![]() |
Марыйка Мартысевіч задумала выдаць Каляндар з фотамі аголеных беларускіх пісьменьнікаў.
Ён мае зьявіцца ў выглядзе спэцвыпуску часопісу «Партызан».
Зьняцца ўжо пагадзіліся, сярод іншых: Сяргей Прылуцкі, Віталь Рыжкоў, Віктар Жыбуль, Анатоль Івашчанка, Усевалад Сьцебурака, Уладзімір Сьцяпан, Лёлік Ушкін, Глеб Лабадзенка.Віктар Шалкевіч хоча ўвасабляць жнівень альбо верасень:
«Я хачу ў вяночку, з грушамі і бутэлькай віна. А то нецікава. Арлоў павінен быць сьнежань — у шапцы Сьвятога Мікалая. А хто яшчэ? Зьвяртайцеся да мяне, я вам усё прыдумаю!»
Папярэднюю згоду далі таксама Ўладзімір Арлоў і Аляксей Бацюкоў.
Перакладчык Сяргей Сматрычэнка ўзяў самаадвод у сувязі з наяўнасьцю вялікай колькасьці кандыдатаў-пісьменьнікаў.
На жаль ці на шчасьце, ёсьць і творцы, што адмаўляюцца.
Апроч простых адмоваў, прыйшло дзьве канцэптуальныя, з пункцікамі і падпункцікамі — ад асобаў, «якія ўжо гэткую ідэю перарасьлі».
Вось, напрыклад, што адказаў Альгерд Бахарэвіч: «У сьпісе ёсьць літаратары, прафэсійныя здольнасьці якіх выклікаюць у мяне сумнеў. Апынуцца з гэтымі безгалосымі пташкамі пад адной вокладкай, няхай нават гэта будзе вокладка літаратурна-нудысцкага календара, для мяне было б прыніжальна». Адам Глёбус жа выказаўся наконт справы нецэнзурна. Маўляў, я сам магу зьняцца, а голым калгасам — нецікава.
Паўлу Севярынцу Мартысевіч прапанаваць наўпрост не рашылася, перадала празь сяброў. Ён празь сяброў і адказаў у блогу: «Хрысьціянскія дэмакраты такой фігнёй займацца ня будуць».
Васіль Сёмуха і Валянцін Акудовіч вельмі сьмяяліся, пажадалі праекту посьпехаў, але, спаслаўшыся на заходнебеларускае цнатлівае выхаваньне, пазіраваць адмовіліся.
Васіль Сёмуха чыста тэарэтычна выказаў мару ўвасобіць вясну, бо яму «ўсяго 72 гадочкі».
Пасьля канчатковага афармленьня канцэпцыі будзе складзены канчатковы сьпіс мадэляў,





Хачу задаць аголеным паэтам
Пытанне далікатнае "аб гэтым".
Найлепей, адкажыце, хлопцы, самі:
Ў календары вы будзеце з "балтамі"?
Шкада, калі пры гэтакай "харызме",
Абвінавацяць вас у тэрарызме.
:)
Тэрм1нова шл1це запрашэньне Чарг1нцу! Гэнэральск1 акт станецца сапраудным сымбалем яднаньня двух саюзау на вартаснай платформе!!! Нарэшце мы будзем разам!Нарэшце -- канец расколу!
Добрую навіну ад Мартысевіч падала "НН". Дапамагла прыадчыніць асобна ўзяты куточак унутранага сьвету некаторых асобаў. Каляндара няма, ёсьць толькі напаўжартоўныя (?) намеры, але які жывы і падрабязна водгук!
Наперад!!! Напрамак ці аб`ект - гэта як каму...
Але вельмі дзякую, што падзяліліся сваімі праекцыямі, займальна. :)
вельмі непрыемна назіраць, як "нн" усё больш і больш спаўзае ў апошнюю жоўць, якую ўжо і журналістыкай назваць цяжка. брыдка, калі неэтычныя паводзіны "нашаніўцаў" усё часьцей рэдакцыя спрабуе апраўдаць нейкімі мітычнымі высокімі мэтамі накшталт нацыястварэньня ці культурных пошукаў. усё фігня, спадарства, перачытайце азы журналістыкі! і хоць які этычны кодэкс журналістаў!
