Як вывесіць на футбольным стадыёне бел-чырвона-сьцяг і не атрымаць дручком па сьпіне?
... Найлепей рабіць гэта ў Буэнас-Айрэсе, на матчах футбольнага клюбу «Рывэр-Плейт». :)
* * *
«Рывэр-Плейт»" — 33-разовы чэмпіён Аргентыны. Праўда, сёлетні чэмпіянат у «Рывэр-Плейта» не задаўся. Клюб ідзе пасьля сями тураў на 17-м месцы, маючы на адзін пункт болей, чым каманда, што займае апошняе месца.
У розныя часы за «мільянераў» гулялі такія зоркі сусьветнага футболу ды зборнай Аргентыны, як: Альфрэда дзі Стэфана, Даніэль Пасарэла, Марыё Кемпэс, Оскар Руджэры, Габрыэль Батыстута, Нэры Пумпіда, Серхіё Гойкаэчэа, Клаўдыё Каніджа, Эрнан Крэспа ды інш.
Лічыцца, што на адным з карнавалаў група гульцоў і заўзятараў узяла вялізную. стужку з чырвонага шоўку, разрэзала на часткі і прымацавала яе да футболак. так і зьявілася знакамітая чырвоная дыяганальная паласа.
ул. інф.
Фота fansmagazine via shtolik
8 каментароў
падпісацца на каментары
чытаць каментары праз RSS
дзь. Арцём напiсаў(ла)
Верасень 23, 2008 у 9:54
Здымак №1)) - Стадыён "Дынама"))
g-rub напiсаў(ла)
Верасень 23, 2008 у 10:05
хм, апошнім часам не магу пазбавіцца адчуваньня,
што НН зьяўляецца дублікатам маёй фрэндстужкі
нічога дрэннага, але ж забаўна :)
g-rub напiсаў(ла)
Верасень 23, 2008 у 10:08
Дарэчы, выпраўце крыніцу.
Фоткі ня штолікаўскія, ён да Аргэнтыны яшчэ не дабраўся.
Фоткі ён выцягнуў во адсюль:
http://fansmagazine.livejournal.com/164666.html#cutid1
У такіх выпадках звычайна лепш пісаць так:
фота fansmagazine via shtolik
дзяк. -уэб.
pan Brudas напiсаў(ла)
Верасень 23, 2008 у 10:10
Файныя здымкі.
Хасін напiсаў(ла)
Верасень 23, 2008 у 11:13
дзь. Арцём!!!
На "Дынама" стаіць "унікальнае" табло, якое манціравалі вэнгры ў 1967-м годзе (сам бачыў). Другая нашая "достопримечательность".
Лявон напiсаў(ла)
Верасень 24, 2008 у 0:45
шчыра кажучы, гэта не матэрыял, а маразм нейкі. давайце цяпер паранаідальна кідацца на ўсё, што пафарбавана у белы і чырвоны. Напрыклад, базавыя станцыі мабільных аператараў. Яны таксама бел-чырвона-белыя. Адставіць маразм, вы ж "Наша Ніва", а не "Газета жізнь".
паклач напiсаў(ла)
Верасень 24, 2008 у 4:18
Рывэр-Плейт - цэ баян часоў старажытнай Літвы
Вiталь напiсаў(ла)
Верасень 24, 2008 у 7:41
Дарэчы, тое самае можаце пабачыць на дамашнiх гульнях нямецкага клуба Штутгарт, там увогуле прыгажосць, таму што сцяг не адзiн, як тут, а iх там значна больш.
Некалi такое будзе i у нас!!!!!
падпісацца на каментары
чытаць каментары праз RSS