты завезлі яго ў Старыя Дарогі, дзе, праўдападобна, Сіўчыка будуць судзіць.
Эўрарадыё
Глядзі яшчэ:
У Дражне ўсталявалі крыж памяці
Парттызаны забівалі мірных жыхароў