Грамадства
47 каментароў Зьміцер Панкавец | 18:28, 12 чэрвеня 2008



Андрэй Саньнікаў

Апошнім днямі пачалі цыркуляваць чуткі, што адзін з каардынатараў «Хартыі-97» Андрэй Саньнікаў хоча ўзначаліць Партыю БНФ і стане яе вылучэнцам на наступных прэзыдэнцкіх выбарах. Часткова гэта чуткі пацьвярджаюць самі партыйцы.

Сёньняшні старшыня БНФ Лявон Баршчэўскі кажа, што «гаварыць пра новага кіраўніка арганізацыі пакуль нясвоечасова». «Адзінае, я ведаю тое, што Саньнікаў сапраўды ўзяў блянк для ўступленьня ў Партыю. Але гэта ўсё моцна перабольшанае», – кажа Баршчэўскі.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч канкрэтызуе: «Адкуль зьявіліся чуткі, што Саньнікаў хоча стаць старшынём Партыі, я ня ведаю. Гэта ўсё ж больш домыслы, чым рэальная пэрспэктыва. Што да вылучэньня Саньнікава кандыдатам у прэзыдэнты ад БНФ, то гэта досыць рэальна. Наколькі я ведаю, бліжэйшым часам ён зьбіраецца ўступіць у БНФ і ўнесьці сваю кандыдатуру ў сьпіс вылучэнцаў на прэзыджнцкія выбары. Як я лічу, чым больш кандыдатаў, тым лепш. Паглядзім, ці падтрымаюць Саньнікава нашы партыйцы».

Нагадаем, што раней пра жаданьне балятавацца ў прэзыдэнты ад Партыі БНФ заявілі намесьнік старшыні Алесь Міхалевіч і прафэсар Юры Хадыка.

«Я беспартыйны чалавек, нікуды ўступаць не зьбіраюся. А плёткі камэнтаваць не хачу», — сказаў «НН» сп.Саньнікаў.

Наколькі нам стала вядома, сустрэчы між Баршчэўскім і Саньнікавым усё ж адбываліся. Толькі незразумела, ці далі яны жаданы вынік. У любым выпадку ўсё гэта можа праясьніцца яшчэ летам, калі адбудзецца пазачарговы зьезд БНФ для вылучэньня кандыдатаў на парлямэнцкія выбары.

* * *

Андрэй Саньнікаў нарадзіўся ў Менску ў 1954 г. Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт. У 1982—1985 г. працаваў у Сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку. Пасьля сканчэньня Маскоўскай дыпляматычнай акадэміі ў 1989 г. — у Міністэрстве замежных справаў Беларусі. З 1993 па 1995 г. працаваў дарадцам місіі Беларусі ў Жэнэве. У 1995 г. прызначаны намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі. Зь лістапада 1996 г. стаўся міжнародным каардынатарам грамадзкай ініцыятывы “Хартыя’97”. Мае дыпляматычны ранг пасла. Жанаты, мае сына.

Падзяліцца навіной:         
47 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Кляўстрафоб трактарны напiсаў(ла) Чэрвень 12, 2008 у 18:48
Саньнікаў Саньнікавым, а вось Янукевіч апошнім часам аджыгае па поўнай...
Самсабе напiсаў(ла) Чэрвень 12, 2008 у 20:49
"Зямлі ў нас багата, а парадка ў ёй няма, прыходзьце і праўце!"
То ж мне Рюрык знайшоўся! А Баршчэўскі выглядае, як недзеясдольны баярын, пабачыў, што сам не можа канкураваць у партыі, вось і злівае яе на карысьць трэцяй асобы.
ADS напiсаў(ла) Чэрвень 12, 2008 у 20:59
Nie atrymalas u Charter97 uziac Front pad kantrol praz Ivaskievicha - vyrasyli zajsci z insaha boku.
Зьміцёр-шахцёр напiсаў(ла) Чэрвень 12, 2008 у 22:01
Вельмі не прыемна бачць як НН на пустым месцы робіць сэнсацыю.

Баршчэўскі і Янукевіч сказалі, што Саньнікаў толькі ўзяў блянк для ўступленьняў у партыю. Саньнікаў наагул гаворыць, што беспартыйны і не зьбіраецца нікуды ўступаць.

Але ня гледзячы на гэта Наша Ніва робіць з плётак сэнсацыю ня маючы ніводнага факта. Робіць правакацыйны загаловак і ставіць чуткі топ-навіной.

Выглядае, што Наша Ніва ў гэтай сытуацыі падыгрывае аднаму з кандыдаьаў на старшыню ў Партыі БНФ, а менавіта Міхалевічу.

