![]() |
| Расейскія танкі перайшлі мяжу Грузіі |
Афіцыйная Масква называе гэта «апэрацыяй па прымусе да міру».
Усю ноч у Цхінвалі працягваліся баі між грузінскімі і расейскімі войскамі. Расія падцягнула ў Цхінвалі калёну бранятэхнікі і перакінула туды 76-ю дывізію Паветрана-дэсантных войскаў.
За ноч Расея нанесла таксама бомбавыя ўдары па грузінскім порце Поці, чыгуначным вузьле Сэнакі, аэрапорце Кутаісі, горадзе Горы, Кадорскай цясьніне і — паўторна — па вайсковай базе Вазіяні пад Тбілісі. Агульная колькасьць ахвяраў невядомая. Вядома, што толькі ў Сэнакі, дзе ўдар быў нанесены па чыгуначным вузьле і вайсковай частцы, загінула 12 чалавек.
Тбілісі зьвярнуўся да сьвету з драматычным заклікам абараніць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць краіны.
Жорсткія сутыкненьні працягваюцца на паўднёвай ускраіне Цхінвалі. Баі ўзнавіліся пасьля зацішша, якое працягвалася ў пятніцу ўдзень некалькі гадзінаў.
Расея спыніла паветраныя зносіны з Грузіяй. А Грузія спыніла вяшчаньне расейскіх тэлеканалаў.
Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў учора ўвечары, што Паўднёвая Асеція знаходзіцца пад кантролем грузінскіх войскаў і што яна цалкам ачышчаная ад банфармаваньняў.
Паводле Саакашвілі, Цхінвалі быў «цалкам ачышчаны ад асяцінскіх сэпаратыстаў і бандфармаваньняў», хаця моцна пацярпеў ад авіяцыйных удараў расейскіх паветраных сілаў. Страты грузінскага боку складаюць 30 чалавек, сказаў Саакашвілі.
Расейскія вайскоўцы паведамілі пра больш як 10 забітых і 30 параненых байцоў міратворчых сіл. Назіральнікі на месцах паведамляюць, што страты расейскіх войскаў могуць быць вышэйшымі.
Прарасейскі лідэр Асеціі Эдуард Какойты заявіў, што колькасьць забітых складае 1 400 чалавек. Можна меркаваць, што большасьць зь іх — мірныя жыхары.
Пасьля начных бомбавых удараў па чатырох гарадах Грузіі СМІ паведамілі, што каўкаская краіна рыхтуе ўвядзеньне ваеннага становішча.
Паводле міністра замежных справаў Грузіі Экі Ткешэлашвілі, Грузія заклікала сусьветных лідэраў учыніць ціск на Маскву, каб спыніць, як яна зазначыла, «адкрытую ваенную агрэсію» супраць Грузіі.
Кіраўнік прагрузінскага ўраду Асеціі Дзьмітры Санакоеў учора зьвярнуўся да грузінскага і асяцінскага насельніцтва рэгіёну з заклікам дапамагаць законным уладам. Як вядома, у заціснутым у гарах рэгіёне жыве каля 80 тысяч чалавек, зь іх каля 45 тысяч асяцінаў і 30 тысячаў грузінаў.
Дзяржсакратарка ЗША Кандаліза Райс заклікала Расею вывесьці войскі з Грузіі і спыніць авіяналёты ў зоне канфлікту. «Мы просім Маскву не бамбіць Грузію, паважаць яе тэрытарыяльную цэласнасьць і адклікаць войскі з краіны», — гаворыць яе пятнічнае паведамленьне.
Гэта першы выпадак у постсавецкай гісторыі, калі Расея адкрыта ўводзіць свае войскі на тэрыторыю суседняй дзяржавы без фармальнай згоды яе ўраду. Афіцыйная Масква называе гэта «апэрацыяй па прымусе да міру».
Паколькі міжнароднае права не прадугледжвае падставаў для ўводу войскаў на тэрыторыю суседняй дзяржавы, Масква падае гэта ўсё як гуманітарную апэрацыю, а ня спробу захапіць частку тэрыторыю суседняй дзяржавы.
Варта адзначыць, што
Расея мае гіганцкую перавагу над Грузіяй ва ўзброенай сіле і тэхніцы.