гэта па-першае. а па-другое, рэдакцыя сапраўды вельмі непрыгожа займаецца падменай паняцьцяў. нехта з баранавічаў вельмі слушна заўважыў пра рэгіянальныя смі: тыя працуюць часам у яшчэ цяжэйшых умовах, аднак нічога сабе, неяк трыаюцца, нават акупаюцца ды складаюць канкурэнцыю праўладным "раёнкам". і ня ныюць яны, не скавычуць гэтак, як тое робіць "наша ніва" з нумару ў нумар.
шукаць халявы ды клянчыць грошай у мітычных 500 беларускіх багатыроў - вось пазыцыя "нашае нівы", якую рэдакцыя спрабуе апрануць у прыгожыя рамантычныя адзёжы беларускага нацыяўтварэньня ды бясконцага беларускага адраджэньня. у той час, калі іншыя неяк спрабуюць тыя грошы зарабляць, вытвараючы якасны прадукт.
вось і розьніца паміж пазыцыямі сп. дынька і спн. мартысевіч. і ня трэба ляля пра аўтарскія правы чэхаў ці нешта падобнае: тут гаворка пра іншае - пра агульную хваробу "першай беларускай газэты з рысункамі", пра нарыў, які прарваўся праз выпадак з марыйкай мартысевіч.
Рэд. Па-першае, нехта з Баранавіч якраз, як я яго зразумеў, заклікае адрачыся беларускамоўнасьці і рабіць газэту іншага кшталту - як расейскамоўны Інтэкс-прэс. Тады як Марыйка ўвогуле няясна да чаго заклікае — каб яна стварала Календары, а мы пра іх не пісалі, прыкладна так. Наконт правоў - ніякіх мы не парушылі. Вы самі чыталі закон пра аўтарскія правы, кодэкс журналіста ці хоць праўныя рамкі перадруку з блогаў?
У Беларусі не існуе вольнага рынку, адпаведна няма і магчымасьці справядліва канкураваць. Гэта па-першае. Нават у краінах, дзе існуе нармальная канкурэнцыя, у СМІ ўліваюцца капітальныя грошы, каб яно магло стаць на ногі. У Беларусі альбо няма нацыянальнай "буржуазіі", альбо яна баіцца, альбо як стагодзьдзі раней - здрадзіла. Беларусь - гэта ня Польшча й нават не Ўкраіна, дзе можна свабодна разьвіваць ініцыятыву, а Дынько - гэта ня Рупэрт Мёрдак.
Рупэрт Мёрдак -- гэта адзін аўстралійскі (калі не памыляюся?) дзядзька, які скупіў ангельскую прэсу і цяпер башляе напрапалую і трахае ангелькіх прэсавых бізнэс оўцаў калі хоча і як хоча.
з гэткай лёгікай, дзядзечку (\"Калі мне не падабаецца нейкае выданьне, то я нават думаць ня думаю заходзіць на яго сайт\", (с) byllion), можна і ўсім, каму не падабаецца лукашэнка, валіць зь беларусі: не падабаецца сучасны беларускі палітычны рэжым - дык едзьце ў іншую краіну!
што, дурны прыклад? ну, я папросту праілюстраваў вашую ж лёгіку.
\"нашу ніву\" я люблю. люблю за тое, што гэта сапраўды была зьява ў беларускім жыцьці. люблю \"нн\" за яе найцікавейшыя нумары ў першай палове й сярэдзіне 1990-х гг. і менавіта таму, што люблю яе, і не застаюся абыякавы да таго стану, у якім зараз знаходзіцца \"першая беларуская газэта з рысункамі\". ці ж калі нехта, каго любіш, гібее, трэба маўчаць? ці маўчаць вы прапануеце?
ага, можна ж і іншае выйсьце, так? да прыкладу, ахвяроўваць на газэту, як таго просіць з нумару ў нумар рэдакцыя, так? але ахвяроўваць на што? на газэту, якая бачыць сябе ў агульным нацыянальным сумеры, але сумерамі й магутнасьцямі можа раўняцца зь якой ня самай пасьпяховай \"раёнкай\"? ці на сайт, які ўсё больш і больш нагадвае \"жежешечку\" з процьмай перадрукаў і ўсё меншай колькасьцю аўтарскіх матэрыялаў? ці на выданьне зь неакрэсьленым рэдактарствам (у нейкай канкрэтнай асобе), зь неакрэсьленай мэтавай аўдыторыяй (ня трэба тут пра мітычны беларускі народ толькі, ок? лукашэнка й паўлючэнка - таксама складнікі сучаснага беларускага народу, але ці ёсьць тут нейкія матэрыялы, якія хоць неяк маглі бы іх зацікавіць? ах, забыўся пра сацыяльныя групы замест пэрсаналіяў? ну добра, дзе матэрыялы для гаспадароў лецішчаў ці пэнсіянэраў?) ды незразумелай рэдакцыйнай лініяй (ах, спадарства, давайце пакінем у спакоі знакамітую журналісцкую аб\'ектыўнасьць і лепш згадайма, як паўгады абмяркоўвалі \"намызьнікі\" з \"напысьнікамі\" ды патрэбу ў тэлепраграме!)?