Бо апытаныя Янукевіч і Баршчэўскі пададзеныя ў сьвятле нібыта яны і плянуюць зьліць партыю Саньнікаву.
іван напiсаў(ла) Чэрвень 12, 2008 у 22:21
"Зьліць партыю Саньнікаву" - з аднаго боку, ПБНФ тады чакае лёс Грамады. Зь іншага - нейкі ажыўляж будзе ў палітычным жыцьці. Саньнікаў - чалавек гарачы, а яго жонка гэта ўвогуле агонь.
ADS напiсаў(ла) Чэрвень 12, 2008 у 22:21
Бо апытаныя Янукевіч і Баршчэўскі пададзеныя ў сьвятле нібыта яны і плянуюць зьліць партыю Саньнікаву.
--------------------------------------
Так і ёсць. Баршчэўскі на сустрэчах з партыйцамі у регіёнах пачау казаць пра магчымае вылучэнне Саннікава ад БНФ. Прамацвае глебу.
А Янукіевіч, на ўсялякі выпадак, і тым і другім.
noname напiсаў(ла) Чэрвень 12, 2008 у 22:36
Мне здаецца, гэта разумеюць амаль усе ў БНФ, што гэта неблагі варыянт для партыі. Пры ўсёй павазе, Міхалевіч выглядае ў параўнаньні з тым жа Саньнікавым як студэнцік. Нажаль, астатнія агучаныя варіяны кіраўніка паважанай партыі яшчэ больш непрэзэнтабельныя.
Адлеглы напiсаў(ла) Чэрвень 12, 2008 у 22:50
Я прыпамінаю яго як аўтара артыкулаў супраць пашырэньня НАТА, прыняцьця туды Прыбалтыкі, у афіцыйнай прэсе...
Васіль напiсаў(ла) Чэрвень 12, 2008 у 22:52
Паважаная Хартыя, што складаецца з 7 чалавек, памірала, яе рэанімаваў Мілінкевіч. Цяпер Саннікаў проста зрабіў піяр, бо яму ў ПБНФ не дадуць рабіць шыры-муры. Таму можна фронтаўцам спаць спакойна - зараз кантора дапамагае Ляўковічу зваліць Казуліна, чытачам свабоднай НН гэта вядома.
Ramanau Mikalai напiсаў(ла) Чэрвень 12, 2008 у 22:57
Navoshta djalic skuru mjdzvedja jashtse ne zabitaga?Mazliva zautra neshta zmenica ne u lepshyi bok i Lukazhenka ab'javic pazytcevym prezydentam ci addast uladu svaijaku shto tady?
ABC напiсаў(ла) Чэрвень 12, 2008 у 23:39
Моцнае адчуваньне, што ўсе рэдактары пайшлі на вакацыі, і газэтай кіруе хтосьці ачумелы.

Прапаную загатоўку для наступнага артыкулу:

Кіраўніком Партыі БНФ будзе сэр Пол МакКартні, менавіта дзеля гэтага ён прыяжджае (пад выглядам канцэртнага туру) ў Кіеў, дзе і адбудуцца перамовы з Л.Баршчэўскім.
Наталля напiсаў(ла) Чэрвень 13, 2008 у 3:03
Цікава, што яшчэ нядаўна на сайце Хартыі Саннікаў заклікаў да байкоту выбараў. А калі ён падзе ў прэзідэнты, дык як наконт байкоту? Заблыталі вы нас, сваімі шчыраваннямі, спадары з апазіцыі.
джынджэр напiсаў(ла) Чэрвень 13, 2008 у 3:45
ну гэта дурка