Войскі Паўночна-Каўкаскае вайсковае акругі налічваюць 100 тысячаў чалавек. На ўзбраеньні яны маюць каля 620 танкаў, 200 БМП і 875 артылерыйскіх сыстэмаў, у тым ліку рэактыўных сыстэмаў залпавага агню. Да таго ж, Расія ўзброіла і фінансуе асяцінскія і абхаскія ўзброеныя часткі. У той жа уся армія Грузіі складаецца з 35 тысяч чалавек і мае на ўзбраеньні 123 танкі. Каб аказаць больш сур'ёзны супраціў Расеі, Грузія абвесьціла пра вывад свайго двухтысячнага кантынгенту з Іраку і зьвярнулася да ЗША з просьбай аб транспартаваньні вайскоўцаў на радзіму.
Дыпляматы і экспэрты вагаюцца ў сваіх прагнозах далейшага разьвіцьця сытуацыі, але можна з пэўнасьцю сказаць, што гэты канфлікт адтэрмінуе прыняцьце Грузіі ў НАТО, якога краіна так дабівалася.
Уначы з чацьвярга на пятніцу грузінскія войскі ўвайшлі на тэрыторыі, што ад 1992 году не падпарадкоўваліся Тбілісі. Гэтаму папярэднічаў тыдзень узаемных абстрэлаў і абвінавачваньняў.
Напярэдадні апэрацыі прэзыдэнт Грузіі Міхаэл Саакашвілі выступіў з поўным драматызму заклікам да спыненьня канфлікту і аднаўленьня цэласнасьці Грузіі.
У тэлезвароце ён прапанаваў лідэрам Паўднёвай Асеціі «неадкладна спыніць агонь і распачаць перамовы». Ён паабяцаў ім аўтаномію ў складзе Грузіі і сказаў, што Расея магла б выступіць гарантам такой аўтаноміі.
Ніякага адказу з Цхінвалі, вядома, не было — асяціны ўжо 16 гадоў настойваюць на аддзяленьні ад Грузіі і пераходзе ў склад Расеі.
За некалькі хвілінаў да поўначы Грузінскае ТВ абвесьціла аб пачатку «апэрацыі па аднаўленьні канстытуцыйнага парадку».
Войскі Грузіі рыўком занялі 11 сёлаў іЦхінвалі.
Асяцінскія пазыцыі былі зьмятыя. Зацяты бой разгарэўся ў паўднёвай частцы гораду, дзе супраць грузінскіх войскаў адкрыта выступілі расейскія міратворцы. Ужываліся танкі і артылерыя.
Інфармацыя з поля баёў даходзіла супярэчлівая. Мяркуючы па ўсім, грузінскія вайскоўцы сваім агнём цалкам зьнішчылі абарончую інфраструктуру Паўднёвай Асеціі. Грузінскія войскі паказалі, што іх баяздольнасьць рэзка вырасла за апошнія гады.
У Цхінвалі жыве каля 30 тысяч чалавек — прыкладна як у райцэнтры памерам з нашу Бярозу.
Прэм'ер Расеі Пуцін заявіў уранку ў пятніцу, што «агрэсія Грузіі атрымае адказ».
Пад абед з боку мяжы да Цхінвалі рушыла калёна расейскай бранятэхнікі ў складзе ста адзінак. Спачатку Пуціным было заяўлена, што на танках і бронемашынах на падмогу асяцінам рухаюцца «добраахвотнікі». Аднак пасьля Паўночнакаўкаская вайсковая акруга абвесьціла, што гэта групіроўка расейскіх войскаў, выпраўленая на падмацаваньне міратворчых сілаў.
Пры набліжэньні расейскае калёны грузінскія часткі адышлі ад Цхінвалі на вышыні вакол гораду.
Сам горад палыхае, пажары ніхто ня гасіць. У жорсткіх баях разбураная большая частка жылога фонду.
Расейскія самалёты бамбілі пазыцыі грузінскіх войскаў у Горы і вайсковую базу Вазіяні пад Тбілісі — на якой базуюцца таксама амэрыканскія вайсковыя інструктары. Грузія заявіла аб зьбіцьці двух расейскіх самалётаў, аднак інфармацыя не была пацьверджаная дакумэнтальна. Пад вечар зьявілася інфармацыя, што
расейскія самалёты нанесьлі новы ўдар па вайсковай базе ў горадзе Марнэулі на поўдзень ад Тбілісі. 4 чалавекі загінулі.
