Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
абнаўляецца; дадаліся фоты і відэа

http://www.football.by/news/15931.html
БРСМ быў падкрэсьлена нэўтральны.

http://www.football.by/news/15931.html
Футбол быў сякі-такі, і на трыбунах абышлося бяз сквару,
хоць заўзятараў з Расеі напрыяжджала нямала.

http://www.football.by/news/15931.html
Мы - беларусы, мірныя людзі...

Гаспадары пляцоўкі выступілі прыміральнікамі суседзяў-ворагаў. Перад матчам раздавалі сьцягі і Грузіі, і Расеі, а таксама чырвона-зялёныя. БРСМ прыйшоў з плякатамі «Русские и грузины – штыки в землю!» і «No War».

Расейская моладзевая зборная па футболе разграміла каманду Грузіі на нэўтральным полі: 4:0. Футбол быў сякі-такі, затое адна з боек на полі была пякельнай. А вось на трыбунах абышлося бяз сквару, хоць заўзятараў з Расеі напрыяжджала нямала, а матчу папярэднічала шавіністычная кампанія ў Нэце.

Улічваючы рызыкі, міліцыя перанесла матч на сьветлы час, 16-ю гадзіну.

Небясьпекі канфліктаў сапраўды былі. Калі расейскія заўзятары паднялі дзясятак трыкалёраў напачатку гульні, то беларусы грузінскага паходжаньня і праціўнікі расійскага ўварваньня ў Грузію прыйшлі са сьцягамі сьвятога Юр'я. Таксама ад пачатку луналі і дзяржаўныя сьцягі Беларусі. Калі людзі пабачылі, што міліцыя за сьцягі не хапае, іх стала большаць. Да таго ж, сьцягі школьнікам раздавалі іхныя настаўнікі, захоўваючы некім вызначаныя прапорцыі. Пад канец матчу беларускіх і расійскіх стала па штук трыццаць, а грузінскіх - каля пятнаццаці.

Штандары дазвалялася чапляць толькі на плястыкавыя вуды – дрэўкі адбіраў спэцназ.

Цікава, што БРСМаўцаў зьвезьлі на гульню з транспарантамі: «Мы за мір», «Русские и грузины – штыки в землю!», «Русские и грузины – друзья навеки!», «No War», «Мы – с вами, мы – сила!».

Сагнаным школьнікам усё гэта было малацікава, і пасьля першага тайму з паўтысячы чалавек спрабавалі ўцячы, але іх запынілі настаўнікі.

Ідэалягічная вэртыкаль вырашыла іхнымі сіламі правесьці занятак па дружбе народаў для гасьцей з усходу.

ЗП; МБ

14:16, 5 верасня 2008

22 каментароў

bL8dy_R8ts напiсаў(ла)

Верасень 5, 2008 у 15:14

і што вы лічыце "прэвентыўнымі захадамі"? Тое, што школьнікі ідуць калёнамі?

ABC напiсаў(ла)

Верасень 5, 2008 у 15:25

Які лік?

gunchik напiсаў(ла)

Верасень 5, 2008 у 15:57

фiлiя расейскага фсб на Беларусi i раздае

sid напiсаў(ла)

Верасень 5, 2008 у 17:22

Дзеткі падтрымлівалі РФ. Зразумелі, спадары, з кім маладое пакаленне :) А у астатнім -- скукацішча. Падтрымка і з грузінскага боку і з расейскага вельмі слабая. Не трэба было ісці.

беларус напiсаў(ла)

Верасень 5, 2008 у 19:31

хлусня!сцяги раздавали руския.грузинския.беларуския.раздавали их школьникам.таксама раздавали расцяжки за мир.але гэтыя школьники балели за расию.были там и так званыя грузинския фаны-наша апазицыя ды грузины.але их было малма.а вось за расию прыехали балець не тольки руския.были нашы беларуския хлопцы ды дзяучынки .прауду трэба писаць таварышы

ABC напiсаў(ла)

Верасень 5, 2008 у 22:03

@беларус

І дзе канкрэтна напісаная няпраўда?