як заўжды, на жаль
Danik напiсаў(ла) Чэрвень 13, 2008 у 12:32
А чё! У него тоже борода есть!
Семен Шарикович напiсаў(ла) Чэрвень 13, 2008 у 12:42
какой бред. когда типа Лебедько, Санниикова, Вечерко, Калякина ии других покинут арену ? неужелли Саннииков думает, что он выйграет выборы или акции протеста? Он не той генерации человек. Он прошлое.
Іван К. напiсаў(ла) Чэрвень 13, 2008 у 12:47
А ўвогуле - што такое зараз Партыя БНФ, і хто гэтыя "людзі ў рэгіёнах", зь якімі, як сказаў нехта вышэй, размаўляў Баршчэўскі? Калісьці БНФ быў шырокім грамадскім рухам за Беларускае адрадэньне (зараз мала хто ўспамінае, што і называўся ён БНФ "Адраджэньне"). Зараз, на мой погляд, гэта проста нейкая маргінальная арганізацыя, якая займаецца нейкай "мышынай вазнёй (як кажуць расейцы). Ніякай шырокай падтрымкі зараз гэтыя людзі ня маюць (акцэнтую - не ідэі беларускага адраджэньня, а менавіта гэтыя людзі), шэрагі іх вельмі нешматлікія, таму і памянёныя людзі ў рэгіёнах - гэта купкі мясцовых парт-функцыянэраў (на акладзе). Асабліва раздражняе прысутнасьць у кіраўніцтве партыі маладзёнаў па 25-30-35 гадоў, якія зрабіліся прафэсійнымі палітыкамі, ня стаўшы прафэсіяналамі ня ў чым іншым. Нідзе асабліва не працавалі, апроч парт-структураў. І хто яны пасьля гэтага? І што будзе з нашай краінай, калі яны нейкім цудам апынуцца ва ўладзе? Гэта проста жах. Ім трэба вучыцца, набываць прафэсію, быць сталымі прадстаўнікамі грамадства. Як абсалютна слушна казаў Пазьняк - палітыка - справа сталых людзей. Вось і ўсё. А ўся гэтая так званая партыйная праца Беларусь не выратуе. А гэта і ёсьць зараз галоўнай супэр-задачай.
А што датычыць Саньнікава, шманьнікава ці хоць нэгра з Афрыкі запрасі, нічога ня зьменіцца, пакуль партыя будзе існаваць для саміх функцыянэраў, як гэта зараз.
Падкрэсьлю, што ўсё вышэй сказанае - маё асабістае ІМХО. Sorry, калі кагосьці пакрыўдзіў.
Кастусь напiсаў(ла) Чэрвень 13, 2008 у 13:40
Анатолий Лебедько: "Мы, например, радуемся, что участник президентской кампании Александр Козулин сидит, а не убит" http://www.kasparov.ru/material.php?id=48495B031FA80
Актывіст напiсаў(ла) Чэрвень 13, 2008 у 14:35
А дзе мой камент?
Віталь з Менску напiсаў(ла) Чэрвень 13, 2008 у 15:08
Вельмі слушна было б запрасіць у БНФ якогась саліднага, жывога чалавека, які б стаўся рухавіком жыцця партыі і быў бы зацікаўлены ў яе раскрутцы. БНФ мае рэсурс і патэнцыял, але ён хутка сатлее ў межах управы. Прапаганды ў грамадстве ніякай. Пра мэты яе існавання дакладна ведаюць дзясяткі ці сотні людзей (астатнія веды - пыл мінулых падзей). Грыміць партыя зараз толькі па БТ у непрыстойным варыянце і ў межах апазіцыйных СМІ з-за грызні і мышынай валтузні. Нейкі маленечкі прамень нармальнага жыцца зараз сыходзіць толькі з дзейнасці культурніцкай камісіі імя Франака Вячоркі, але гэтага вельмі мала для арганізацыі, якая нібыта удзельнічае ў барацьбе за ўладу. Нажаль, ніякага выйсця з гэтай балотнай (чыста беларускай) сітуацыі зараз не бачна, акрамя як метадам упрысквання ў цела партыі добрых доз допінгу, ці ўлівання свежай, здаровай крыві. Часам прыход добрага мэнэджэра ў праблемную кампанію дазваляе ўзняць яе на досыць салідныя вышыні. Не ведаю, ці будзе Саннікаў тым самым рухавіком, але сама ідэя пошука найміта мне падабаецца.
Дмитрий напiсаў(ла) Чэрвень 13, 2008 у 15:12
Семен Шарикович напiсаў(ла)

Чэрвень 13, 2008 у 12:42

какой бред. когда типа Лебедько, Санниикова, Вечерко, Калякина ии других покинут арену ? неужелли Саннииков думает, что он выйграет выборы или акции протеста? Он не той генерации человек. Он прошлое.


Старый еврейский анекдот.

- Абраам Исакович! Вы покупаете яйца за рубль, варите вкрутую и затем продаете за тот же рубль. В чем смысл?

Абраам Исаакович: А навар? :)))
L.Barsceuski напiсаў(ла) Чэрвень 13, 2008 у 15:58
У Партыі БНФ ніхто на ніякіх "акладах" ці "акладзіках" не сядзіць. На жаль, народ наш яшчэ не сасьпеў да думкі, што ў палітыку і ў палітыкаў трэба ўкладаць свае кроўныя грошыкі -- тады нешта зьмяніць у краіне магчыма. Колькі грамадзтва ў апазыцыю ўкладае, столькі ад яе і мае.
Дмитрий напiсаў(ла) Чэрвень 13, 2008 у 16:07
Віталь з Менску напiсаў(ла)

Чэрвень 13, 2008 у 15:08

Вельмі слушна было б запрасіць у БНФ якогась саліднага, жывога чалавека, які б стаўся рухавіком жыцця партыі і быў бы зацікаўлены ў яе раскрутцы. БНФ мае рэсурс і патэнцыял, але ён хутка сатлее ў межах управы. Прапаганды ў грамадстве ніякай. Пра мэты яе існавання дакладна ведаюць дзясяткі ці сотні людзей (астатнія веды - пыл мінулых падзей). Грыміць партыя зараз толькі па БТ у непрыстойным варыянце і ў межах апазіцыйных СМІ з-за грызні і мышынай валтузні. Нейкі маленечкі прамень нармальнага жыцца зараз сыходзіць толькі з дзейнасці культурніцкай камісіі імя Франака Вячоркі, але гэтага вельмі мала для арганізацыі, якая нібыта удзельнічае ў барацьбе за ўладу. Нажаль, ніякага выйсця з гэтай балотнай (чыста беларускай) сітуацыі зараз не бачна, акрамя як метадам упрысквання ў цела партыі добрых доз допінгу, ці ўлівання свежай, здаровай крыві. Часам прыход добрага мэнэджэра ў праблемную кампанію дазваляе ўзняць яе на досыць салідныя вышыні. Не ведаю, ці будзе Саннікаў тым самым рухавіком, але сама ідэя пошука найміта мне падабаецца.


