Грамадства2828

Казулін на свабодзе

У пятніцу памёр цесьць Аляксандра Казуліна. У суботу раніцай Казуліна выклікалі ў адміністрацыю турмы, дзе яму пра гэта паведамілі і паказалі ўказ аб памілаваньні. Але Казулін згоды на памілаваньне не падпісаў. Памілаваньня ён прызнаваць не зьбіраецца, бо тым самым мусіў бы прызнаць і сваю віну. Тады яго адпусьцілі проста так, бяз подпісу - маўляў, на пахаваньне.

Сёньня з калёніі Віцьба-3 на свабоду выйшаў Аляксандар Казулін.

Ён адбываў 5,5-гадовы тэрмін турэмнага зьняволеньня, нібыта за хуліганства, пасьля таго як кінуў выклік Аляксандру Лукашэнку на прэзыдэнцкіх выбарах.

Як стала вядома, яго памілавалі спэцыяльным указам А. Лукашэнкі, які быў падпісаны ў пятніцу.

Як паведаміў брат Казуліна Ўладзімер, у пятніцу ж памёр Казулінаў цесьць. У суботу ўранку Казуліна выклікалі ў адміністрацыю калёніі, дзе яму пра гэта паведамілі і паказалі падпісаны А.Лукашэнкам указ аб памілаваньні. Але Казулін згоды на памілаваньне не падпісаў. Памілаваньня ён прызнаваць не зьбіраецца, бо тым самым мусіў бы прызнаць і сваю віну. Тады яго адпусьцілі проста так, бяз подпісу - на пахаваньне цясьця, Ня выключана, што пасьля пахаваньня будзе прасіцца назад у калёнію, адзначыў У. Казулін.

Родныя А. Казуліна спадзяюцца на тое, што справа скончыцца ў любым разе канчатковым вызваленьнем. Спадзевы на яго былі зьвязаныя з кулюарнымі перамовамі між паслом Нямеччыны і Адміністрацыяй Лукашэнкі, што працягваліся на мінулым тыдні. Ходзяць чуткі, што ў сваім гандлі з Захадам лукашэнкаўцы былі гатовыя вызваліць групу палітвязьняў узамен на нейкія выгады.

Вызваленьне палітвязьняў, у тым ліку Казуліна, - гэта адно з асноўных патрабаваньняў Аб'яднаных дэмакратычных сілаў, Эўрасаюзу і ЗША. У часе мінулага вызваленьня палітвязьняў, узімку, адпусьцілі ўсіх, акрамя Казуліна.

На пытаньне, чаму, на думку сям'і вызваленьне палітвязьня нумар адзін адбылося менавіта цяпер, Уладзімер Казулін адказаў: «Хаджэньні паслоў у Адміністрацыю прэзыдэнта пачаліся досыць даўно...»

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур вітаў вызваленьне Казуліна як «першы важны крок з боку беларускіх уладаў».

Пасол Нямеччыны быў сёньня недасяжны для камэнтароў. Звыклае маўчаньне захавала і прэсавая служба А. Лукашэнкі.

Цясьця Казуліна звалі Іван Сабалеўскі. Хаваць яго будуць у Койданаве (Дзяржынску). Ён не перанёс страты дачкі... Хавалі яго ў нядзелю ўранку.

У суботу сталі вядомымі камэнтары юрыстаў: для вырашэння пытаньня аб памілаваньні прызнаньне зьняволеным сваёй віны не зьяўляецца абавязковай умовай.

Каментары28

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША6

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

У Полацкім раёне міліцыянеры спынялі п'янага трактарыста стрэламі па колах

Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць12

У Мінску гатовыя плаціць 2000 рублёў у месяц за паяданне піцы1

Прэм'ер Канады — Трампу: Канада не прадаецца1

Што вядома пра былога каліноўца Васіля Грачыху, які трапіў у рукі беларускага КДБ?4

Сёння ў Ватыкане пачынаецца канклаў кардыналаў. Будзе абраны новы Папа

Культура «бум-бум» захоплівае Захад. Замест сціпласці — вульгарнасць і паказное багацце6

Індыя нанесла ўдар абмежаванага маштабу па некалькіх цэлях у Пакістане6

Polityka пра зніклыя грошы КР: Агулам былі знятыя 118 тысяч еўра11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША6

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць