Абласны савет асудзіў рашэнне сойма аб выключэнні з партыі А.Міхалевіча і прапаноўвае разгледзець пытанне аб яго членстве ў партыі на справаздачна‑выбарчым з’ездзе.
«Паўнамоцтвы намесніка старшыні партыі былі дадзены палітыку на з’ездзе большасцю галасоў. І не зусім этычна выключаць яго з членаў парты і пазбаўляць пасады на пасяджэнні сойма. Гэта думка толькі 50 чалавек, няхай нават вельмі паважаных і аўтарытэтных у нашай партыі», — сказаў Д.Шыманскі.
На пасяджэнні савета Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ былі таксама разгледжаны пытанні падрыхтоўкі да ўдзелу у парламенцкіх выбарах восенню 2008 года. Балатавацца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў маюць намер шэсць рэгіянальных актывістаў партыі.