фотаблог Юліі Дарашкевіч
44 каментары | 15:09, 15 мая 2008

За рэканструкцыяй Радзівілаўскага палацу сачыла фотакарэспандэнтка «НН» Юлія Дарашкевіч. Архітэктар Уладзімер Папруга ў інтэрвію «НН»: Толькі выключэньне Нясвіскага замку са Сьпісу ЮНЭСКА здолее спыніць разбурэньне.

Niasvizh. Photo by Julia Darashkevich

Niasvizh. Photo by Julia Darashkevich

Niasvizh. Photo by Julia Darashkevich

Niasvizh. Photo by Julia Darashkevich

Niasvizh. Photo by Julia Darashkevich

Niasvizh. Photo by Julia Darashkevich

Niasvizh. Photo by Julia Darashkevich

Niasvizh. Photo by Julia Darashkevich

Niasvizh. Photo by Julia Darashkevich

Niasvizh. Photo by Julia Darashkevich

Niasvizh. Photo by Julia Darashkevich

Niasvizh. Photo by Julia Darashkevich

Юлiя Дарашкевiч

***

Уладзімер Папруга: Толькі выключэньне Нясвіскага замку са Сьпісу ЮНЭСКА здолее спыніць разбурэньне

«НН»: Спадару Папруга, калі меркаваць па здымках, зробленых у Нясьвіскім замку, там адбываецца не рэстаўрацыя, а нешта іншае…

Уладзімер Папруга: …І яно шакуе ня толькі людзей, далёкіх ад рэстаўрацыі, але і спэцыялістаў. Сапраўдную рэстаўрацыю падмяняюць разбурэньнем і стварэньнем макетаў — цалкам з сучасных матэрыялаў. Рэстаўрацыя падмяняецца імітацыяй. Тое самае робіцца ў гістарычным цэнтры Менску. Зьнішчаецца аўтэнтыка каштоўнасьці — зьнішчаецца і сама каштоўнасьць.

«НН»: Але Нясьвіскі замак унесены ў сьпіс Сусьветнай культурнай спадчыны, куды ўключаюць толькі аўтэнтычнае.

УП: Нясьвіскі замак (разам зь Мірскім і Белавескай пушчай) мае ў гэтым сьпісе катэгорыю 0. Але калі «спосаб» рэстаўрацыі праз падмену стаў нормай, то на належнасьць аб’екту да сьпісу ЮНЭСКА ўвага папросту не зьвяртаецца.
Нясьвіскаму замку ня дзьве тысячы год, як помнікам Рыму, што і цяпер знаходзяцца ў зайздросным стане. Гэты замак ніколі ня быў у руінах, на працягу ўсёй сваёй гісторыі ён актыўна ўжываўся. І раптам аказваецца, што ён яго трэба разбурыць, бо немагчыма ўтрымаць! У любой краіне разабрацца ў гэтай гісторыі было б справай Пракуратуры ці Камітэту дзяржаўнага кантролю.

«НН»: Але ў выпадку замены часткі Нясьвіскага замку макетам гэта нагода для ЮНЭСКА выключыць аб’ект са Сьпісу.

УП: І я асабіста толькі б вітаў такое рашэньне. Лічу, што гэтай справе трэба надаць міжнародны розгалас. На жаль, гэта адзіны спосаб спыніць нарэшце Мінкультуры. Парушана ўсё, што можна сабе ўявіць — працэдура, мэтадалёгія, нарматыўная база.
Я асабіста перакананы, што калі б нарэшце ўдалося данесьці да кіраўніка дзяржавы ўсю праўду аб тым, што насамрэч сёньня адбываецца з культурнай спадчынай, гарантам захаваньня якой зьяўляецца дзяржава, ён быў бы моцна расчараваны.Сёньня ўвесь працэс абыходжаньня з гісторыка‑культурнай спадчынай стараньнямі Мінкультуры проста выведзены з прававога поля, а данесьці адэкватную пазыцыю да вышэйшага кіраўніцтва празь «легальныя» СМІ, на жаль, немагчыма.
Заўважце, калі на пачатку 90‑х гадоў у Беларусі сьпісы гісторыка‑культурных каштоўнасьцяў налічвалі каля 19 тысяч аб’ектаў, то ўжо сёньня — толькі каля пяці тысяч. Нават Замчышча ў складзе Гістарычнага цэнтру Менску, у 2006 годзе было пазбаўлена сваёй найвышэйшай катэгорыі.