ИМХО проблема не только и не столько в людях. Проблема в кризисе белорусской националистической идеологии. Тут просто менеджерами ситуацию не выправить. Когда ваши светлые идеи не разделяются остальным социумом, к вам элементарно не идут люди,то хоть тресни ничего не поможет. А признать, что идеология белорусского национализма среди тутэйших белорусов не проходит для Вячорак-Борщевски-Беляцких равносильно признать собственную несостоятельность последних 14-20 лет их политической жизни. ТОже самое относится и к КХП БНФ.
Sajanau напiсаў(ла) Чэрвень 13, 2008 у 16:26
2Дмитрий (Чэрвень 13, 2008 у 16:07)

Dobra sjadzec` zakryushysja spinoj uladau( OMON,milicija,chynavenstva,aryshty i razgon real`naj apazycyji u emigracyju) dy tryndzec` ab "kryzisah". A bjaz ih slabo? Kali sapraudy "kryzis", dyk navoshta uladze taki shtat karnykau, chago jana baicca tyh "kryzisnikau" ? A dlia tago, kab jae nie z`mjalo k chortavaj matary, i dlja tago, kab vy magli tryndzec` ab " kryzisje" !
Vash chas hutka bjazyc` i cjagnje vas na s`metnik gistoryi! I vy geta dobra bachycje, inaksh nie tryndzeli b ab "kryzise". Takim chynam vy vydajece svaje mary, shanouny. mary, jakija nikoli nje spraudzjacca.
Алег Р напiсаў(ла) Чэрвень 13, 2008 у 17:24
2 Дмитрий

У гэтых развагах была бы доля рацыі, калі бы існавала свабоднае спаборніцтва ідэялёгіяў. А так, Вячоркам-Баршчэўскім-Бяляцкім палітычна выдралі языкі і зашылі рот па жывому, а потым кажуць, маўляў паглядзіце, идеи не разделяются остальным социумом!

Давайце спынім захаваньне ды насаджэньне ў Беларусі славяна-савецкай ідэялёгіі праз усю моц адміністратыйнага апарата дзяржавы, дзяржаўнай машыны прапаганды, і дазволім Вячоркам-Баршчэўскім-Бяляцкім прапагандаваць свае ідэі на роўных, і пасьля праз пару гадоў паглядзім, якія ідэі разделяются остальным социумом, а якия идеи не разделяются!
нямчук напiсаў(ла) Чэрвень 13, 2008 у 18:04
Спадар Іван К. піша абсалютную праўду.
Спадар Лявон, калі б Вы пакляліся, што зробіце рэвалюцыю, я б Вам ахвяраваў палову кожнай зарплаты (дзякуй Богу гэта не адзіная крыніца даходаў). Але Вашыя словы гучаць непераканаўча, бо грантаў заходніх Вашы структуры не мала атрымалі, а дзе ж вынікі? Дзе гарантыя, што тое самае не здарыцца і з маімі кроўнымі?
Спадар Саннікаў мне вельмі нагадвае Мілінкевіча. І знешне, і дзейнасцю. Мяркую ў 2011 ён папросіць людзей разысціся па-хатах.
Віталь з Менску напiсаў(ла) Чэрвень 13, 2008 у 18:12
Дмитрий напiсаў
Чэрвень 13, 2008 у 16:07
\".....Проблема в кризисе белорусской националистической идеологии. Тут просто менеджерами ситуацию не выправить. Когда ваши светлые идеи не разделяются остальным социумом, к вам элементарно не идут люди,то хоть тресни ничего не поможет. А признать, что идеология белорусского национализма среди тутэйших белорусов не проходит для Вячорак-Борщевски-Беляцких равносильно признать собственную несостоятельность .....\"

