У красавіку сёлета ў Менск прыяжджала дэлегацыя з Аману: высьветлілася, што шэйхі хочуць пабудаваць што-небудзь у Менску. Гарадзкія ўлады ня сталі адмаўляць дарагім гасьцям у магчымасьці патраціць свае капіталы і прапанавалі ім пад забудову некалькі ўчасткаў. У прыватнасьці, квартал між вуліцамі Багдановіча, Купалы і Сьвіслаччу, дзе зараз разьмяшчаецца другая клінічная бальніца і выставачны комплекс «Белэкспа».

Праект распрацоўвае ангельскае архітэктурнае бюро Chapman Taylor. Мяркуецца пабудаваць у раёне моста празь Сьвіслач па вуліцы Купалы бізнэс-цэнтар, а на месцы сёньняшняга шклянога павільёну «Белэкспа» — чарговую пяцізоркавую гасьцініцу. Што будзе з карпусамі Другой клінічнай бальніцы, сярод якіх ёсьць і пабудовы былога Троіцкага манастыру базыліянак, пакуль незразумела. Цалкам магчыма, што яго захаваюць.


Яшчэ адзін магчымы аманскі праект у Менску — забудова раёну ў межах вуліц Багдановіча, Кісялёва, Куйбышава і Камуністычнай. Тыя будынкі, якія існуюць у тых кварталах, будуць зьнесеныя. На іх месцы хочуць пабудаваць бізнэс-цэнтар і цэлы комплекс жылых дамоў. Найхутчэй, што забудоўвацца будзе тэрыторыя заводу «Гарызонт».


Ну і трэці інвэстыцыйны праект, які прапанавалі сябры Султаната Аман – гэта забудова тэрыторыі у межах вуліц Чырвонаармейская – Першамайская і рэчкі Сьвіслач. З вынасам станкабудаўнічага заводу імя Кірава і зносам будынкаў, якія там ужо маюцца.



Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?