У ноч на 22 верасьня 1943 г. быў забіты гаўляйтэр Беларусі Вільгельм Кубэ.

Тэракт па заданьні партызанскай групы "Дзімы" (Давіда Кеймаха) зьдзейсьніла Алена Мазанік, заклалаўшы бомбу ў ложак тагачаснага кіраўніка генэральнай акругі Беларусь. Мазанік працавала ў Кубэ пакаёўкай.

Сымбалічна, што на наступны дзень пачалося вызваленьне Беларусі ад нацыстаў. 23 верасьня 1943 г. быў вызвалены першы раённы цэнтар (паводле тагачаснага адміністрацыйнага падзелу) Камарын. Сёньня гарадзкі пасёлак у Брагінскім раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?