Не згодны. Нацыянальныя пачуцці заўсёды і ўсюды былі аднымі з самых моцных пачуццяў. Яны вельмі блізкія людзям. І сёння няма праблемы з тым, каб народ іх падтрымаў. Але пытанне ў тым, што пачуцці гэтыя спяць і іх мала хто намагаецца абуджаць. лукашэнка робіць усё, каб мы забыліся пра беларускасць, бо яна ёсць нейкай праявай заходніцтва, раскольніцтва з Расеяй. Апазіцыйныя партыі лянуюцца несці ў народ тое, што абудзіла бы нацыянальны гонар. Народ не ведае ці не памятае пра гістарычныя перамогі, падзеі, герояў нацыі, якіх было шмат не толькі пад час 2-й сусветнай вайны, але і за стагоддзі да таго. Шмат хто не ведае кошту тых сталетніх муроў, каторыя стаяць побач з іхнымі хатамі. Чалавек бачыць перад сабой, умоўна кажучы, \"нешта\". І гэта \"нешта\" яму нічога не кажа. І ніхто не кажа пра гэтае \"нешта\". Які ў ім кошт? Чым ганарыцца? Але калі распавядаеш чалавеку, што гэтае \"нешта\" было павязана з нейкімі цікавымі падзеямі, з гісторыяй, з людзьмі, з самаахвярнасцю, гераізмам, калі гэтае \"нешта\" ў выніку аказваецца каштоўнай часткай вялікага, магутнага ланцуга гісторы, то ў чалавека прачынаецца гонар за народ, за сваіх продкаў і за гэнае \"нешта\", якое само нікому нічога не кажа. Не аднойчы даводзілася быць сведкам таго, як у розных мясцінах Беларусі звычайныя дзядулі і бабулі, ці іх дзеці, як запалкі ўспыхвалі, калі пачыналася размова пра гісторыю, звязаную з іхнымі роднымі мясцінамі. Яны ўжо даўно пра ўсё забыліся, бо барацьба за выжыванне стаіць на першым месцы, будзённасць, ніхто нічым не цікавіцца, ніхто не абуджае памяць... І тут з\'яўляецца цікаўны, які і распавядзе і паслухае. Месцічы ўзгадаюць і пра паноў, і пра тое, як ад іх культуры набраліся, як некалі тут было прыгожа і як усё тут разрабавалі, развалілі, спалілі. Вохкаюць, калі ўзгадваюць мінулае, якое непараўнальна каштоўнейшае для іх за сучасныя часы. Яны ганарацца тым, што было некалі, сведкамі чаго былі яны ці іх бацькі. Яны схопяць цябе за руку і пацягнуць паказваць нейкія старыя каменныя падмуркі, на якіх жыве багатая гісторыя:\"Во там было гэта. А тамака во было гэта...\" Але каго цікавяць гэтыя ўспаміны і гэты гонар? Сённяшняя, так бы мовіць, нацыянальная ідэя апазіцыі - эканоміка хістаецца і ўсё хутка рухне. І чамусці лічыцца, што народ з перапугу пабяжыць з развалін эканомікі да ўправы БНФ ці яшчэ ў якія партыйныя офісы, каб атрымаць паратунак.
На Беларусі ёсць багата гістарычнага інфармацыйнага матэрыялу. Выдадзена шмат цікавай літаратуры, музыкі, ёсць вядомыя фільмы з перакладам на бел мову, ёсць помнікі архітэктуры. Няма толькі нармальнай раскруткі. У асноўным усё зводзіцца да таго, што чалавек калі жадае, то сам знойдзе. Гэтага дастаткова, каб падтрымліваць нацыянальны агмень, але мала, каб абудзіць нацыю. І сёння псіхалогія БНФаўскага кіраўніцтва акурат накіраваная на папаўненне складоў, а не на продаж і раскрутку. Партыя вельмі замкнёная і хатняя. Бібліятэчны тып. Ў гэтым сёння асноўная яе праблема. Таму выправіць сітуацыю калі хто і зможа, дык менавіта добры менеджэр, які ведае як данесці да людзей інфармацыю і тым самым абудзіць народ. Я ўпэўнены, што нацыянальная ідэя жыве і чакае вызвалення з комы.
Дмитрий напiсаў(ла) Чэрвень 13, 2008 у 18:32
Sajanau напiсаў(ла)

Чэрвень 13, 2008 у 16:26

2Дмитрий (Чэрвень 13, 2008 у 16:07)

Dobra sjadzec` zakryushysja spinoj uladau( OMON,milicija,chynavenstva,aryshty i razgon real`naj apazycyji u emigracyju) dy tryndzec` ab "kryzisah". A bjaz ih slabo? Kali sapraudy "kryzis", dyk navoshta uladze taki shtat karnykau, chago jana baicca tyh "kryzisnikau" ? A dlia tago, kab jae nie z`mjalo k chortavaj matary, i dlja tago, kab vy magli tryndzec` ab " kryzisje" !
Vash chas hutka bjazyc` i cjagnje vas na s`metnik gistoryi! I vy geta dobra bachycje, inaksh nie tryndzeli b ab "kryzise". Takim chynam vy vydajece svaje mary, shanouny. mary, jakija nikoli nje spraudzjacca.