Расія пайшла на беспрэцэдэнтны крок — паслала войскі ў суседнюю краіну, пасьля таго як дыпляматычныя крокі Крамля сустрэлі халодную рэакцыю Захаду. Рада бясьпекі ААН не прыняла ніякага рашэньня па сытуацыі ў Паўднёвай Асеціі. Тэрміновае паседжаньне было скліканае сёньня ўначы на просьбу Расеі, але іншыя сябры Рады не падтрымалі расейскіх прапановаў.
На паседжаньні Грузія цалкам усклала віну за абстрэлы на паўднёваасяцінскі бок. Гэта заявіў на Радзе Бясьпекі ААН сталы прадстаўнік Грузіі пры ААН Іраклі Аласанія. «Мы заклікаем лідэраў сэпаратыстаў спыніць ваенныя дзеяньні», — заявіў ён. Ён таксама заклікаў Расею спыніць правакацыі і ўмяшаньне ва ўнутраныя справы Грузіі.
Асяцінская армія складаецца зь мясцовых людзей, але таксама з добраахвотнікаў з Расеі. У Цхінвалі прыбыў таксама кіраўнік расейскай аўтаноміі Паўночная Асеція Таймураз Мамсураў.
Прадстаўнік Паўднёвай Асеціі ў Маскве запрасіў сёньня ў Расеі тэрміновай вайсковай дапамогі. Пасьля гэтага Пуцін у Пэкіне заявіў: «пачалася вайна».
Як вядома, Асеція раней прасілася ў склад Расеі. Гэта дало Тбілісі дадатковыя падставы лічыць, што яно мае справу не з аўтанамісцкім рухам, а з закамуфляваным расейскім умяшаньнем.
ЗША і Эўрасаюз заклікалі неадкладна спыніць баявыя дзеяньні.
Па атрыманьні навіны аб бамбёжцы базы Вазіяні і ўступленьні расейскай бранятанкавае калёны ў Асецію Міхаэл Саакашвілі зьвярнуўся да ЗША з просьбай аб падтрымцы.
«Хачу зьвярнуцца да міжнароднай супольнасьці і да Расійскай Фэдэрацыі з заклікам — неадкладна спыніць бамбёжку Грузіі. Грузія не была ініцыятарам гэтай канфрантацыі, але Грузія не адступіцца сваёй тэрыторыі, — заявіў у чарговым тэлезвароце Саакашвілі. Ён аб'явіў таксама мабілізацыю рэзэрвістаў. — Мы баронім Грузію і нашу будучыню», — заявіў ён. «Тое, што адбылося, гэта вынік гістэрычнае мілітарысцкае прапаганды, разгорнутае расейскімі тэлеканаламі», — заявіў прэзыдэнт Грузіі, заклікаўшы Расею «супольнымі намаганьнямі спыніць гэтае шаленства».
СМІ Расіі і Грузіі поўняцца прапагандысцкімі матэрыяламі на тэму канфлікту.
Так на нашых вачах яшчэ адзін рэгіён споўз да крывавага канфлікту. Пытаньне «каму гэта выгадна» застаецца без адказу.
Беларусь захоўвае нэйтралітэт у ацэнках сытуацыі. Старшыня камісіі па міжнародных справах савету рэспублікі нацыянальнага сходу Мікалай Чаргінец сёньня заявіў, што канфлікт можа быць вырашаны толькі праз скліканьне саміту СНД. Ён ня стаў ускладаць адказнасьць за праліцьцё крыві на якісьці адзін бок. МЗС Беларусі заклікаў да неадкладнага спыненьня агню.





Вы хоць думайце, калі пішаце. А для чаго тады там знаходзіліся міратворцы? Ці не для таго, каб і не даваць грузінам ваяваць з асецінамі?
Калі ў пачатку 90-х адтуль выганялі тых жа мірных грузінскіх грамадзян - гэта нармалева. Калі асэтыны страляюць па грузынских весках з-за сьпінаў цывільных - гэта нармалева. Калі Расея бамбіць Грузынскія гарады - гэта нармалева.
