Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28


У панядзелак 12 траўня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка знаходзіўся з рабочай паездкай у Нясьвіжы. Сярод іншага, Лукашэнка азнаёміўся з рэстаўрацыйнымі працамі, што праходзяць у мясцовым замку.

Кіраўнік краіны выказаў незадаволенасьць тым, што аб’ект усё яшчэ закрыты для наведвальнікаў. Лукашэнка ацаніў працу рэстаўратараў на два балы. Ён даў загад скончыць працы да 2010 году. «Наймайце каго хочаце, хоць прыватнікаў. Калі падыйдзіце да гэтага па‑гаспадарску і зэканоміце сродкі, то тым, што застанецца можаце распараджацца ў сваім раёне самі», — сказаў Лукашэнка.

Калі няма чаго рэстаўраваць, то і ня трэба. Давайце агародзім разваліны і будзем іх у такім выглядзе паказваць турыстам», — гаварыў у Нясьвіжы кіраўнік дзяржавы.

Рэстаўрацыйныя працы ў Нясьвіскім замку выклікалі неадназначную рэакцыю ў незалежным грамадзтве. Прынамсі, ва ўнутраным двары палацу Радзівілаў быў разбураны пераход‑галерэя — адна з найважнейшых канструкцыйных частак архітэктурнага помніку. Няма у замку больш і сьцяны, якая налічвае трыста гадоў. Сьцяну проста разабралі праз тое, што тэхнічны стан быў кепскі.

Намесьнік старшыні Менскай гарадзкой арганізацыі аховы помнікаў Уладзімер Дзянісаў перасьцерагае, што такое разуменьне рэстаўрацыі можа прывесьці да таго, што помнік будзе выключаны са сьпісаў ЮНЭСКА.

Зьміцер Панкавец

16:20, 12 траўня 2008

7 каментароў

Кастусь напiсаў(ла)

Травень 12, 2008 у 16:48

У чыс зь ім згодны, дык гэта з ацэнкай.
- Якасьць і мэтады рэстаўрацыі - 2
- Хуткасьць - 2

Колькі разоў там быў, адзін раз увогуле нікога з будаўнікоў не было, а іншыя разы - 3-4 чалавекі нешта там рабілі.
З другога боку, калі будуць спрабаваць зрабіць да 2010 г., дык ад таго замку нічога не затанецца. Зробяць навабуд, так хутчэй за ўсё і будзе. Чакайма чарговых паведамленьняў аб разбурэньні іншых карпусоў.

настасься напiсаў(ла)

Травень 12, 2008 у 19:16

мой лёс вырашаўся на самым высокім узроўню - у нядзелю зь вечара было прапанована два варыянты: альбо я зараз жа звальваю ў Менск, альбо выходжу на вуліцу й мяне зачыняюць. калі я не пагадзілася ні з адным з варыянтаў, выканкам выдраў мяне з выходнага дню й я ўвесь панядзелак прасядзела на працы пад афігедным кантролем...

klv напiсаў(ла)

Травень 13, 2008 у 10:05

Трэба было агаражываць свой дом, каб паказываць турыстам тую \"святыню\".

pan Brudas напiсаў(ла)

Травень 13, 2008 у 10:53

Трэба бурыць і пліткай, пліткай усё закладваць - такога тыя турысты дакладна нідзе не бачылі - будуць валам валіць - плітка ж высокамастацкі і высокааплатны прадукт!

Uladzimir напiсаў(ла)

Травень 13, 2008 у 11:07

атрымоўваецца, Рыгорыч даў санкцыю на далейшае разбурэнье, пазначыўшы тэрмін сканчэньня "прац", што недапушчальна для рэстаўрацыі. У прынцыпе, ад савецкага чалавека, як ён, іншага наурад ці прыходхзілася б чакаць.

Харэўскі напiсаў(ла)

Травень 13, 2008 у 16:09

Ну дык гэтага ж і варта было чакаць. І той жа ўзровень інтэлекту й культуры ў ягоных чыноўнічкаў, адказных за ахову спадчыны. Працуюць жа, ня скардзяцца... А нішчыцца ўсё вакол незварота. Ну што тут скажаш? Хіба "устрымаюся", як раіць старэйшы таварыш...

Люстэрка напiсаў(ла)

Травень 13, 2008 у 17:46

Яшчэ "галоўны фраер", які, здаецца, кіруе ў Нясвіжы рэстаўрацыяй, казаў, што ў замку (!) будзе рэстарацыя і кафэ! Гэта блюзнерства!

Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком «Школа» знікне з эфіру на час Алімпіяды Цімашэнка не прызнала перамогі Януковіча «Коммерсантъ»: Бязмытныя пастаўкі нафты ў Беларусь могуць быць адмененыя Азербайджан правядзе дэрусіфікацыю прозвішчаў Валянціну Тарасу споўнілася б 80 Пасол Польшчы ў Беларусі адкліканы ў Варшаву для кансультацый Януковіч заняў першае месца на выбарах прэзідэнта Украіны; адрыў 3,5%
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43