Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28


Аляксандар Надсан

Ці гатовая новая хваля беларускіх эмігрантаў замяніць старэйшае пакаленьне? Якія адрозьненьні паміж новай і старой дыяспарамі? Ці здольная новая генэрацыя беларусаў за мяжой захаваць здабытак паваеннай хвалі эміграцыі? На гэтыя пытаньні ў нашым эфіры паспрабуе адказаць духоўны лідэр беларусаў замежжа, Апостальскі Візытатар для беларусаў за мяжой айцец Аляксандар Надсан.

Айцец Надсан прыляцеў зь Лёндану у Варшаву каб узяць удзел у канфэрэнцыі «Зьмена пакаленьняў? Або беларускія адрознасьці ў мэтах, стратэгіі й каштоўнасьцях».

Айцец Алесь, Вы ўжо ні адно дзесяцігодзьдзе зьяўляецеся лідэрам беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі ды і ўвогуле ў Эўропе.

А. Надсан: … нават надакучыў ўжо ўсім (сьмяецца)

Як у Вялікабрытаніі адбываецца зьмена пакаленьняў эміграцыі? Ці ёсьць новыя людзі?

А. Надсан: Я належу да пакаленьня, якое адразу пасьля вайны засталося за мяжою. Мы былі далёка ад Беларусі, але мы заўжды хацелі заставацца беларусамі да канца. Новае пакаленьне вельмі дзіўнае. Шмат ёсьць і цікавых маладых людзей, асабліва тыя, хто прыязджае на кароткі час каб вучыцца. Многія зь іх кажуць, што яны ня хочуць заставацца за мяжой і вяртаюцца ў Беларусь. Але ёсьць і тыя ў каго нацыянальная сьвядомасьць вельмі слабая, як правіла, гэта эканамічная эміграцыя. Яны быццам шукаюць палітычнага прытулку, але ніякай палітыкай яны не займаюцца. Часам яны прыходзяць да нас і просяць дапамогі, але як толькі атрымліваюць прытулак альбо від на жыхарства, то іх больш і ня ўбачыш. Беларуская сьвядомасьць вельмі слабая й такое ж самае веданьне беларускай мовы. Я не хачу абагульняць, але ёсьць адзінкі й цікавых людзей. Яны цікавяцца й далучаюцца да беларускага жыцьця, цяпер нават і дзетак малых маем.

Вы чалавек, які стваралі беларускія арганізацыі і ўстановы ў Англіі, ці ня баіцёся аддаваць у чужыя рукі ўсё тое, што было зроблена Вашым пакаленьнем? Вы самі кажаце, што ёсьць шмат ненадзейных беларусаў.

А. Надсан: Баяцца ня трэба, жыцьцё ідзе сваім парадкам, ніхто з нас ня вечны. Найбольшая памылка, якую робіць часам старэйшае пакаленьне — яны спрабуюць трымаць усё ў сваіх руках да канца. Трэба ўмець узгадаваць сваіх наступнікаў.

Ці Вам ужо ўдалося гэта зрабіць?

А. Надсан: Дзякуй Богу ў нас ёсьць ужо новы сьвятар, крыху малодшы за мяне — на гадоў 50 (сьмяецца). Ён беларус, скончыў унівэрсытэт у Менску, сам захацеў быць сьвятаром і ўжо два гады служыць у нашай царкве. Часамі я на яго злуюся, бо старыя заўсёды разумнейшыя, маўляў, што гэта ты выдумляеш, але наогул, скажу па сакрэце , што я ім вельмі задаволены.

А ці вялікая зараз беларуская грамада ў Вялікабрытаніі?

А. Надсан: Калі да працы альбо ў Царкву, то не такая й вялікая. Калі нейкае сьвята, асабліва калі ладзяцца пікнікі, ды й яшчэ шклянка піва, тады прыходзіць вельмі шмат. Беларусаў у Вялікабрытаніі вельмі шмат, асабліва маладых: студэнты, легальныя й нелегальныя працаўнікі. Часам іх цэлы год нябачна, а калі нейкае сьвята, то яны ўсе прыходзяць.

У Варшаве Вы сустракаліся з айцом Сяргеем Гаекам. Як зь ягоных словаў і паводле Вашых назіраньняў разьвіваецца грэка‑каталіцкая царква ў Беларусі?

А. Надсан: Разьвіваецца даволі павольна й зь вялікімі цяжкасьцямі. Некалі, калі я яшчэ першы раз прыязджаў у Беларусь, напрыканцы 90‑ых, была надзея, што будзе хутчэй разьвівацца. Але ёсьць вялікія перашкоды, перадусім з боку ўладаў, якія кіруюцца старымі стэрэатыпамі наконт нашай царквы, якія стварыла Расейская праваслаўная царква. Яны далей існуюць і ў Беларусі гэта вельмі адчуваецца. Пераламаць гэтыя стэрэатыпы цяжка, сілаю ня зробіш, трэба каб жыцьцё рабіла. Нам не дазваляюць нават купіць будынак для сьвятыні. Ёсьць некалькі, але ўсяляк трэба выкручвацца.

Апошнія некалькі дзён у Варшаве Вы сустракаліся з маладой беларускай элітай: пісьменьнікамі, навукоўцамі, гісторыкамі, палітыкамі. Якім Вы бачыце гэтае новае пакаленьне? Чым яны адрозьніваюцца ад Вашай генэрацыі?

А. Надсан: Мне ўжо 82 гады, усё жыцьцё я быў беларусам. Безумоўна я бачу вялікія адрозьненьні, асабліва калі бачу моладзь. У маім часе былі зусім іншыя абставіны. Гледзячы аб’ектыўна, стараючыся зразумець, я бачу, што яны жывуць тымі самымі ідэаламі, што й мы. Можа гэта інакш праяўляецца. І ў гэтым ёсьць надзея…

Размаўяляў Дзьмітры Гурневіч, Польскае радыё для замежжа

Глядзі яшчэ:
Айцец Надсан: Не судзіце людзей, кажучы «ён быў такі, а цяпер іншы»
Гутарка з айцом Аляксандрам Надсанам

7:56, 6 чэрвеня 2008

0 каментароў

У 2009 годзе пасольства Славакіі выдала беларусам 1200 бясплатных віз Ва Узбекістане судзяць фатографа за ачарненне народа краіны + фоты журналіста У Расіі леснікам дазволілі прымяняць гумовыя палкі, кайданкі і газ Новая Зеландыя адзначыла Дзень Вайтангі + фота У Берліне адчыніцца свая Алея Зорак: першая зорка—для Марлен Дытрых Прэзідэнт Польшчы запрасіў на сустрэчу Анжаліку Борыс Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком «Школа» знікне з эфіру на час Алімпіяды
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43