Атрымліваецца, што толькі грузыны кепскія.
Расея і піндосія аднолькавыя злачынныя імпэрыі. Зараз вайну супраць Грузыі вядзе нават не Расея, а Газпрам і таўстасумы. Посьпехаў вам у падтрымцы карпарацыяў.
Чамусьці мне здаецца, што Вашы прамаскальскія камэнтары дасягаюць на сайце НН адваротнага выніку - людзі яшчэ раз упэўніваюцца, што лепш трымацца далей ад Расеі і чакаць прамаскалізму ад такіх расейскамоўных тутэйшых, як Вы.
Ссылаясь на данные очевидцев, агентство сообщает, что из Батуми в сторону Южной Осетии направляются автопоезда с натовской техникой и без номерных знаков.
Грузинское местное население рассчитывает на помощь НАТО в конфликте с Южной Осетией, отмечает издание.
В самом Цхинвали сейчас продолжаются бои. Отрядам грузинской армии удалось вновь войти в некоторые районы города.
Сегодня флагман Черноморского флота крейсер «Москва» вышел из Севастопольской бухты. Крейсер направляется к берегам Кавказа совместно со сторожевым кораблем «Сметливый».
В Новороссийске к ним присоединится еще несколько больших десантных и малых противолодочных кораблей. Одна из задач группировки ЧФ – блокада грузинского побережья.
В настоящий момент, по оценке российских военных, силы ВМС Турции превосходят Черноморский флот России более, чем в 2 раза "
"Представители Евросоюза, США, ОБСЕ и НАТО отправятся сегодня вечером в Грузию, чтобы попытаться добиться прекращения там военных действий.
Об этом заявил министр обороны Великобритании Дес Браун в интервью британскому телеканалу Sky News.
Сегодня вечером, 9 августа, в Грузию прибывает делегация Евросоюза."
http://hotels.ltd.ge/tbilisi-blog/?p=1619
Жнiвень 9, 2008 у 18:52
Слава России!
Слава уродам!
http://hotels.ltd.ge/tbilisi-blog/?p=1619
Шаноўныя расеяфілы, уважліва чытайце артыкул:
"Расея адкрыта ўводзіць свае войскі на тэрыторыю суседняй дзяржавы без фармальнай згоды яе ўраду."
Яшчэ:
" Расія пайшла на беспрэцэдэнтны крок — паслала войскі ў суседнюю краіну, пасьля таго як дыпляматычныя крокі Крамля сустрэлі халодную рэакцыю Захаду. Рада бясьпекі ААН не прыняла ніякага рашэньня па сытуацыі ў Паўднёвай Асеціі. Тэрміновае паседжаньне было скліканае сёньня ўначы на просьбу Расеі, але іншыя сябры Рады не падтрымалі расейскіх прапановаў."
Такім чынам, нават немаўлятка бачыць і разумее, што расейскія войскі з'яўляцца ў гэтым выпадку АКУПАЦЫЙНЫМІ.
Зноўку дзікунская імпэрыя прадэманстравала сьвету сваю сутнасьць.
"Я за РОссию! Мочит убийцу мирных осетинских граждан Саакашвили!"
Гэта называецца: "псыхіка ў мяне добрая. Я толькі катоў ненавіджу... "
http://predator-2005.livejournal.com/343799.html
http://korrespondent.net/world/549287
Калі ласка, дайце назвы ўкраінскх інфармацыйных сайтаў ( лепш украінскамоўных). Дзякую
Свабоду Асеціі! Няхай Пан блаславіць расейскія войскі.
==================================
Вядомы факт, што ў праваслаўна-ардынскай веры Расеі цар Арды і затым Масквы лічыўся БОГАМ. Дык ваш пан бог Пуцін ужо даўна блаславіў расейскія войскі на ўсялякія злачынствы. І кіраўніцтва РПЦ маўчыць, бо іхны бог усё ўжо вырашыў.
"МИД Латвии: Мы осуждаем действия России в Южной Осетии.."
"Прибалтийские страны заявили, что Россия больше не миротворец."
"Россия находится в международной изоляции, так как ее действия осуждают все ведущие страны мира. "
"ОБСЕ строго осуждает агрессию России.."