Вообще-то при демократии и при демократах все имеют право "трындеть".:))) И еще, когда я говорю идеологический кризис, я подразумеваю прежде всего кризис идей, кризис мозгов, а уж потом кризис людей в БНФ. Зайдите на сайт БНФ. Там из всех щелей виден кризис идей. Там просто нечего читать. Причем абсолютно нечего.:))) А считают себя старейшей партией. А я себя считаю генералиссимусом. И что? :)))
Дмитрий напiсаў(ла) Чэрвень 13, 2008 у 18:37
Алег Р напiсаў(ла)

Чэрвень 13, 2008 у 17:24

2 Дмитрий

У гэтых развагах была бы доля рацыі, калі бы існавала свабоднае спаборніцтва ідэялёгіяў. А так, Вячоркам-Баршчэўскім-Бяляцкім палітычна выдралі языкі і зашылі рот па жывому, а потым кажуць, маўляў паглядзіце, идеи не разделяются остальным социумом!

Давайце спынім захаваньне ды насаджэньне ў Беларусі славяна-савецкай ідэялёгіі праз усю моц адміністратыйнага апарата дзяржавы, дзяржаўнай машыны прапаганды, і дазволім Вячоркам-Баршчэўскім-Бяляцкім прапагандаваць свае ідэі на роўных, і пасьля праз пару гадоў паглядзім, якія ідэі разделяются остальным социумом, а якия идеи не разделяются!


Как грил товарищ Сталин: "У меня для вас других писателей нет.":))) У меня для вас иного режима, что существует-правит в Беларуси нет. А вот тот факт, что оппозиции в других странах активно боролись против своих диктатур и побеждали таки у меня для вас есть (Чили, Испания, Греция, ПОртугалия, Румыния, Польша, ГДР).
Дмитрий напiсаў(ла) Чэрвень 13, 2008 у 18:48
Віталь з Менску напiсаў(ла)

Чэрвень 13, 2008 у 18:12

Дмитрий напiсаў
Чэрвень 13, 2008 у 16:07
\".....Проблема в кризисе белорусской националистической идеологии. Тут просто менеджерами ситуацию не выправить. Когда ваши светлые идеи не разделяются остальным социумом, к вам элементарно не идут люди,то хоть тресни ничего не поможет. А признать, что идеология белорусского национализма среди тутэйших белорусов не проходит для Вячорак-Борщевски-Беляцких равносильно признать собственную несостоятельность .....\"

Не згодны. Нацыянальныя пачуцці заўсёды і ўсюды былі аднымі з самых моцных пачуццяў. Яны вельмі блізкія людзям. І сёння няма праблемы з тым, каб народ іх падтрымаў. Але пытанне ў тым, што пачуцці гэтыя спяць і іх мала хто намагаецца абуджаць



БНФ в этом году исполнится 20 лет. У меня отсюда вопрос: Вы все эти годы спали (БНФ), спали белорусы или Вы так элегантно объясняете, что борьба (спячка) продолжается, авось когда-нибудь белорусы проснутся? А откуда такая уверенность, что проснутся? Я вот считаю, что уж раз за 20 лет не проснулись, то надо делать соответствующие выводы? Какие? В первую очередь признать крах белорусского национализма за истекшие 20 лет для "не совсем тех белорусов, которых придумали себе Позняки, Борщевские-Вячорки.:))) Истина проверяется практикой. Если практика против Борщевского с его идеологией (теорией) , то не пора политически похоронить и Борщевского и его идеологию (теорию)? По моему это правильно.:))) Во всяком случае тема для дискуссии есть.:)))

Я полагаю в демократической политике, в обсуждениях закрытых тем и неприкасаемых фигур быть не может. Не правда ли, господин якобы демократ Борщевский? А ведь вы в лучших ленинских традициях запретили свободную дискуссию и право давать интервью фронтовцам. Это демократия? Или это пресловутая ленинская резолюция "О единстве партии"? :)))
Парторг напiсаў(ла) Чэрвень 13, 2008 у 18:50
Угробит оппозицию окончательно. В комментариях - яркий пример использования современных политических технологий. Да и сама новость полностью из этого жанра. Точка зрения формитруется в комментариях, а не в статье. Хорошо поработали, сами судите, кто.

Да здравствуют политтехнологии!
Адлеглы напiсаў(ла) Чэрвень 13, 2008 у 21:48
Алег Р напiсаў(ла) «Давайце спынім захаваньне ды насаджэньне ў Беларусі славяна-савецкай ідэялёгіі ....
і дазволім Вячоркам-Баршчэўскім-Бяляцкім прапагандаваць свае ідэі на роўных, і пасьля праз пару гадоў паглядзім, якія ідэі разделяются »

