Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28

17 чэрвеня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла ў другім чытанні законапраект аб змяненнях і дапаўненнях у некаторыя законы па пытаннях рэкламы.

Як паведаміла намеснік старшыні камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі Ганна Бурава, законапраект скіраваны на прывядзенне беларускага заканадаўства ў адпаведнасць з законам «Аб рэкламе». У прыватнасці, зазначыла яна, у закон упершыню ўведзены абмежаванні і забароны ў дачыненні да рэкламы слабаалкагольных напоўя і піва. Апрача таго, прадугледжана поўная забарона рэкламы тытунёвых вырабаў з 1 студзеня 2008 года.

«У гэтай сувязі ў законапраекце прапаноўваецца выкласці ў новай рэдакцыі назву і пункты 1—3 артыкула 12.26 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, што прадугледжваюць адказнасць за парушэнне патрабаванняў да рэкламы алкагольных напояў і тытунёвых вырабаў», — сказала Г.Бурава.

У законапраект таксама ўключана норма аб унясенні дапаўнення ў артыкул 10 закона аб рэкламе. Яна ўводзіць забарону на рэкламу работ і паслуг гіпнатызёраў, экстрасэнсаў, варажбітак, астролагаў, чараўнікоў і іншых асобаў, якія аб’яўляюць сябе або якія лічаць сябе здольнымі прадказваць падзеі, уздзейнічаць на людзей, духоўны свет шляхам выкарыстання звышпрыродных здольнасцей.

Паводле слоў А.Буравай, забараняецца рэклама псіхалагічнай дапамогі, апрача тых выпадкаў, калі такая дапамога аказваецца дзяржаўнымі органамі, дзяржаўнымі арганізацыямі, а таксама бясплатна іншымі арганізацыямі на законных падставах.

«Апрача таго, уводзіцца забарона на рэкламу паслуг сексуальнага характару, у тым ліку пад выглядам псіхалагічнай дапамогі, размовы, рэлаксацыі, масажу, прыемнага баўлення часу», — сказала Г.Бурава.

Яна таксама зазначыла, што законапраект прадугледжвае дазвол на выкарыстанне вобразаў людзей і жывёл у зарэгістраваных таварных знаках, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння алкагольных напояў і піва, калі гэтыя таварныя знакі зарэгістраваны да таго, як набыў моц закон аб рэкламе.

БелаПАН

12:50, 17 чэрвеня 2008

7 каментароў

Ramanau Mikalai напiсаў(ла)

Чэрвень 17, 2008 у 14:35

Kali ranei by u Polskai ,zapytai liuboga paljaka,amal use vedaiuc hto taki Kashperouski. Shto jany pra jago kazuc ci dumaiuc zeta inshaja sprava .Zaraz en nekudy z'ehau, kazuc u Raseiu...A reklamu roznyh paslug navoshta zabaranjac, i tak davedaiuca , djarzava stracic..

Лёкса напiсаў(ла)

Чэрвень 17, 2008 у 14:37

Цалкам падтрымліваю. Час ад часу і ў нашым парлямэнце трапляюцца слушныя законы. Што да алькаголю, то насамрэч усе іх намаганьні вельмі палавінчатыя. Гэтая забарона рэклямы неабходная мера, але ж ёсьць маленькім пшыкам у агульнай сытуацыі. Астаецца спадзявацца, што будзе і цывілізаваны працяг у алькагольнай палітыцы.

pan Brudas напiсаў(ла)

Чэрвень 17, 2008 у 18:11

Нейкі дзіўнаваты закон - разам з правільнай забаронай астролягаў ды іншых чараўнікоў забаранілі недзяржаўных псіхатэрапеўтаў? А як жа роўнасьць розных формаў уласнасьці?

Кнехт напiсаў(ла)

Чэрвень 17, 2008 у 20:33

У Беларусі забароняць рэкляму экстрасэнсаў, астролягаў, варажбітак
=====================

Згодна гэтаму закону трэба будзе забараніць "аналітычныя" і "палітычныя" праграмы "беларускага" тэлебачання разам з іх "экстрасэнсамі, астролагамі і варажбіткамі"...

klv напiсаў(ла)

Чэрвень 17, 2008 у 21:06

А дажджы пасылаць куды трэба будзе галоўны чараўнік краіны.

Дзядзька напiсаў(ла)

Чэрвень 17, 2008 у 23:13

У Беларусі забароняць рэкляму ... астролягаў, ...
--------------------------------------------------------
Я б яшчэ забаранiў этыёпам выходзiць у этэр. А вось рэкламу астролагаў дазволiў бы!
Пачакайце! - вось стану бацькам!!!

Жыхар Горада Сонца напiсаў(ла)

Чэрвень 18, 2008 у 0:30

Kudy ne zirnesh - vakol kalgasniki,kalgasniki,kalgasniki i... pravaslaunyja ateisty

З‑за «14 лютага» і «8 Сакавіка» галандская ружа вырасце ў цане на 5—7 тысяч У 2009 годзе пасольства Славакіі выдала беларусам 1200 бясплатных віз Ва Узбекістане судзяць фатографа за ачарненне народа краіны + крамольныя фоты журналіста У Расіі леснікам дазволілі прымяняць гумовыя палкі, кайданкі і газ Новая Зеландыя адзначыла Дзень Вайтангі + фота У Берліне адчыніцца свая Алея Зорак: першая зорка—для Марлен Дытрых Прэзідэнт Польшчы запрасіў на сустрэчу Анжаліку Борыс Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43