"Президент Польши назвал действия России в Южной Осетии "актом агрессии""
""Украина угрожает заблокировать возвращение российских кораблей в Севастополь
"С целью предотвращения возникновения обстоятельств, при которых Украина может быть втянута в вооруженный конфликт и военные действия из-за участия в них военных формирований ЧФ РФ, который временно базируется на территории Украины, украинская сторона оставляет за собой право согласно нормам международного права и законодательства Украины запретить возвращение на территорию Украины до разрешения конфликта кораблей и судов, которые могут принять участие в вышеуказанных действиях", говорится в заявлении Министерства иностранных дел Украины.""
Жнiвень 9, 2008 у 22:34
Димо , чумадан вохзал россия
Аналогично. Чемодан, вокзал, Брюссель.
А убица мирных жителей проамериканская марионетка Саакашвили должен отвечать за преступления.
Жнiвень 9, 2008 у 23:11
Ну, вось і ў гэтых абмеркаваньнях ўжо з'явіліся амаль усе штатныя ды пазаштатныя супрацоўнікі. :-))) ды яшчэ недыпламаваныя псіхіятры.
Шаноўныя расеяфілы, уважліва чытайце артыкул:
"Расея адкрыта ўводзіць свае войскі на тэрыторыю суседняй дзяржавы без фармальнай згоды яе ўраду."
А разве несколько лет назад Югославия просила НАТО вторгнуться, бомбить страну для разрешения межнациональных отношений? Разве Сербия просила Запад расчленять свою страну? Так что пусть Грузия получит то, что Запад устроил для Югославии и Сербии ранее. Меня эти стоны Запада и белорусских прозападников не колышут. Раньше надо было задумываться о двойных стандартах в политике Запада, прежде чем сейчас упрекать Россию.
Россия вперед!
Дадим по зубам НАТО на Кавказе через проамериканскую марионетку Саакашвили, для которого убийства мирных граждан Цхинвали- всего лишь наведение "конституционного порядка". Пусть теперь Россия наведет порядок в грузинских мозгах в Тбилиси!:))) Я смотрю вояки грузины уже трухнули порядком. Это вам не мирных жителей убивать! Щас Вам Иван даст по грузинской заднице!:)) Одобряю!!!!
Жнiвень 9, 2008 у 22:28
"Южнее Батуми в море близ границы с Турцией замечены корабли с турецкой морской пехотой.
Ссылаясь на данные очевидцев, агентство сообщает, что из Батуми в сторону Южной Осетии направляются автопоезда с натовской техникой и без номерных знаков.
Грузинское местное население рассчитывает на помощь НАТО в конфликте с Южной Осетией, отмечает издание.
Марийка, не надейся, НАТО не дураки связываться с Россией. Америкосы об этом уже сообщили. Да, Вы там тоже приготовьтесь. Собрались в НАТО? Придется Крым вернуть в Россию. Смотрите как РОссия поучительно опускает Грузию. Это для вас урок, западЭнцы Вы наши!:))) Так что не думайте, что ради вас Запад начнет подставлять головы своих солдат.:)) Расчленение Сербии теперь Западу аукнется в Грузии, в Украине.
Жнiвень 9, 2008 у 22:25
2Дмітрій
Чамусьці мне здаецца, што Вашы прамаскальскія камэнтары дасягаюць на сайце НН адваротнага выніку - людзі яшчэ раз упэўніваюцца, што лепш трымацца далей ад Расеі і чакаць прамаскалізму ад такіх расейскамоўных тутэйшых, як Вы.
1. Они не промаскальские. Убийц мирных осетин буду называть убицами. Западник Саакашвили- преступник и убийца.
2. Не отождествляйте свою скромную персону со всеми белорусами. Я белорус и я против НАТО. И таких как я очень много в Беларуси. Мы не позволим НАТО сюда придти через своих прозападных марионеток в Беларуси. Хватит с нас примера Грузии как Запад разыгрывает свою карту, а голову кладут грузинские парни. За что? За целостность Грузии? А что ж на целостность СССР грузинам было плевать? Кто начал разваливать СССР? Грузины? А теперь пришел черед самой Грузии. Так что все путем.:)) Посеяли ветер, пожинайте бурю.
Аднойчы я Вам ужо пісала, паўтаруся :
Ну ніяк на БЕЛАРУСА не цягнеш!