Гутарыла Наталка Бабіна

Уладзімер Папруга архітэктар, былы галоўны дзяржаўны інспэктар па ахове спадчыны Менгарвыканкаму, гадаванец ICCROM (міжнароднай інстытуцыі, створанай пад патранатам ЮНЭСКА ў 1959 у Рыме як галоўны мэтадычны цэнтар для кансультаваньня апошняй ў дачыненьні да гісторыка‑культурнай спадчыны), ляўрэат Прэміі прафсаюзаў БССР у галіне архітэктуры.

Падзяліцца навіной:         
44 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
byllion напiсаў(ла) Май 15, 2008 у 15:30
Сэрца плача
Jörgen напiсаў(ла) Май 15, 2008 у 15:40
syk.....
Пьяны Нэпман напiсаў(ла) Май 15, 2008 у 15:43
шоке!!!111
Бомба напiсаў(ла) Май 15, 2008 у 15:49
барбарства.
Alsech напiсаў(ла) Май 15, 2008 у 16:02
Лепш бы там санаторый там быў!
Дуглас напiсаў(ла) Май 15, 2008 у 16:06
2 Бомбе

Ну почему чуть что так сразу московское варварство? Давайте называть вещи своими именами. Это происходит при абсолютном равнодушии белорусского населения. Идет разрушение белорусского архитектурно-замкового наследия, а белорусы молчат. Так что надо говорить о белорусско-цыганском варварстве в центре Европы, где белорусы не являются ни по духу, ни по менталитету европейцами. Прискорбно, но факт.
Арына напiсаў(ла) Май 15, 2008 у 16:09
Проста страшна..............
Янка напiсаў(ла) Май 15, 2008 у 16:12
Людзі, што робяць гэта, і людзі, што загадалі гэта рабіць, памруць у муках. Ніколі небыло шчасьлівага лёсу ў тых, хто разбураў сваю спадчыну. Іх праклянуць уласныя дзеці. А Беларусь адродзіцца. І не такіх перажывалі.
Пьяны Нэпман напiсаў(ла) Май 15, 2008 у 16:14
А навошта быдланацыі помнікі?
чытач напiсаў(ла) Май 15, 2008 у 17:00
А якім чынам адказных за гэты гвалт чыноўнікаў можна было б прыцягнуць да адказнасьці? Ці ёсьць такія рэальныя механізмы і як іх запусьціць?
Vadzim напiсаў(ла) Май 15, 2008 у 17:53
А зараз хочуць уключыць у спіс ЮНЕСКА Полацак. Няўжо і яго зруйнуюць?!
Нацдэм напiсаў(ла) Май 15, 2008 у 17:56
Валасы дыбам падымаюцца калі паглядзіш на гэтую"рэстаўрацыю".Званніца,зьнішчаная галярэя,эўрапакеты на вокнах....Лука загадаў каб усё цалкам адрэстаўрыравалі ў кароткія срокі.Можа ён меў на ўвазе такую"рэстаўрацыю"?
Бябешка напiсаў(ла) Май 15, 2008 у 18:10
Людзі, родныя мае беларусы, з гэтым трэба нешта рабіць!!! Нельга проста глядзець на гэта!!! Трэба скласці свае намаганні!!!
І хто гэта такі разумны, што называе нас, БЕЛАРУСАЎ, быдланацыяй?! Не маеце права!!!
klv напiсаў(ла) Май 15, 2008 у 18:16
Лаўры Герастрата не даюць спакою.
Бульбаш напiсаў(ла) Май 15, 2008 у 18:23
быдла
Язэп Кхмер напiсаў(ла) Май 15, 2008 у 18:59
Дазвольце мясцоваму несельніцтву разабраць хто што зможа на ўласныя патрэбы - і пабачыце, якая мы зладжаная і працавітая нацыя!!!
Praklaty Zmagar напiсаў(ла) Май 15, 2008 у 22:55
"Змагары" зусім звар'яцелі. ;)))))))
Не са спісу ЮНЭСКА выключаць трэба замак, а скардзіцца ў міжнародныя арганізацыі!
amial напiсаў(ла) Май 15, 2008 у 22:57
Калі гэта ўсё скончыцца!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!Зруйнавалі усё, застаецца на калені стаць ды папрасіць - не чапайце!!!!!! Дайце магчымасць хоць маім дзеткам паглядзець!!!!!
беларуска напiсаў(ла) Май 15, 2008 у 23:21
гэтым уладам не патрэбна гістарычная памяць. архітэктурныя помніка маўкліва нагаваюць, што Беларусь пачалася не з 1917 г., але ж ім гэта не трэба, таму самы лепшы спосаб зруйнаваць. але ёсць ячшэ адзін момант які характарызуе беларусаў, я аб'ездзіла ўсю Беларусь і ў большасці населяных пункатў мясцовае насельнецтва толькі дабівае помнікі, закідвае іх, робіць там звалку і г.д. што чакаць ад людзей ,якія не ведаюць гісторю свайго роду, вескі ці горада, а калі яны прыезжыя, то ім тым больш усёроўна.
але так хочацца прыстраліць паказальніцка з розгласам тыз, хто мае дачыненне да руйнавання балерускай культуры. мне падаецца, што яны дзейнічаюць па замове чыйхсці спецслужбаў
Зміцер Савельеў, АФ БНТУ напiсаў(ла) Май 16, 2008 у 0:37
глядзець на гэтыя фотаздымкі- тое самае што шылам па усім целе- каб паміраў і дрыгаўся ад болю пакуль паміраеш! у мяне ёсць сябры, якія баяцца туды ездзіць каб не страціць прытомнасць ад убачанага, бо ва ўспамінах засталося не гэтае страхоцце, а замак з цудоўнай бараковай гадзіннікавай вежай па-над люстрам вазёраў.
за 400 гадоў ніхто, ніякая армія і ніякая падзея не змаглі так разрабаваць і разбурыць замак, як гэта адбываецца цяпер! што гэта за спецыялісты??? дакладна што не беларусы, бо не маюць да таго ніякай павагі да сваёй спадчыны і разумення гэтых каштоўнасцяў!
калі сядзець партызанам у лесе а потым выскачыць і бухнуць- во гэта будзе той самы выпадак, калі ў цябе зусім іншыя ў'яўленні аб свеце і тым што там робіцца, бо пакуль сядзіш- свет мяняецца, а ты застаешся там дзесці ў мінулым са сваім лясным у'яўленнем...
Адлеглы напiсаў(ла) Май 16, 2008 у 0:53
2 Янка (Травень 15, 2008 у 16:12)
«Людзі, што робяць гэта, і людзі, што загадалі гэта рабіць, памруць у муках. Ніколі небыло шчасьлівага лёсу ў тых, хто разбураў сваю спадчыну»

