Прадстаўнікоў Беларускай асацыяцыі журналістаў не дапусьцілі да ўдзелу ў дыскусіі. Толькі адзін дэпутат прагаласаваў супраць. За — 93. Палата прадстаўнікоў за паўгадзіны прыняла ў першым чытаньні Закон аб СМІ. Над свабодным сецівам навісла пагроза. Канчатковае зацьвярджэньне закону прывядзе да пачатку кантролю за інтэрнэтам. Нельга, каб так сталася. Просім усіх да аднаго чытачоў NN.BY даслаць у Палату прадстаўнікоў лісты пратэсту супраць прыняцьця Закону пра СМІ.
Вопыт мінулых гадоў і аналягічных рэжымаў кажа, што такія кампаніі маюць вялікі сэнс.
Зьмест лістоў можа быць адвольны. Абы толькі яны былі паважныя. Важна, каб прагучаў ясны пратэст супраць прынцыповых момантаў закону. Таму ў кожным лісьце просім напісаць прыкладна наступнае:
«Пратэстуем супраць прыняцьця новага Закону пра СМІ ў выглядзе, у якім ён прайшоў першае чытаньне. Пратэстуем супраць цынічнага патрабаваньня перарэгістрацыі СМІ пасьля прыняцьця Закону і пры кожнай зьмене адрасу. Пратэстуем супраць увядзеньня рэгістрацыі інтэрнэт-парталаў. Пратэстуем супраць перадачы функцый кантролю за інтэрнэтам раённым пракурорам і Савету міністраў. Ня можа быць устойлівага разьвіцьця без свабоды СМІ, інтэрнэту, крытыкі. Просім адклікаць Закон».
Дашліце гэты ліст проста зараз.
Адрас Палаты прадстаўнікоў: admin@house.gov.by
Копію старшыню адпаведнай камісіі: kulakovsky@house.gov.by
Яшчэ адну копію на: http://www.president.gov.by/by/press10650.html, праз акенца для зваротаў.
Тэма, прыкладна: Пратэст супраць праекту Закону аб СМІ.
На жаль, электронныя лісты ня ўлічваюцца ў дакумэнтазвароце. Таму, каб атрымаць адказ на свой зварот, Вам трэба раздрукаваць яго, пазначыць свой хатні адрас і адправіць яго звычайнай поштай, у адпаведнасьці з патрабаваньнямі Закону «Аб зваротах грамадзян». Зрабіце гэта, ласка.
Папяровія пісьмы кіруйце на адрас: 220010, Менск, вул.Савецкая, 11, Палата прадстаўнікоў.
Гэта — важна. Ад гэтага залежыць будучыня БелНэту, ды нашай з вамі нівы — нашай нацыі. Пашырце гэты зварот праз блогі, супольнасьці, сеткі. Далучыце да кампаніі абароны БелНэту міжнародныя супольнасьці і сеткі.




Адно трэба спалучаць з другім. І пратэставаць трэба, і рыхтавацца да ўвядзеньня гэтага закону ў дзеяньне.
Ад сябе гатовы прадаставіць любым беларускамоўным рэсурсам хуткі хостынг бясплатна.
А то как всегда - мы закон не читали, но мы его осуждаем.
И кто инициатор протеста ? HH ? Или "группа товарищей" ?
Совок наоборот!
http://www.bbc.co.uk/ukrainian/indepth/story/2008/06/080619_belarus_internet_oh.shtml
Дрэнна тое, што вар'яцкія законы нарастаюць як ком і ніхто іх не адмяняе і не змякчае. Відавочна, што мэта ўсяго гэтага - не прыціснуць іншадумства, а вынішчыць яго на карню, да поўнай перамогі. Пакуль што да крытычнага моманту мы не дайшлі, але... аднойчы будзе ўжо занадта позна. Трэба хуценька брацца за "вілы".
Чэрвень 19, 2008 у 20:10
Адаслала, пазначыла сваё імя, узрост, грамадзянства і адчула сябе добра й годна!
=========================
Вам добра, а калі я пазначу ўзрост, дык адчую сябе яшчэ горш... :)
Але ж i напiсаць таксама можна.
присоеденяюсь.