плакацца пра забарону ў рэкляме таксама не на 100% карэктна. рэкляма ў газэце (ці на сайце) - гэта ж грошы, якія рэклямадаўца выдаткоўвае з намерам прарэклямаваць нейкі свой прадукт, каб атрымаць, у выніку, яшчэ большы прыбытак. і вось якая эканамічная вартасьць рэклямы ў выданьні, якое знаходзіцца на ўзроўні сярэдненькай \"раёнкі\" ды яшчэ й знаходзіцца ў бясконцай стагнацыі ў чаканьні ахвяраваньняў ды 500 ахвярадаўцаў? які прыбытак можа прынесьці рэкляма ў падобным выданьні?
распаўсюд? таксама пад забаронай, як і рэкляма? аяяй! гэткае ўражаньне, нібы толькі \"нашай ніве\" чыняць перашкоды ў друку, распаўсюдзе ды працы з рэклямадаўцамі! дык а што, іншым рэгіянальным няўрадавым выданьням гэткіх перашкодаў ня чыняць, ці што? тыя ж, у адрозьненьне ад \"нашай нівы\" неяк выцягваюцца. ах, згадалі пра беларускую мову - дык што, атрымліваецца, \"нашай ніве\" значна цяжэй за іншых, бо яна - беларускамоўная?! нейкі крыж пакутны вымалёўваецца! вах!
толькі ніякі гэта ня крыж, але звычайная фігня. мова мовай - якасьць прадукту ад яе не залежыць. матэрыялы расейскамоўнай \"бдг\", паводле якасьці, у сто мільёнаў разоў апярэджваюць матэрыялы сучаснай беларускамоўнай \"нашай нівы\".
і нічога тут радаснага - суцэльнае гора. а яшчэ большае гора - у тым, што рэдакцыя хавае галаву ў рамантычна-незразумелаякія чмары, бы той стравус у пясок. і бачыць, і чуць нічога ня хоча: маўляў, мы - легенда беларушчыны, а таму торлькі мы маем рацыю.
фігня.
Рэд. НН прадукуе цяпер штодзённы сайт, папяровы тыднёвік, заснавала кніжную сэрыю, у нашым коле выдаецца таксама часопіс "ARCHE". А дыскусія пра намызьнік добранька ўелася ў памяць, хоць і адбылася ў мінулым тысячагодзьдзі. Многае зьмянілася за той час, і "БДГ", пра якую Вы так цёпла адгукаецеся, пяць гадоў як не выходзіць.
1. вельмі рады, што рэдакцыі \"нашае нівы\" хапае на гэтулькі працы. спору і плёну ў вашай працы! адзіная заўвага: часам здаецца, што рэдакцыя не зусім адасабляе папяровую і электронную вэрсіі газэты, а таму дзейнічае і там, і тут аднолькава, мае тойсама падыход да абсалютна розных відаў віданьня.
2. дыскусія пра намызьнік сапраўды добранька ўелася, бо мела дастаткова часу, каб уесьціся ;) безумоўна, прыкладаў значна больш, але згаданая дыскусія на момант напісаньня папярэдняга камэнтара падалася мне найбольш красамоўнай.
3. зьмены, якія былі адбыліся цягам новага тысячагодзьдзя, я таксама заўважыў - у гэтым мы падобныя;) і пра лёс \"бдг\" таксама ведаю, і шкадую пра зьнікненьне гэтае газэты ня менш чым пра заняпад \"нашае нівы\".
***
2byllion:
шаноўны byllion, самае істотнае - што мы з вамі абмяняліся ўласнымі думкамі. далей па пунктах:
1. параўнаньне з рэжымам лукашэнкі я ўжыў менавіта для таго, каб паказаць абсурднасьць (на маю асабістую думку, вядома ж) вашага выказваньня, якое я быў працытаваў у папярэднім камэнтары. я глыбока перакананы ў злачыннасьці падыходу, да якога вы апэлюеце - да абсалютнага непрыманьня крытыкі ці якое-колечы незадаволенасьці: ніколі ў жыцьц ня будзе гэтак, каб усё было гладка ды соладка. і маўчаньне, у гэтым выпадку, маю зусім ня бляск золата.