Ага, як бы ня так! :-)
Нацыянальная адраджэнская ідэялёгія - тая, прынамсі, яшчэ ня зьнікла за 13 год афіцыйнага вынішчэньня.
А адэпты «славяна-савецкай» ідэялёгіі цудоўна пабачылі, што з ёй стаецца заўжды ва ўмовах не-прымусовага парадка - на прасторах СССР яна паўсюль хуценька загнулась :-)
Таму яны на свабодную канкурэнцыю ідэялёгій ня пойдуць, паколькі разумеюць, што за гэтым сьвецяць страта самой гэтай гаспадарачай у рэспубліцы «элітай» сваёй улады над грамадзтвам і над краінай увогуле.
Арыштант напiсаў(ла) Чэрвень 13, 2008 у 23:27
Андрэй Саньнікаў--будучы прэм'ер.Няўжо Бог гэтага нікому не адкрыў. А ўсе крычаць аб сваёй веры. А той , хто верыць, даўно ўсё ведае. Імя Прэзідэнта таксама.
Віталь з Менску напiсаў(ла) Чэрвень 14, 2008 у 0:41
да Дмитрий
Чэрвень 13, 2008 у 18:48
\"БНФ в этом году исполнится 20 лет. У меня отсюда вопрос: Вы все эти годы спали (БНФ), спали белорусы или Вы так элегантно объясняете, что борьба (спячка) продолжается, авось когда-нибудь белорусы проснутся? А откуда такая уверенность, что проснутся?\"

Аднойчы беларусам (ці ліцвінам) захочацца \"людзьмі звацца\", мець ганаровае месца ў свеце. Гэта непазбежная з\'ява, як непазбежны некаторыя дарвінскія прынцыпы развіцця. Не можа быць заўсёды так, што прыніжэнне ўспрымаецца як гонар. Людзі прачнуцца.., калі, канешне, паспеюць да апакаліпсісу :)
Калдыр напiсаў(ла) Чэрвень 14, 2008 у 5:51
Дзмітрый якую вы прапануеце замену таму што вы лічыце зайшоўшай у тупік нацыянальнай ідэалогіі БНФ? Змірыцца з русіфікацыяй таму што большасці яна да лямпачкі? Ціснуць на праблемы ў сацыяльнае сферы - дык тут ад вас пыл курэць будзе ад лукашэнкаўскіх пустабрэхаў якім большасць верыць. Говорить с народом на общедоступном - дык гэта найкарацейшы шлях згубіць апошняе беларускае ў краіне і урэшце рэшт краіну.
Калі вы не прапануеце альтэрнатывы, дык прабачце ад вашай крытыкі патыхае кдбэшнай замовай...
Актывіст напiсаў(ла) Чэрвень 14, 2008 у 9:37
А маіх каментароў як не было, так і няма.
Дмитрий напiсаў(ла) Чэрвень 14, 2008 у 12:28
Калдыр напiсаў(ла)

Чэрвень 14, 2008 у 5:51

Дзмітрый якую вы прапануеце замену таму што вы лічыце зайшоўшай у тупік нацыянальнай ідэалогіі БНФ? Змірыцца з русіфікацыяй таму што большасці яна да лямпачкі? Ціснуць на праблемы ў сацыяльнае сферы - дык тут ад вас пыл курэць будзе ад лукашэнкаўскіх пустабрэхаў якім большасць верыць. Говорить с народом на общедоступном - дык гэта найкарацейшы шлях згубіць апошняе беларускае ў краіне і урэшце рэшт краіну.
Калі вы не прапануеце альтэрнатывы, дык прабачце ад вашай крытыкі патыхае кдбэшнай замовай...

Вообще-то я еще ничего не предложил, а Вы уже называете мою критику "кдбэшнай замовай...":))) ХОчу отметить, что у вас весьма превратные представления о демократии, раз Вы в любой критике видите крамолу. А как же демократическое право на свободу слова? Или вы не хотите в ЕС? Ну, так и соответствуйте тамошним демократическим нормам, раз хотите. Слабо?:))) Мой тезис прост: прежде чем думать как осчастливить белорусов, как провести белорусизацию, реформы, установить нормы демократии в Беларуси, нашим демократическим адептам не худо было бы еще раз проверить являются ли правильными их представления о нынешнем белорусском обществе. Ведь если к вам народ не идет, то нельзя всю вину возлагать на народ или на этот режим. Может и ваша вина в то есть? Я вот полагаю, что есть и немалая. Знаете какая основная беда наших националов? На мой взгляд утопизм их идей в преломлении к данному социуме. Всю дорогу трындят о белорусской нации. А ведь никакой нации еще в помине нет, есть население. Тут даже граждан в широком смысле еще нет в стране.:)))

Рэд. Перанясіце спрэчкі на форумы, калі ласка.
Кнехт напiсаў(ла) Чэрвень 14, 2008 у 19:57
Дмітрій - Дуглас - Монро - гэта адна і тая ж асоба, некалі вытураная з БНФ Вінцуком Вячоркам. Адтуль і "крызіс беларускай нацыянальнай ідэі"...
Не трацце сілы і эмоцыі на пустышку.
Адлеглы напiсаў(ла) Чэрвень 15, 2008 у 1:27
Кнехт Чэрвень 14, 2008 у 19:57 «Дмітрій - Дуглас - Монро - гэта адна і тая ж асоба, некалі вытураная з БНФ Вінцуком Вячоркам»