Scooter напiсаў(ла)

Верасень 5, 2008 у 22:54

Глядзеў рэпартаж па бете, дык там яго зрабілі акцэнтавана прымірэнчы, і як мне падалося, "грузінам" нават больш часу адвялі, як непасрэдна грузінам на трыбунах, так і іхным заўзятарам.

Беларусь робіцца важным геапалітыным гульцом і пасярэднікам! ;)

Lasha напiсаў(ла)

Верасень 5, 2008 у 23:57

Усё мінула нармалёва! Я спакойна прыйшоў з сцягам сваёй радзімы Грузіі на стадыён, мінуў ахову, знайшоў свой сектар і далучыўся да суайчыннікаў. Спецназ вельмі добра арганізаваў бяспечны ход матчу. Знервавала адно: беларускіх рабят не прапускалі ў сектар грузінскіх заўзятараў, нягледзячы на тое, што яны жадалі падтрымлiваць менавіта Грузію. Мабыць было строгае распараджэнне.. Увогуле, некаторыя мясцовыя рабяты вельмі iмкнуліся да нас, але іх не пусцілі :((
Дзякуй усім, хто прыйшоў нас падтрымаць!!! Было вельмі прыемна!

Svendarog напiсаў(ла)

Верасень 6, 2008 у 9:54

pad vidam mjascovih rjabjat y vash sektar magli praisci nemajscovija Maskali!!! Vos y chim sens getaga kantrolu:)
A Belarus zanjala nadlezhashchaja mesca - pamizh dvyh bakoy:)

VadziA напiсаў(ла)

Верасень 6, 2008 у 15:19

З артыкулу: "Штандары дазвалялася чапляць толькі на плястыкавыя вуды – дрэўкі адбіраў спэцназ."
Ня зусім праўда - не дазвалялі ПЕРАД ПАЧАТКАМ МАТЧУ (асабліва ґрузынскія), а потым - як падвезьлі з расейскае амбасады зь дзясятак расейскіх штандараў з гострымі набалдашнікамі - дык мусілі ўжо дазволіць усім карыстацца дрэўкамі.
А тое, што апазыцыя (найперш - "За Свабоду!", астатнія мелі до' кволае рэпрэзэнтатарство) падтрымала кволейшы бок (у ґрузынскіх маладзёнаў адсутнічала 9 гульцоў таго складу, што пераўзышлі маскалёў у Тбілісі 2-0), дык гэта з маралёвага боку нясумненна - верная дэцызія. Ну атое, што нашыя дзеткі, сагнаныя з занятак, знаходзяцца ў сфэры мас-мэдыйнага ўплыву РФ - дык хто з гэным нязгодны?
ЗА НАШУЮ ДЫ ВАШУЮ СВАБОДУ!

N. напiсаў(ла)

Верасень 6, 2008 у 15:35

Svendarog напiсаў(ла)

Верасень 6, 2008 у 10:54

pad vidam mjascovih rjabjat y vash sektar magli praisci nemajscovija Maskali!!! Vos y chim sens getaga kantrolu:)
A Belarus zanjala nadlezhashchaja mesca - pamizh dvyh bakoy:)

================================================
Nadlezhashchaja mesca -- гэта з геалёгіі, ці з мэдыцыны? Ці мо з якой іншай навукі тэрмін?:)

ГФ напiсаў(ла)

Верасень 6, 2008 у 21:24

Падтрымліваю грузін хаця б таму, што наступнымі на паглынанне Расіяй хутчэй за усё можам стаць мы. І другія суседзі імперыі. Бо масква ужо не адзін раз адкрыта выказвала прэтэнзіі на нашы землі пад маркай псеўда - "адзінай" нацыі.

беларус напiсаў(ла)

Верасень 7, 2008 у 0:14

хлусня у тым. што адразу писали што раздавали тольки руския сцяги. а грузинския прыносили з сабой.и хопиць гнаць на руских.у беларусау шмат сваякоу на украине у .расии.польшчы.мы гистарычна звязаны. а сталин кали вы памятаеце быу грузин-гэта наконт гисторыи .и руския мне ближэй чым грузины.спорт без палитыки!!!.балеем за нашых-БАТЭ!!!супраць ювэ.рэала ды рускага зенита.