Калі ласка заклінаю вас не клічце сабе беларусам - гэта выклікае ў лепшым стане гамерычны хохат. Вы мысліце як расеец, думаеце па расейску, плюс вашая фанабэрыя, ганарлівасць і ледзь прыкрытае этыкетам жаданне задушыць іншую думку выдаюць вас с галавою.
Жнiвень 10, 2008 у 17:05
2 Дмитрий
Аднойчы я Вам ужо пісала, паўтаруся :
Ну ніяк на БЕЛАРУСА не цягнеш!
Показать паспорт? Я белорус, но не прозападник, как многие здесь.
Вось пра гэта я і напісаў - баюся я такіх "беларусаў". Назваліся б "прамаскалямі" або неяк падобна, а то ўсё да беларусаў прымазваецеся.
Дзімачка, БЕЛАРУСКАСЬЦЬ вызначаецца не пашпартам. Шкада Вас, Вы зусім безнадзейны.
>> Показать паспорт?
Дмитрий бьюць не пашпарце а па мордзе :)))) гэта ў сэнсе, анекдот такі есць - я біцца з вамі не збіраюся :))))
Беларусам зараз чалавека пашпарт ня робіць, беларусам нажаль нарадзіцца на сенняшні дзень немагчыма, ім можно толькі стаць "праз імглу перашкод" як той казаў - і віна за тую "імглу перашкод" ляжыць па вялікім рахунку нават не на расейцах а на тутэйшых якія свядома адмовіліся ад беларускасці каб быць на баку больш моцнага - Польшчы ці Расеі як вы парыклад.
У мяне няма да вас ніякіх асабістых прэтэнзй, цалкам дапусакаю што вы напрыклад разумны чалавек, добры сем'янін, сябар ці таварыш, але па сутнасці вы і такія як вы - манкурты, здраднікі, вінаватыя больш за каго яшчэ ў тым што Беларусь так і не стала незалежнай дзяржавай і паўнавартаснай нацыяй.
Вас канешне гэты факт зараз вельмі цешыць таму што з вашага пункту гледжання гэтая зямля "ваша" - расейская, але з гістарычнага пункту той шлях які вы прапануеце - нацыянальная трагедыя таму што растварыцца канчаткова ў расейскім "салаце" - гэта смерць.
"Няхай жыве Асеція! Няхай Пан блаславіць расейскія войскі".
Вельмі небясьпечны, скажу вам, слоган, бо пры ягонай рэалізацыі расейскія войскі спляжаць Уладзікаўказ. Гэтак жа, як яны спляжылі Грозны.
....
Расея прызнала гібель у Цхінвалі 12 сваіх вайскоўцаў і раненьне аднаго генэрала расейскай арміі.
Грузія заявіла пра сьмерць 85 сваіх грамадзянаў, у тым ліку 40 мірных жыхароў."
http://nn.by/index.php?c=ar&i=18996
Як кажуць "no comments".
А што тварылася на расейскіх тэлеканалах.. Часам нават здавалася, што гэта на Расею напала Грузія.
І як сьмешна выглядаў Чуркін у прамым этэры з адчыненага пасяджэньня Рады Бясьпекі ААН, які трансьляваў той жа канал "Расея".
Асабліва цікавы момант:
“Прадстаўнік ЗША пры ААН Залмай Халілзад заявіў, што падчас тэлефонных перамоў міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова і дзяржсакратара ЗША Кандалізы Райз, якія адбыліся сёння, 10 жніўня, Лаўраў заявіў, што "Саакашвили павінен сысці".
У гэтай сувязі расійскаму паспрэду ў ААН Віталю Чуркіну было зададзена прамое пытаньне: "Ваша мэта – змена рэжыму ў Грузіі?" У.Чуркін ад адказу ўхіліўся. Тое ж пытаньне яму было зададзена яшчэ раз. Расейскі пастпрэд зноў не даў пэўнага адказу. ”
Пасьля гэтай апальнай трансьляцыі ў вядучай "вестей" быў яшчэ больш сьмешны выгляд,"рукаводства" адразу спахапілася і яшчэ раз паўтарыла (ужо не анлайн) выступ Чуркіна на пасяджэньні па раней загатаванаму %)