2. я зусім не лічу, што ў нас хапае пасьпяховых раёнак. наадварот, катастрафічнае становішча беларускай журналістыкі - як няўрадавай, гэтак і праўрадавай - найперш у раёнах не дазваляе быць надта вялікім аптымістам. беларуская журналістыка гібее, і ў кожнага выданьня - свая гісторыя ды свая трагедыя.
чытаць раёнкі ня маю ані ахвоты, ані магчымасьцяў. апошнім часам навіны атрымліваю выключна праз інтэрнэт. зь беларускіх рэсурсаў люблю naviny.by сайты \"нашего мнения\" і arche, чытаю \"новую эўропу\" і \"нашу ніву\" ды яшчэ шэраг іншых рэсурсаў.
3. з нэрвамі ў мяне больш-менш, і \"наша ніва\" тут вялікага надвор\'я ня робіць. у \"нн\" штораз знаходжу нешта цікавае, аднак гэткага цікавага зь цягам часу, на жаль, знаходзіцца ўсё менш і менш.
4. вы пярэчыце самому сабе: то кажаце, што ня маю права павучаць рэдакцыю, то прапануеце павучыць ды яшчэ й па пунктах.
павучаць \"нашу ніву\" не зьбіраўся й не зьбіраюся. гэта калі сьцісла.
5. пра артыкулы - гэта асобная гісторыя. гісторыя, якая складаецца, таксама з мноства пунктаў. адным зь ня самых прыемных пунктаў адзначыліся ў гэтай гісторыі і мае, у тым ліку, артыкулы, якія \"нн\" перадрукоўвала без пазначэньня аўтарства (ну, пра ганарары мы ня згадваем, так?) альбо за подпісам аднаго з сваіх супрацоўнікаў. і гэта - у папяровай вэрсіі выданьня (таму праверыць праўдзівасьць маіх словаў, дарэчы, зусім ня цяжка;).
6. я таксама апошнія колькі гадоў жыву пераважна па-за межамі беларусі. у вільні. часова. і апынуўся я ў вільні зусім не з-за таго, што я не люблю лукашэнку ці што не падтрымліваю ягоны рэжым. зусім не (хоць лукашэнку я ўсё-ткі не люблю і рэжым ягоны не падтрымліваю:). таму, паверце, разумею ўсю глыбіню вашых пакупак і падпіскі на пдф. і з тым, што \"наша ніва\", не зважаючы ані на што, робіць файныя справы, я таксама з вамі згодны.
вось толькі размова не пра тое вялася.
Беларушчына у новай прахвэсii Марыйкi адыграе ролю каталiзатара, не болей. Жорсткая рэальнасць.
Законы тэрмадынамiкi няумольна сцвярджаюць, што у вынiку эвалюцыi чалавецтва свабодная вытворчасць у «старых сектарах» непазбежна робiцца нерэнтабельнай i стымулы дзейнасцi адтуль сыходзяць.
Вялiкi уклад у сусветны эканамiчны рост можа даць скасаванне сям i. Тады многiя традыцыйныя "сямейныя паслугi" (не толькi сэкс), якiя тысячагоддзямi не давалi укладу у рынкавую капiталiзацыю, могуць быць выкiнутыя на рынак i даць многiя мiльёны новых працоуных месцау (сурагатна-сацыяльныя бацькi, дзецi, сужэнцы i г.д.) i новыя магчымасцi iнвеставаць.
Марыйка, як студэнтка, гэта адчувае, а выразіць ня можа - бракуе тэарэтычнай падрыхтоўкі.
======================
Рацыя!
У рускай мове, а таксама у шчырай беларускай трасяначцы, выдатна бачная сувязь памiж дзеясловамi – «патрабляць» i «iстрабляць». I абсалютна вiдавочна, што паходзяць яны ад «бляць». Менавiта Вялiкая Бляць, яна ж – Кiбела, яна ж – Мацi Уркагана, яна ж – Анёл Смерцi (чытай апiсанне паездкi Iбн Фадлана на Волгу) стаiць у цэнтры спажывецкай эканомiкi. Менавiта ёй мы усе i пакланяемся, хочам таго цi не.