1) А яны зусім ня лічаць, быццам разбураюць *сваю* спадчыну. «Сваёй» яны гэту спадчыну ня лічаць, яна для іх - не «свая», а таму Вашы праклёны ім - безпрадметныя.

2) І ўвогуле, я ўпэўнены, што яны шчасьліва пражывуць на заробленыя грошы і памруць верагодна спакойнай сьмерцю ў дабрабыце і дастатку. Яны ад разбурэньня гэтага нічога ня страцілі - толькі зарабілі! Нешчасьлівыя жа застануцца толькі тыя, «чыю» спадчыну разбурылі - але гэта зусім іншыя людзі.

Мараль: не лічыце разбураемыя будынкі «сваёй» спадчынай, і тады іх разбурэньня не прынясе вам пачуцьця няшчасьця. Паколькі спыніць жа разбурэньня ўсё роўна ня ў стане, дык які сэнс безсэнсоўна пакутаваць?
pan Brudas напiсаў(ла) Май 16, 2008 у 1:45
Ну і дзе ж тая рэстаўрацыя - ніводнай пліткі не бачу! Няхай у Горадню едуць - навучым, як справы робяцца!
Гэта ж роднае ўсё, сваё! напiсаў(ла) Май 16, 2008 у 11:06
http://vkontakte.ru/club2973477
Зірніце, калі "баліць", калі "плача"
Александр напiсаў(ла) Май 16, 2008 у 11:07
Вместо того, чтоб гордиться своим наследием и великим прошлым - бурят из-за нехватки средств! туризм надо развевать - места то сказочные!!!!
ambers напiсаў(ла) Май 16, 2008 у 11:11
мо, хто парае, што канкрэтнага можна зрабіць дзеля абароны?
Стары напiсаў(ла) Май 16, 2008 у 11:30
Краіна татальнага быдла...
Прычым быдла гэтае не у куфайцы, гумавых ботах ды з сахаром (віламі) гной кідае, а часьцей езьдзіць на Мэрсэдэсах, носіць афіцэрскія і гэнэральскія пагоны, мае званьне заслужаных артыстаў і дзеячаў мастацтваў. Радзівілы такіх бы на стайню адправілі, дзе б іх за гэтую рэстаўрацыю бізунамі пазасякалі.

