Нумар афіцыйнай «Спортивной панорамы» за 3 кастрычніка на першай бачыне цешыў загалоўкам «Нічыя, роўная перамозе». Прысьвечаны анансаваны матэрыял быў матчу БАТЭ – «Ювэнтус».

Аднак ня менш дзіўным быў фатаздымак, што суправаджаў матэрыял. Ва ўсю шырыню бачыны былі адлюстраваныя заўзятары БАТЭ. Аднак сёе-тое паказалася дзіўным.

Толькі газэта зьявілася ў продажы, на інтэрнэт-рэсурсах, прысьвечаных барысаўскім заўзятарам, стала ўздымацца хваля абурэньня. Аказалася, журналісты «СП» памянялі на фота колер клюбных сьцягаў БАТЭ, якія трымалі ў руках заўзятары. Колер штандараў зьмяніўся з жоўта-сіняга на чырвона-зялёны.

Абурэньню заўзятараў не было межаў. «Гэта ж зьдзек з клюбных колераў. Клюб павінен забраць акрэдытацыю ў гэтых калгасьнікаў на матчы лігі», - абураўся нехта REDLiNE на «Гасьцявой кнізе заўзятараў БАТЭ ». «З такім посьпехам нам маглі дамаляваць якуюсьці варожую сымболіку, напрыклад, а потым выдаць за экстрэмістаў. Ці падмаляваць аўтаматы і сказаць, што мы «АльКаіда», - казаў zagorulko. (…) І далей у тым жа самым духу.

«З чым гэта зьвязана?» – узьнікла пытаньне. Прошукі БРСМ? Схаваная нелюбоў рэдактараў СП да БАТЭ?

Але падобна самы дасьціпны і ў той жа час падобны на праўды адказ знайшоў на адным з інтэрнэт-форумаў Quorthon: «Сапраўды, у чорна-белым варыянце глядзіцца зусім па-іншаму». Гл. трэцяе фота.

 Тое, што надрукавала Спортивная панорама

Тое, што надрукавала Спортивная панорама

 Тая ж трыбуна, але з рэальнымі сьцягамі.

Тая ж трыбуна, але з рэальнымі сьцягамі.

 А вось як сьцягі БАТЭ глядзяцца ў чорна-белым варыянце.

А вось як сьцягі БАТЭ глядзяцца ў чорна-белым варыянце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?