24 жніўня ў Менску адбыўся футбольны турнір моладзевых арганізацыяў з нагоды гадавіны падзеяў 25 жніўня 1991 г., калі Дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі набыла канстытуцыйную сілу. У турніры ўзялі ўдзел каманды моладзевых арганізацыяў і навучальных установаў. У фінале турніра каманда "Маладога Фронту" саступіла камандзе інтэрнэт-ініцыятывы "Zabej.info"

Галоўным фаварытамі турніра была каманда зарэгістраванага ў Чэхіі "Маладога Фронту". У першым матчы маладафронтаўцы разграмілі дружыну падпольнага Ліцэя імя Якуба Коласа з лікам 12:0, а пасля адолелі "Моладзь БНФ" і выйшлі ў фінал. У іншай падгрупе каманда моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты" выбыла пасьля першай гульні, а школьная зборная "Завод ХЗ" прайграла "Zabej.info". Пераможца атрымаў залацісты кубак "За свабоду і незалежнасьць!", а найлепшым гульцом турніра быў названы Ільля Шыла з каманды "Маладога Фронту".

Турнір адбываецца ў трэці раз, яго пераможцамі ў розны час станавіліся каманды дэмакратычных сілаў Барысава, "Цэнтру Супольнасць" і БНТУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0