Калі б ведаў некалі Дамінік Радзівіл, што зробяць халопы з палацам, то два свае гусарскія палкі не павёў бы з Напалеонам на Маскву, а вынішчыў бы дазваньня ўсю Шклоўшчыну, да апошняга бадзягі.
================
Дзясяткі разоў быў там, у парку, палацы, касьцёле, ля Слуцкае Брамы, яшчэ з 60-х гадоў. Якое шчасьце, што фарны касьцёл у Нясьвіжы Саветам зачыніць ніколе не ўдавалася.
ammanit напiсаў(ла) Май 16, 2008 у 13:41
szto z heta robicca!!!!!
ialanta напiсаў(ла) Май 16, 2008 у 19:42
сэрца крывёю абліваецца, чытаючы гэтыя жахі...
Сымон Салавейка напiсаў(ла) Май 16, 2008 у 19:50
Жахліва! Калі так пойдзе далей, то пра гістарычныя помнікі можна забыцца.
Узрэцкі напiсаў(ла) Май 16, 2008 у 20:54
Але ж у свой час Радзівілы ды іншыя паны самі аддзялілія ад свайго народа - кінуліся ў пальшчызну...

Так што тое што спадчына іхняя не зусім родная беларусам - і самі трохі вінаватыя
Папруга напiсаў(ла) Май 16, 2008 у 22:20
Ня вялікі жаль, рэдакцыя не дала матэрыял у тым аб\'ёме, у якім атрымала.

Меньш за ўсё хацеў атрымаць эфект \"плачу яраслаўны\" у які перавялі тэкст рэдактары з НН. Таму гранічна лаканічна апісаў і \"мэханізм\" праблемы, і што ў першую чаргу трэба з гэтай бядой рабіць.

Калі б прагучаў увесь тэкст, пытаньняў ў чытачоў было б меньш і абвінавачваньня ў тым, што \"пракляты змагар зусім звар\'яцеў!\" напэўна б не атрымаў.

Міжнародная грамадскасць толькі і змагла б зразумець да канца, што ў Беларусі са спадчынай насамрэч адбываецца, толькі праз такі рашучы крок, як выключэньне помніка са спісу ЮНЭСКА.

Ці статус для кагосьці важнейшы за помнік? З Гістарычным цэнтрам Менску, Замчышчам ня тое самае адбываецца? Паверце на слова, хто ня ведае- там яшчэ горш..

Але галоўнае ў тым, што выканаўчая адміністрацыя, якая ажыцьцяўляе гэтае злачынства па \"расстрэльных сьпісах\" рыхтаваных мінкультурай- яны знаходзяцца па-за прававым полем. А ўсё, што па-за прававым полем, у гэтае поле абавязкова вяртаецца. Усё без выключэньняў.
За гэта У ПЕРШАЮ ЧАРГУ трэба змагацца. Гэтаму і быў прысвечаны матэрыял, які па недагляду ператварыўся ў бездапаможную "сьлязу"...
kulja напiсаў(ла) Май 17, 2008 у 23:19
Божа, Божа, колькі яшчэ такіх пачвар можа вытрымаць зямелька наша?
Цэрца нянавісцю кіпіць. Глядзець без слёз не магчыма. Радзівілы ў трунах па пераварочваліся. Рабіць тэрмінова нешта трэба, але паглядзеўшы на усё гэта рукі апускаюцца.
Aleg напiсаў(ла) Май 18, 2008 у 18:48
Geta zh, shto jany narabili... Kamunisty nishchyli i nash Luka nishchyc', tolki perad kamerami jon pracavity i dobry, kab jago uzho djably...
Узрэцкі напiсаў(ла) Май 19, 2008 у 20:29
Глядзеў учора рэпартаж па БТ, так сама у СБ чытаў - такое уражанне што зрэагавалі трохі ...

Крытыкавалі будаўнікоў, пра галерэю разбураную сказалі...

Ну і , паказалі трохі адрэстаўраваныя інтрэр'еры.. Плтіка ёсць, але шахматная, на падлозе....

Калі акрамя галерэі нічога не разбураць - які шанец?
воўка-гісторык напiсаў(ла) Чэрвень 1, 2008 у 12:44
Спадарства, давайце правядзем мітынг у Нясвіжы, ля сцен палаца. Пажадана ў ліпені. У Нясвіжы жывуць людзі, якія шануюць сваю гісторыю. Калі згодны, ці ёсць якія іншыя меркаванні. Скіньце на маю паштовую скрыню algerdin@mail.ru
иван напiсаў(ла) Чэрвень 1, 2008 у 14:23
што тут сказать: как всегда - "реконструкция с приспособлением".
Адлеглы напiсаў(ла) Чэрвень 1, 2008 у 15:31
Выгладае непрыемна ... але ці не вінаваты ў гэтым, урэшцэ рэшт, самі прыгоннікі-Радзівілы і іншыя паланізаваныя паны, якія вякамі былі крывацмокамі простага сялянства і якія, раскашуючы ў сваіх палацах, вякамі выціскалі апошнія сокі з тысячаў беларускіх простых мужыкоў, якімі гандлявалі як быдлам і якія, таму, па зусім натуральным прычынам успрымалі панска-Радзівідаўскую культуру як прыгнятальніцкую, а нашчадкі іх, зусім натуральна, і не разглядаюць гэтую спадчну як, быццам бы, «сваю»?!

