Выйшла спрэчка-папярэчка. НН перадрукавала паведамленьне з блогу Марыйкі Мартысевіч пра задуму выданьня Календара з аголенымі пісьменьнікамі. Такая эксцэнтрычная ідэя. Людзі чыталі, пасьміхаліся — адзін з самых чытаных матэрыялаў на сайце за пятніцу выйшаў. Але аўтарка разгарачылася: як так, перадрукоўваецца матэрыял з блогу, а ганарару ні капейкі. А НН сапраўды ня плаціць за перадрукі — няма з чаго.

Ключавое пытаньне беларускай культуры заключаецца на сёньня ў тым, каб яе творцы — палітыкі, эканамісты, музыкі, журналісты, блогеры — атрымлівалі ганарары, маглі жыць са сваёй творчасьці. Там дзе сфэры камэрцыялізаваныя (музыка, выяўленчае мастацтва), нешта яшчэ атрымліваецца. Але там дзе аўтарытарны прэс найцяжэйшы (СМІ, якія ў нармальных сытуацыях жывуць з рэклямы і продажаў, а ў нас у парадку ўмярцьвеньня, адсечаныя і ад першага і ад другога), сытуацыя найгоршая.

Я ведаю, калі НН магла б пачаць плаціць ганарары. Калі б 500 чытачоў пачалі рэгулярна плаціць ахвяраваньні на дзейнасьць сайту. Гэтага хапала б.

Пытаньне:

якім чынам загітаваць 500 багатых маладых беларусаў аддаваць на белкультуру 10 % свайго даходу?
І зь іх частку на НН? Як павінна была б зьмяніцца НН, каб такое сталася? Прашу ідэі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?