Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28

5 ліпеня на катэдры сусьветнай літаратуры і культуры Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту адбылося ўручэньне прэміі Таварыства вольных літаратараў (ТВЛ) «Гліняны Вялес».

Сёлета яе атрымаў Алег Мінкін за паэтычны зборнік «Пэнаты».

Прэмія заснаваная Таварыствам вольных літаратараў яшчэ ў 1993 г. Лідэр ТВЛ Алесь Аркуш кажа: «ТВЛ паўставала на глебе нонканфармізму, і мы адмаўляліся ад розных канфармісцкіх рэчаў. Мы шукалі вобраз, які б адпавядаў нам. Нам не пасаваў ні залаты, ні срэбны, ні крыштальны… І вось — гліняны. Бог стварыў чалавека зь гліны, да таго ж, гэта народны матэрыял…».

Стод Глінянага Вялеса ўручаецца за найлепшую мастацкую кніжку года. Лаўрэатам можна стаць толькі раз у жыцьці. Экспэртная рада сёлета вырашыла, што найлепшай кнігай зьяўляецца зборнік паэзіі «Пэнаты» Алега Мінкіна.

Алег Мінкін у сваёй прамове адзначыў:

— Мы, літараты, прэміі атрымліваем ня так часта. Гэта мая трэцяя прэмія. Першую атрымаў ад палякаў за пераклады Норвіда, другую — за лепшы верш атрымаў у Полацку.

Як высьветлілася, паэт Мінкін ня любіць вершаў пра паэзію, пра напісаньне вершаў: кажа «Непрыемна іх нават чытаць».

Яшчэ Алег Мінкін пастаянна змагаецца з самім сабой, каб адасобіцца ад сваёй асобы, забыць пра свае праблемы, комплексы, а «чуць тое, што аднекуль ідзе»: «я адзін верш магу пісаць праз усё жыцьцё. Не належу да такіх яркіх паэтаў, якія адразу — раз! — і напісалі».

***

Алег Мінкін нарадзіўся 31 сакавіка 1952 году у вёсцы Чарняўка Хоцімскага раёна Магілеўскай вобл. Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасьці. Працаваў майстрам на будаўніцтве электрападстанцыі ў Бураціі (Улан‑Удэ), інжынерам‑электрыкам на нафтаперапампоўваючых станцыях нафтаправода «Дружба» (Наваполацак), інжынерам‑наладчыкам у сістэме «Галоўтранснафта» (Гомель), інжынерам тэхнагляду на нафтаправодах поўначы Цюменскай вобласці (г. Наябрск).

Жыве ў Вільні. Выдаваў газету «Рунь».Аўтар зборнікаў паэзіі «Сурма» (1985), «Расколіна», прозы «Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў» (1994), а таксама дзіцячых кніг.Пераклаў вершы Норвіда, Лесьмяна, Л.Стафа, П.Грабоўскага.

Ася Паплаўская, фота аўтара

18:36, 7 лiпеня 2008

6 каментароў

Кнехт напiсаў(ла)

Лiпень 7, 2008 у 20:23

Чалавек з такою біяграфіяю не можа пісаць дрэнных вершаў ці прозы.

Віньшую Вас, спадар Мінкін.
Абавязкова некалі пачытаю Вашыя вершы (дзе знайсці ў Інэце?).

Ася Паплаўская напiсаў(ла)

Лiпень 7, 2008 у 23:41

Вершы Алега Мінкіна можна працытаць тут:

http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/min9?OpenDocument

кніга \"Пэнаты\":

http://knihi.com/frahmenty/minkin-zmiest.htm

Кнехт напiсаў(ла)

Лiпень 8, 2008 у 21:58

Дзякуй, Ася!
Прачытаў некалькі вершаў, дайшоў да гэтага і спыніўся - дастаткова для мяне, каб залічыць Мінкіна да геніяў. У кожнага з нас, вяскоўцаў, дажываюць свой век гэткія "пенаты"...

ПЕНАТЫ

Зноў я вярнуўся нi з чым
Да гэтых згнiлых варот,
Скуль праз няўрод i нiшчым
Паразбрыдаўся мой род.

Я ненадоўга, але,
Божа, якi гэта жаль
Бачыць у стылай iмгле
Сад абляцелы амаль.

Божа, ад пунь i ад хат
Цягне такою жальбой,
Што застаецца няшмат,
Каб не пакончыць з сабой.

Божа, калi ўжо й мяне
Перст Твой, як яблык, страсе –
Хай яшчэ раз сьлiзгане
Цень мой па цёмнай страсе.

