43 каментары
Юлія Дарашкевіч | 15:28, 3 лiпеня 2008
Дзяўчына на хадулях упала ў некалькіх мэтрах ад прэзыдэнцкай трыбуны. Падняцца ёй дапамагала служба аховы Лукашэнкі. За парадам з нагоды Дня Незалежнасьці назірала фотакарэспандэнтка НН Юлія Дарашкевіч.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() Дзяўчына на хадулях упала ў некалькіх мэтрах ад прэзыдэнцкай трыбуны. Падняцца ёй дапамагала служба аховы Лукашэнкі |
![]() |
![]() |
Падзяліцца навіной:














Зроблена ў лепшых традыцыях 3 рэйха, саўка і Паўночнай Карэі...
Уяўляе сябе Сталіным.
Хворы чалавек, а ўся краіна ў яго ў закладніках.
Дыктатуры Члена!?
Дзяўчатаў - на хадулі,
Мужчынаў - на калена.
да чаго гэты хваравіты сарказм? Усім вядома, што значыць парад у сучаснай Беларусі, сымбалем чаго зьяўляецца, які сэнс яму надаюць. Але пры чым тут бедная дзяўчынка, якая ўпала з такое высаты і, думаю, моцна забілася. Паглядзела б я на вас і на выраз вашага ляснутага твара аб асфальт. Тое, што гэтыя дзеткі былі часткаю ўчорашняга фарсу, інструмэнтам паказаць чыюсьці ўладу, віна ня іхняя, а нашая, бо яны дзеці, а мы дарослыя, і менавіта мы адказныя за іх прысутнасьць там.
Жадаю ўсім, хто лічыць сябе і называе "сьвядомымі", асьвядоміць хоць бы яшчэ аднаго чалавека побач, тады можна будзе ганарыцца хоць маленькаю, але перамогай, а не цешыцца тым, што "я вось такі сумленны і сьвядомы, а яны дзярмо". Што ж, калі мы стаім на гэтым шляху, тады сапраўды заслугоўваем такой паразы.
пасмяяцца можна, але гістэрычная рэакцыя большасці на гэтым форуме выклікае занепакоенасць....
Больш ня трэба ніякіх ацэнак, бо лепш ня выкажаш за тое "всё так знакома".
Мяркую, калісьці ўлада Хама абрынецца такой вось кучай разнакаляровых ануч. А беларусы, пагледзеўшы неўразумела, рушаць далей.
Ярмоленка выступаў на бел мове... так сама пелі бел нар песню Купалінка прыгожа...
Але людзі здаецца больш за ўсё падпявалі на рас-моўную "Белую Русь" Дарафеевай..
Гімн - нешта ня надта спявалі
Можа хоць у нас вырадку ня удасца ад свае дурноты пабіць гэты сасуд з яго насельнікамі
Людзі, вы з якога Месяца зваліліся: з'язджаючы 3 раніцай на пікнік, я бачыў, як на свята ішлі людзі сем'ямі, у добрым настроі, з энтузіязмам, ніхто іх туды не зганяў. Адкрыю вялікую таямніцу для многіх блогераў: шмат, шмат каму сапраўды падабаюцца такія шоу! Нават тым, хто вельмі прахалодна ставіцца да Лукі. Хоць нейкая каляровая пляма ў будзённай шэрані... Як па мне, дык гэтыя фатаздымкі выглядаюць нашмат больш прывабна і аптымістычна, чым з будслаўскага фэсту. Толькі шкада дзяўчынкі, што павалілася...