Не пасьпела зьвестка пра выхад Google Chromе’а абляцець усе выпускі навін, як ужо зьявіўся саматужны пераклад праграмы на беларускую мову. Саматужны, бо беларускую ў афіцыйны сьпіс больш як 30 моваў распрацоўшчыкі не ўключалі.


Ілюстрацыя з сайту zedlik.livejournal.com

Новы, імклівы, сыры ды шматабяцальны браўзэр хутка асвоіў клясычную беларушчыну дзякуючы спадару Zedlik’у. Да гэтага аўтар зьбеларусізаваў іншы браўзэр — Opera, стварыў адзін з найлепшых канвэртараў кірыліцы ў лацінку, прыдумаў лацінкавую, удасканаленую кірылічную й анлайнавую раскладкі беларускай мовы ды зрабіў несумнены ўнёсак у беларусізацыю паспалітага люду гітовай праграмай адсылкі эсэмэсак.

Падрабязныя інструкцыі па пераводзе Chrome'a на беларускую мову месьцяцца на блоґу аўтара перакладу — zedlik.livejournal.com, іншыя праекты аўтара — на сайце zedlik.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?