![]() |
Яшчэ напрыканцы траўня ў школе праходзіў пэдсавет, каб не дапусьціць хлопца да іспытаў, але настаўнікі адзінагалосна прынялі рашэньне — дапусьціць Шылу да экзамэнаў. Іван пасьпяхова здаў матэматыку і расейскую мову, заставалася толькі апошняе выпрабаваньне — ангельская мова.
Прыкладна ў гэты самы час у горад гарнякоў прыехала адмысловая камісія зь Менску, якая, па словах некаторых з пэдагогаў, патрабавала, каб маладзёну ўсё ж ня выдалі атэстат аб сярэдняй адукацыі. Прапаноўвалася нават ануляваць вынікі першых іспытаў, нібыта хлопец сьпісваў, але пэдагагічны калектыў зноў адмовіўся пайсьці на гэты крок.
Як кажа Іван, на дырэктарку школу рабіўся пастаянны ціск. З гэтай нагоды Вольга Сянькова нават напісала заяву аб звальненьні, звольнілі і намесьніка дырэктара па выхаваўчай працы. Перад фактам звальненьня таксама апынуліся начальнік аддзелу адукацыі гарвыканкаму і яшчэ тры намесьнікі дырэктара школы.
У аўторак 3 чэрвеня ў гарвыканкаме ў тэрміновым парадку была скліканая камісія па справах непаўналетніх, якая і прыняла ізноў жа адзінагалоснае рашэньне аб выключэньні Івана Шылы са школы. Такім чынам, хлопец ня зможа здаць апошні іспыт для атрыманьня дыплёму.
Іван усё адно зьбіраецца заўтра ісьці на экзамэн, бо лічыць такое рашэньне незаконным.
«Па‑першае, мяне выключалі за маёй адсутнасьцю. Па‑другое, калі мяне ўжо дапусьцілі да іспытаў, то ня маюць права пазбаўляць магчымасьці іх здаць бяз важкай прычыны», — кажа І.Шыла.
На думку хлопца, найхутчэй гэта робіцца з той прычыны, каб ён ня змог паступіць у айчынныя ВНУ.
«Калі своечасова не атрымаю дыплём, то давядзецца зьвяртацца ў суд», — гаворыць ён.
Нагадаем Іван Шыла летась быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе за дзейнасьць ад імя «Маладога фронту», але абмежаваўся папярэджаньнем. На рахунку хлопца дзесяткі затрыманьняў і адміністрацыйных пратаколаў. Непаўналетні Іван зьяўляецца адным з найбольш яркіх рэгіянальных актывістаў апазыцыі.





Не ведаю, мне чагось думаецца, што вось менаівта гэтае выключэнне так проста не замнецца
а Беларускую не трэба хіба? Ці хлопцу бліжэй "рЮская"?!
Не здамося! Трымайся, беларусы!
Жыве Беларусь!!!
Павага дырэктару школы.
пакуль увесь свет ідзе наперад - беларусы паскудзяць адзін аднаму, як падвальныя пацукі.
Сп. Алег, захапляюся Вашай мужнасьцю і прымаю крытыку. Бліжэй мова родная, аднак, баяўся пісаць беларускую праз тое, што мог дапусьціць памылкі з напісаньнем, бо блытаю цяпер часта клячысны правапіс і наркамаўку. Мо, з пункту гледжаньня непахісных і упартых дапусьціў памылку, даруйце.
Чэрвень 3, 2008 у 21:55
матэматыку, расейскую мову і ангельскую заставалася здаць.
а Беларускую не трэба хіба? Ці хлопцу бліжэй "рЮская"?!
---------------- заўжды мяне бавілі такія людзі, якія заўжды штосьці не да месца напішуць....
ВАНЯ! ТРЫМАЙСЯ!!! дырэктарка - здзівіла сапрўды! усім астатнім - ганьба! АЛЕ Ж, МАЛАДЫ ФРОНТ - НЕ СПЫНІЦЬ!!!
Наша справа - наблізіць гэты момант.
Без атэстату нешта зрабіць будзе цяжка. Некаторы час таму я апынуўся перад праблемай падобнага кшталту.
-----
Малады фронт збэсціў хлопцу будучыню.