Filifionka напiсаў(ла)

Лiпень 9, 2008 у 17:16

Яшчэ сп. Алег пісаў пад псэўданімам Хведар Ніцка абсалютна незабыўныя, смутныя верыш. Віншую, лепшага выбару вялесаўцы зрабіць не змаглі б.

Filifionka напiсаў(ла)

Лiпень 9, 2008 у 17:21

ЧОВЕН ХАРОНА

«І вось другі ўжо бераг шэры неўпрыцям...»
Н.Арсеньнева

I
Я змантачыў усё абы дзе, абы з кім, абы як
І ў спацелай далоні апошні сьціскаю мядзяк.

Я б збаёдаў яго, ды пахмурны Харон не анёл:
Усё роўна, круці — не круці, а спагоніць абол

За правоз у гаючую нішу, жаданы суцём
З дасканалага пекла, якое завецца жыцьцём.

II
Плыву я ў Харонавым чорным чаўне
У змроку па роўнядзі сьпячай,

Гляджу на ваду й непамысна мне,
Што твару твайго ня бачу.

Ды ўсё ж, пакуль зьнізу плюскоча рака,
Я ў плынь углядаюся, быццам

Мне трапіць на вочы крыло матылька
Ці трэска з кропляй жывіцы.

III
Калі жыцьцё нашчэнт згалее,
Бы ўвосень гольле ржавых крон,
Харон па чорнай шугалеі
Зьвязе мяне за Ахерон.

Ды, стаўшы ценем, у імгле я
На беразе расстайным зноў
Зьляплю сабе з рачнога глею
Людзей, і птушак, і зьвяроў.


КУКАБАКА ПЕРАД ЛЮСТЭРКАМ

Я ўзіраюся ў люстэрка —
Як жа час мяне скаверкаў:
Зжоўклы твар у зморшчках спрэс,
Плех на месцы, дзе быў лес.

Эх, падсела, падгніло,
Пане Дух, тваё жытло,
У якое мімаходзь
Запіхнуў цябе Гасподзь.


ДВОРНІК

Надараецца, жахам агорне
Ад таго, што яшчэ не памёр...
Ды са зьдзівам пачуеш, як дворнік
Ачышчае засьнежаны двор.

Звыклы лад пахіснуўся, пажухлі
Усе веры й атожылкі вер,
А вось дворнік шкрабе сваёй шухляй
І тады, і заўжды, і цяпер.

Ён адкідвае да агароджы
Сьнег наносны і сыпле пясок,
Каб няўпэўнены ў заўтра прахожы
Пасьлізнуцца ня мог незнарок.


* * *
Настане дзень, і сонца згасьне,
як не шкада.
Заледзянее ў вадначасьсе
кроў і вада.
Паветра зробіцца ад сьцюжы
цьвярдым, што мост —
Па ім да Новай Зоркі душы
сыйдуць наўпрост.

Кнехт напiсаў(ла)

Лiпень 9, 2008 у 20:18

Я б збаёдаў яго, ды пахмурны Харон не анёл:
Усё роўна, круці — не круці, а спагоніць абол
========================

Хто патлумачыць мне паходжанне (этымалЁгію) слова "збаёдаў"? Ведаю гэтае слова з дзяцінства (я родам з Гомельшчыны) і, думаю, Мінкін (з Магілёўшчыны) таксама не "выведаў" яго з Тлумачальнага слоўніка альбо з Інету...

Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком «Школа» знікне з эфіру на час Алімпіяды Цімашэнка не прызнала перамогі Януковіча «Коммерсантъ»: Бязмытныя пастаўкі нафты ў Беларусь могуць быць адмененыя Азербайджан правядзе дэрусіфікацыю прозвішчаў Валянціну Тарасу споўнілася б 80 Пасол Польшчы ў Беларусі адкліканы ў Варшаву для кансультацый Януковіч заняў першае месца на выбарах прэзідэнта Украіны; адрыў 3,5% Затрыманыя ўдзельнікі акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам Міхаіл Велер і французскія пісьменнікі выступяць на Мінскім кніжным кірмашы Парыж чакае Траволту з базукай Падтрымайце Івана Шульгу Мінскія ратавальнікі будуць выязджаць на месца здарэння з мяккімі цацкамі У студзені продажы новых аўтамабіляў ў Расіі скараціліся на 37% А Кіеў масава прагаласаваў за Цімашэнку АБСЕ прызнала выбары на Украіне дэмакратычнымі Агульная жылая плошча ў Астраўцы вырасце ў 8 разоў
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43