Владимир напiсаў(ла)

Верасень 7, 2008 у 1:02

письмо уже отправил в редакцию.
насчет растяжек no war и мы за мир - ОТНОШЕНИЯ К БРСМ НЕ ИМЕЕТ! как и к другим политическим партиям и т.д. пришли на стадион сами по своему желанию, не от школы/универа.

сашка напiсаў(ла)

Верасень 7, 2008 у 8:50

у шоку ад подпісаў да фота=\

chegor напiсаў(ла)

Верасень 7, 2008 у 13:38

мяне пасля першага тайма не хацелі выпускаць з сектара, даслоўна: "толькі з дазволу кіраўнікоў".
І чуць не хацелі нават пра тое што я ўжо ўніверсітэт закончыў. вось так вось

Владимир напiсаў(ла)

Верасень 7, 2008 у 16:23

повторяю, баннеры no war и мы за мир, не имеют ничего общего БРСМ!!!!

Друсь напiсаў(ла)

Верасень 7, 2008 у 17:29

гэбiст, падвучы гiсторыю i родную мову. :))

A напiсаў(ла)

Верасень 7, 2008 у 21:17

С расцяжками "мы за мир" и "no war" на БРСМ непохожи ребята.

Дзяніс напiсаў(ла)

Верасень 7, 2008 у 23:23

Штандары дазвалялася чапляць толькі на плястыкавыя вуды – дрэўкі адбіраў спэцназ.

Ну як жа ж адбіраў???!!! Я сядзеў у грузінскім сэктары і на ўласныя вочы бачыў як справа ад нас у суседнім сэктары зьверху стаялі людзі з расейскімі сьцягамі.Сьцягі на дрэўках з вострымі пікамі...А побач непадалёк спакойна стаялі спэцназаўцы.

Владимир напiсаў(ла)

Верасень 8, 2008 у 8:43

Добрый день редакция! Читал вашу статью, про матч и очень сильно расстроился,когда назвали меня и друзей БРСМовцамми ( мы стояли с плакатами no war и мы за мир). Никакого отношения к этой сраной организации не имеем и не имели, более того, на матч пришли сами(мы не школьники и не курсанты и т.д.), в знак протеста против войны. Поэтому прошу вас,чтобы в статье не относили к брсму наши баннеры "no war" и "мы за мир". Так же, хочу заметить, мы держали баннер "4ven omi ar gvinda", но потом омоновец "вежливо" попросил убрать его, мотивируя тем,что он не понимает что тут написано.
P.S. извините конечно, но однобоко мыслите...не все в стране у нас продажние брсм-молодые люди ;)

Воўка з-пад дуба напiсаў(ла)

Верасень 10, 2008 у 21:47

>>БРСМ прыйшоў з плякатамі «Русские и грузины – штыки в землю!» і «No War».

no war- мой баннер, и к БРСМ никакого отношения!

>> Цікава, што БРСМаўцаў зьвезьлі на гульню з транспарантамі: «Мы за мір», «Русские и грузины – штыки в землю!», «Русские и грузины – друзья навеки!», «No War», «Мы – с вами, мы – сила!».

еще раз "no war" и "мы за мир" нейтральнеы баннеры, котореы не имели отношения ни к БРСМ ни к какой-либо другой полит.партии или организации!

прошу убрать эти баннеры из списка БРСМовских.

Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком «Школа» знікне з эфіру на час Алімпіяды Цімашэнка не прызнала перамогі Януковіча «Коммерсантъ»: Бязмытныя пастаўкі нафты ў Беларусь могуць быць адмененыя Азербайджан правядзе дэрусіфікацыю прозвішчаў Валянціну Тарасу споўнілася б 80 Пасол Польшчы ў Беларусі адкліканы ў Варшаву для кансультацый Януковіч заняў першае месца на выбарах прэзідэнта Украіны; адрыў 3,5%
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43