Вядома, у краiне адбываецца панаваньне беззаконьня, i годны учынак сп.Сяньковай выклiкае павагу, бо у нашыя часы такiя педагогi - вялiзная рэдкасьць. Так, усе мы падтрымлiваем Янака у гэты складаны для яго час, але ж мяне, як i сп.Алега, крышку \"пакуксiла\" : \"Іван пасьпяхова здаў матэматыку і расейскую мову...\"
-------
Паважаны Янак! Я - на вашым баку, але мне было б сорамна трызьнiць падобнае:\" баяўся пісаць беларускую праз тое, што мог дапусьціць памылкі з напісаньнем, бо блытаю цяпер часта клячысны правапіс і наркамаўку.\"
Нават у вашых каментарах скрозь памылкi - чаго Вы тутака баялiся? Родная мова на тое i родная, што яе чалавек АДЧУВАЕ.
-------
Быць удзельнiкам супрацiву рэжыму - на гэта, безумоуна, патрэбна мужнасьць. Але у першую чаргу трэба быць БЕЛАРУСАМ.
Каб у нашай краiне паболей такiх настаунiкау, то й болей Шылау было б, напэуна.
Трымайцеся!
Гэта што, новы жарт? -" Нядрэнна было б, каб... якія расейскія каналы (той жа НТВ) паспрабавалі б узяць інтэрвію у гэтых службоўцаў." Калi Вы ня ведаеце : НТВ, як i iншыя расейскiя каналы звычайнага пакету, кантралююцца Пуцiным i Ко. Ну, гэта якраз тыя людзi, што зацiкауленыя у беларускасьцi Беларусi ды усталяваньня законнасьцi.
З астатнiм - поунасьцю згодна.
"Кажуць, што апошняй кропкай было затрыманьне 30 траўня (калі ўжо адбываліся школьныя іспыты) з налепкамі. А таксама тое, што я прысутнічаў на прэзэнтацыі кнігі “Прага вясны”, фотаздымкі зьявіліся ў інтэрнэце. Гэтыя чыноўнікі зь Менску былі не задаволеныя" паводле Хартыя'97
Вы з якой краіны павучаеце Івана?
Калі стала жывеш у Беларусі, то тое, аб чым піша Іван, абсалютна зразумела.
Сення быць беларусам i есць быць удзельнiкам супрацiву.
у адрозьненьні ад МФ я на кожным кроку не крычу пра сваю богаабрангую беларускасьць. Гэтым акурат займаюцца дзеці з МФ.
Мне абсалютна паралельна, на якой дз мове размаўляе чалавек. Але ж МФ пастаянна дэкляруе сваю бел_сьць, але пры гэтым ягоныя сябры расейскамоўныя па жыцьці, здаюць іспыты на расейскай, а па-беларуску могуць толькі на мітынгах крычаць.
to Кірыл
я цябе "баўлю"? Гэта як?
Ідзі вучы матчасьць :)
Дырэктарка школы і яе намесьніца заслугоўваюць павагі. Але, панове, назавіце па імёнах-прозьвішчах тых чыноўнікаў з гарадзкога і абласнога ўпраўленьняў адукацыі, зьмясьціце іх здымкі - вось чаго яны баяцца.
Ясю, стары настаўнік, я цісну тваю руку. Калі трэба якая дапамога (кансультацыі, лекцыі з гісторыі, іншых гуманітарных дысцыплін), зьвяртайся да мяне.
А вучыцца, хлопча, трэба. Абавязкова.
====================
Недавумкам із гэбні
Захацелась вастрыні.
Ну, а вертухай Радзькоў,
Тут як тут - служыць гатоў!
Гоніць моладзь у салдаты
Вертыкаль - народу краты.
Чэрвень 4, 2008 у 11:34
Нядрэнна было б, каб той жа Белсат, альбо якія расейскія каналы (той жа НТВ) паспрабавалі б узяць інтэрвію у гэтых службоўцаў. Было б цікава паглядзець...
========================
А лепш было б спытаць у Колькі, чаму ягоны татка крыўдзіць другіх дзяцей - ён іх баіцца, альбо проста злосны па натуры?
но идея прикольная.
Чэрвень 5, 2008 у 16:28
Наконец то хоть кто перестал бояться!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
==========================
І гэтым " хоть кто" стала Вольга Сянькова...