Дык няма ва ўсім гэтым ніякай загадкі, што народ да ўсяго гэтага, помнікаў цёмных старонак гісторыі, абыякавы - скажыце цяпер дзякуй самім прыгоннікам-Радзівілам і падобным прыгнятальнікам-панам, помнікі чыего панаваньня на беларускай зямлі сёньня вось так руйнуюцца!
Багнік напiсаў(ла) Чэрвень 1, 2008 у 16:55
Адлеглы, прабачце, а колькі Вам год? 20 ці 60?

Не, сур'ёзнае пытаньне, бо вельмі цікава, такое ў галаве чалавека з Саветаў засталося ці гэта ўжо новае пакаленьне так пры Лукашэнку ўзгадавалася?
Адлеглы напiсаў(ла) Чэрвень 1, 2008 у 22:27
Не 20 і не 60, а прыкладна пасярэдзіне :-) І што жа, уласна, Вы жадаеце аспрэчць?
- магчыма, што быў прыгон і сацыяльны прыгнёт і эксплуатацыя?
- ці што існавала клясавы ўціск і барацьба і пагарда/нянавісьць да самага 39 г. пакуль па маёнтках сядзелі паны а сяляне былі вымушаны на іх укалываца за грады?
- ці што для нармальнага насельніцтва усе гэты маёнткі-фальваркі былі нечым чужым і варожым, так што і па сёньняшні дзень не ўспрымаецца як нешта «сваё»?
Проста гістарычная памяць у народзе перадаецца ў агульным нават калі канкрэтныя падзеі даўно забываюцца.

Ці яшчэ, вось калі беларускі клясык так пісаў:
«Багачы і панства,
нашы «дабрадзеі»!
Мы на суд вас клічам,
КАты вы! зладзеі!»
- паводле Вас, «такое ў галаве чалавека з Саветаў засталося ці гэта ўжо новае пакаленьне так пры Лукашэнку ўзгадавалася?» А гэта ж пісаў Якуб Колас у 1906 г. (гл. Зб. тв. т. 1) задоўга да Саветаў - ды нездарма!
ShDvSh напiсаў(ла) Чэрвень 8, 2008 у 9:06
ппц... я в шоке
Вавёркiн напiсаў(ла) Чэрвень 8, 2008 у 17:40
вар'яты знішчасць усё, гэта ўсім нам сігнал - трэба абуджацца
чытач 2 Адлеглы напiсаў(ла) Чэрвень 8, 2008 у 20:08
Вось вы пішаце пра прыгнёт, прыгон беларускіх сялян і і г.д., і як вынік ненавісьць да паноў і адмова ад панскай спадчыны, як не сваёй.
Але прыгон і клясавае неравенства існавала паўсюль у Эўропе і не толькі, але чамусьці нідзе такога стаўленьня да сваёй гістарычнай спадчыны няма. Беларусь гэта фэномен. Ці на самой справе гэта вынік несфармаванай нацыі і адсюль усе праблемы? Цяжка сказаць.
Беларускія сяляне ўжо амаль стагоддзе жывуць без прыгону (канешне ўмоўна, таму што савецкія калхозы, гэта таксама прыгон), але шмат хто з гэтых сялян у савецкія чысы, тым не меньш, атрымаў вышэйшую адукацыю, змяніў свой
сацыяльны статус. Але стаўленьне да матэрыяльнай культуры (і не толькі) працягвае заставацца сялянскім (функцыянальным), вось што не зразумела.
Адлеглы 2 чытач напiсаў(ла) Чэрвень 8, 2008 у 22:04
Антаганізм і сацыяльная барацьба, пагарда зьвярхоў і нянавісьць знізоў - гэта справа яшчэ зусім нядаўняя - працягвалася да самага 1939 г. у Заходняй Беларусі дзе Нясвіж! Яшчэ дажываюць свой век старыя людзі, якія гэта памятаюць.
Алена напiсаў(ла) Сьнежань 13, 2008 у 19:22
Які жах!!!!
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).