Нешта людзі ў нас усё вельмі крыўдлівыя сталі.
У Ліцьвіна Гарлівага, кажуць, зарэзалі кандыдацкую па бел. гісторыі, дык ён пакрыўдзіўся і стаў ворагам усяе беларускае адраджэншчыны.
Гэтую вось асобу, кажаце, Вячорка вытурыў з БНФ - і цяпер яна ператварылася ў апалягета русіфкацыі і адмаўляе само існаваньне бел. нацыі і нават мовай крыстацца не жадае.
Што далей?.. Вось цяпер А.Міхалевіча выключылі з БНФ - магчыма ён таксама пакрыўдзіцца і пойдзе працаваць на Адміністрацыю Прэзыдэнта?.. Ніколі ня ведаеш, з гэтымі нашымі надта крыўдлівымі дзеячамі ад апазыцыі...
Дмитрий напiсаў(ла) Чэрвень 15, 2008 у 14:25
Кнехт напiсаў(ла)

Чэрвень 14, 2008 у 19:57

Дмітрій - Дуглас - Монро - гэта адна і тая ж асоба, некалі вытураная з БНФ Вінцуком Вячоркам. Адтуль і "крызіс беларускай нацыянальнай ідэі"...
Не трацце сілы і эмоцыі на пустышку.

Очень смешные вы находите объяснения. Мол всех, кого вытурил Вечерка или ушли из БНФ сами поэтому стали ворагами беларушчыны. А как вы прокоментируете вот это:

"Калі дзьве траціны беларусаў лічаць наяўную палітычную сытуацыю бясьпечнай і стабільнай, апазыцыі варта перагледзець свае палітычныя мэты — ці прынамсі сваю мову, — калі яна жадае захавацца як уплывовая палітычная група, не гаворачы ўжо пра здабыцьцё тых ці іншых рычагоў у сыстэме ўлады".

Автор отккрытым текстом призывает белорусских националистов пересмотреть свои прежние цели, представления. Вы тоже назовете автора ворагам? А ведь это написал белорус из Белостока, писатель, аналитик Ян Максимюк. А его когда и кто выгнал из БНФ? Гы.:)))
Кнехт напiсаў(ла) Чэрвень 15, 2008 у 16:24
2 Дмитрий -Дуглас -Монро

Нацыяналісты, якія перагледзяць свае палітычныя мэты, перастануць быць нацыяналістамі і пераўтворацца ў "дмітрыяў-дугласаў-манро" - гэта ім патрэбна? Нам гэта патрэбна?

У нашай мясцовасці на жанчыну, якая захамутала мужчыну (ажаніла на сабе), кажуць: яна падлегла пад яго. Толькі такі шлюб не заўсёды трывалы...
Дмитрий напiсаў(ла) Чэрвень 15, 2008 у 17:41
2 Кнехту

Понятно, крыть нечем. Ну, списывайте свои провалы на местные особенности.:))) Только вот верят вам все меньше. Даже свои.:))
Нацдэм напiсаў(ла) Чэрвень 15, 2008 у 21:58
Калі прымуць у шэрагі БНФ,то дурні будуць.
Надзея напiсаў(ла) Чэрвень 16, 2008 у 2:01
Проста не прапускаць на наш белмоўны форум чужынскай мовай напісаных варожых беларускасці і наогул нацыянальным інтарэсам беларусаў манкуртаў.
armada2000 напiсаў(ла) Чэрвень 16, 2008 у 13:14
2 syna mae
Кот напiсаў(ла) Чэрвень 17, 2008 у 21:10
Напачатку 90-х, у Фронце Быкава- Пазьняка, усiм гэтым Саньнiкавым нат прыбiральню нiхто б не даверыў прыбiраць у сядзiбе. Цяперака вось "фронт" узначальваюць... Божушна да чаго прыйшлi.. Дакладней дакацiлiся!
Кнехт напiсаў(ла) Чэрвень 17, 2008 у 21:48
2 Кот

Гардыня - смяротны грэх, таму і пакараў Усявышні.

Загрузлі недзе ў ВКЛе,
Ад таго і "праляцелі".
Наша Беларусь цяпер -
"Прыбіральня" СССР:

Да сябе усіх прыбралі,
А сябе не захавалі...
Леся напiсаў(ла) Чэрвень 18, 2008 у 22:33
Дзякуй, Кнехт! Ведаеце, калі я сядзела на Акрэсьціна, Мне прысьніўся Андрэй Саньнікаў. Назаўтра мяне выпусьцілі, акрымінальную справу спынілі. Вось такі ён незвычаны дабравесьнік.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).